Тэлевізійная вежа (Прага)

Жыжкаўская тэлевізійная вежа (чэшск.: Žižkovský vysílač) — тэлевізійная і радыёвяшчальная вежа ў Празе, у раёне Жыжкаў.

Вежа
Жыжкаўская тэлевізійная вежа
чэшск.: Televizní vysílač Praha ,чэшск.: Žižkovský vysílač[1]
50°04′51″ пн. ш. 14°27′05″ у. д.HGЯO
Краіна  Чэхія
Горад Прага
Архітэктурны стыль хай-тэк[d]
Архітэктар Ing. arch. Václav Aulický, Dr. Ing. Jiří Kozák и Ing. Alex Bém[2]
Дата заснавання 1992
Будаўніцтва 19851992 гады
Вышыня 216 м
Матэрыял бетон
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вежа была пабудавана ў 19851992 гадах. Вышыня — 216 метраў, з'яўляецца самым высокім збудаваннем у Чэшскай Рэспубліцы.

Вежа знаходзіла міжнародныя водгукі і як славутасць, і як самы выродлівы будынак. Крытыцы падвяргалася размяшчэнне (блізкасць яўрэйскіх могілак(чэш.), электрамагнітны фон, парушэнне панарамы Прагі)[2][3][4].

Вежа складаецца з трох бетонных слупоў, звязаных папярочнымі пляцоўкамі, на якіх размяшчаецца тэлерадыёвяшчальнае абсталяванне, рэстаран, кафэ і тры аглядных памяшкання. Па выгляду вежа нагадвае ракету на пускавой пляцоўцы. Таксама цікавым упрыгожваннем з'яўляюцца фігуры дзяцей, якія поўзаюць па вежы (кампазіцыя «Немаўляты» Давіда Чорнага, 2000)[5].

На ліфце можна падняцца ў рэстаран (вышыня 66 м) і на аглядную пляцоўку, якая размяшчаецца на вышыні 93 м, адкуль адкрываецца непаўторны краявід на 100 км[6]. З 10 студзеня 2010 года рэстаран не працуе[2]. Хуткасць руху ліфтаў складае 4 м/сек. Вага вежы — 11 800 т.

Вежа таксама выкарыстоўваецца як метэаралагічная лабараторыя.

Тэлевежа ўваходзіць ва Сусветную федэрацыю вышынных веж.

Зноскі

  1. ŽIŽKOVSKÝ VYSÍLAČ — PRAHA 3, Žižkov — Praha hl.m. — Technické zajímavosti — Rozhledny a vyhlídky — Žižkov — InfoČesko
  2. а б в www.zizkovskavez.123abc.cz (чэшск.) старонкі, прысвечаныя вежы
  3. Atlas Česka (чэшск.) турыстычны даведнік па славутасцях Чэхіі
  4. Žižkovská věž je 2. nejošklivější stavbou světa, rozhodla anketa — iDNES.cz (чэшск.) справаздача пра апытанне virtualtourist у навінах iDnes
  5. Ceské radiokomunikace Архівавана 9 лістапада 2012. (чэшск.) апісанне вежы на сайце чэшскага радыёвяшчання České radiokomunikace
  6. Tower Praha a.s. Архівавана 1 лютага 2012. (чэшск.) кампанія, якая размяшчалася ў вежы на працягу 15-ці гадоў

Спасылкі правіць