Тэкстыль
Тэкстыль (лац.: textile — тканіна, матэрыя) — вырабы з тканіны, выпрацаваный з гнуткіх, мяккіх валокнаў і нітак (тканіны, вата, сеткі і г. д.), якія вырабляюцца звычайна з прадзіва на ткацкім станку.
Слова тэкстыль — вытворнае ад лацінскага textere, што азначае плесці, пераплятаць. Хоць ткацтва — найбольш распаўсюджаны спосаб вырабу тэкстылю, існуюць і іншыя спосабы: вязанне, пляценне, намотванне і валянне.
Гісторыя
правіцьПершымі тэкстыльнымі валокнамі, верагодна, былі амаль не апрацаваныя парасткі травы. З іх у дагістарычныя часы плялі шырмы, торбы, рыбалоўныя сеткі і вяроўкі. Пазней людзі навучыліся выкарыстоўваць больш тонкія матэрыялы — ільняное, канаплянае, джутавае валакно, поўсць жывёл.
Найстаражытнейшыя вядомыя навуцы тканіны з'явіліся ў Старажытным Егіпце — іх ткалі з лёну больш 7 тысяч гадоў назад.
З III тысячагоддзя да н. э. пачалі выкарыстоўваць іншыя валокны, у прыватнасці шоўк у Кітаі і бавоўна ў Індыі. Верагодна, яшчэ раней на Блізкім Усходзе з'явіліся ваўняныя тканіны. Гэтыя тэкстыльныя вырабы былі ў старажытнасці важным прадметам абмену і гандлю.
Вынаходства Джонам Кеям круцільнай машыны (1730) і самалётнага чоўна (1733), а затым прадзільных машын Рычардам Аркрайтам і Сэмюэлем Кромптанам механізавала вытворчасць баваўняных тканін і стымуляваў пачатак Прамысловай рэвалюцыі ў Вялікабрытаніі.
З канца XIX стагоддзя ўсё большае распаўсюджванне атрымліваюць штучныя (на аснове прыродных палімераў) і сінтэтычныя (з вуглевадароднай сыравіны) валокны, сярод якіх найбольш вядомыя віскоза, нейлон і лайкра.
Літаратура
правіць- Ткані́ны тэксты́льныя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 470. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тэксты́ль; Тэксты́́льны // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 572. — 663 с.