Тэлеста (спадарожнік)

(Пасля перасылкі з Тэлеста, спадарожнік)
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Тэлеста (лац.: Telesto, грэч. Τελεστώ) (першапачаткова S/1980 S13) — спадарожнік Сатурна. Назва дадзена ад імя адной з акіянід ў грэчаскай міфалогіі. Адкрыты 8 красавіка 1980 навукоўцамі Смітам, Рэйтзема, Ларсанам і Фантэйнам. Тэлеста разам з яшчэ адным спадарожнікам Каліпса знаходзіцца на каляарбітальнай арбіце іншага спадарожніка Сатурна Тэфіі толькі Тэлеста знаходзячыся ў кропцы Лагранжа L4 апярэджвае Тэфію, а Каліпса, наадварот, адстае на 60 °.

Тэлеста
спадарожнік Сатурна
Першаадкрывальнік Bradford A. Smith[d], Harold Reitsema[d] і Stephen M. Larson[d]
Дата адкрыцця 8 красавіка 1980
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 294 700 км
Эксцэнтрысітэт 0
Перыяд абарачэння 1,887802 суткі
Фізічныя характарыстыкі
Маса 4 exagram[1]
Атмасфера няма

Фізічныя характарыстыкі

правіць

Паверхня Тэлеста пакрыта магутным пластом дробнадысперснага ледзянога матэрыялу, які згладжвае абрысы дробных кратараў і іншых абрысаў рэльефу.

Крыніцы

правіць
  1. https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.