Тэафіл Марачэўскі
Тэафіл Мацеевіч Марачэўскі (польск.: Teofil Moraczewski; 25 лютага 1790, Уніхоўшчызна, Лідскі павет, Гродзенская губерня — 30 мая 1835, Варшава) — ваенны дзеяч, дзяржаўны службовец.
Тэафіл Марачэўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 лютага 1790 |
||||||
Смерць |
30 мая 1835 (45 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Марачэўскія[d] | ||||||
Бацька | Мацей Марачэўскі | ||||||
Маці | Ганна з Асоўскіх[d] | ||||||
Жонка | Паўліна з Сангайлаў[d] | ||||||
Дзеці | Люцыян Марачэўскі[d] | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Марачэўскіх герба «Халева». Нарадзіўся 25 лютага 1790 года ва Уніхоўшчызне Лідскага павета, у сям’і Мацея Марачэўскага, ростмістра янычарскай харугвы польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага і лідскага суддзі межавога, уладальніка маёнткаў Новы і Стары Куплін Пружанскага павета, і Ганны з Асоўскіх[1].
Скончыў піярскую школу ў Шчучыне, потым Віленскі ўніверсітэт. У 1812 г. — паручнік 19-га уланскага палка, 17-га пяхотнага палка літоўска-беларускіх войскаў, у 13-м корпусе французскай арміі. Адзначыўся 8 снежня 1813 года ў бітве пад Борнхестам, 10 снежня 1813 — пад Зеештадтам у Даніі. Прадстаўлены да крыжа Дацкага і французскага крыжа Ганаровай Лігі. За ўдзел у вайне супраць Расіі на баку Напалеона маёнтак Уніхоўшчызна (73 душ м. п.) трапіў пад канфіскацыю. У 1815 г. дэмабілізаваўся. У пасведчанні, якое далі Марачэўскага афіцэры 17-га палка ўланаў, было напісана, што ён адзначаўся добрым характарам, добрай службай, мужнасцю і адвагай на працягу трох гадоў (Ловіч, 20.02.1815).
Жыў з сям’ёй і працаваў на гаспадарцы і грамадскіх пасадах. У 1819 г. — асэсар Гродзенскага галоўнага суда. У 1821 г. у адстаўцы. Падкаморы Лідскага павета ў 1830 годзе.
Член масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, масон 1-й ст. у 1819, 3-й ст. у 1821.
Хварэў, прыехаў у Варшаву, дзе памёр і пахаваны на Павонзкаўскіх могілках.
Узнагароды
правіцьКавалер ордэна Святой Ганны[2].
Сям’я
правіцьУ шлюбе з Паўлінай з Сангайлаў. Дзеці:
- Стэфанія Сумарокава;
- Канстанцыя Нарбут;
- Юзаф (нар. у 1816), маршалак шляхты Лідскага павета;
- Люцыян (1822—1909), афіцэр расійскай арміі, калекцыянер;
- Адам (нар. у 1828), уладальнік Андрушоўцаў Лідскага павета. За дачыненне да паўстання 1863—1864 гадоў прысуджаны (да 1.10.1864) да пазбаўлення правоў стану, канфіскацыі маёмасці і ссылкі на жыхарства ў Томскую губерню[3].
Усе запісаны ў дваранскія кнігі Гродзенскай губерні.
Зноскі
- ↑ Kazimir Maračeŭski
- ↑ Czesław Malewski. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. Powiaty lidzki, oszmiański i wileński. — Warszawa: Instytut Historii PAN, 2016. — ISBN 978-83-63352-75-2. Архівавана 23 жніўня 2021.
- ↑ 3756. Марачэўскі Адам // Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў : біяграфічны слоўнік : (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / Дзмітрый Матвейчык ; Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Республікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Мінск: Беларусь, 2016. — 734 с. — 400 экз. — ISBN 978-985-01-1159-3.
Літаратура
правіць- Швед, В. В. Марачэўскі Тэафіл Мацеевіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.