Тэльмы 2

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Тэ́льмы 2[2] (трансліт.: Teĺmy 2, руск.: Тельмы 2) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тэльмінскага сельсавета. Размешчаны за 11 км на ўсход ад Брэста, 11 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні, побач аўтадарога Брэст — Мінск.

Вёска
Тэльмы 2
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 678 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовыя індэксы
225003
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212840066
Тэльмы 2 на карце Беларусі ±
Тэльмы 2 (Беларусь)
Тэльмы 2
Тэльмы 2 (Брэсцкая вобласць)
Тэльмы 2

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства саўгаса «Брэсцкі» (цэнтр — в. Тэльмы 1).

Гісторыя правіць

У XIX стагоддзі невялікая вёска пад назвай Тэльмы Залескія ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 12 вяскоўцаў.

Насельніцтва правіць

  • 20 будынкаў, 107 жыхароў (1921)
  • 158 жыхароў (1959)
  • 143 жыхары (1970)
  • 53 гаспадаркі, 123 жыхары (2005)

Зноскі

  1. https://map.nca.by
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Тэ́льмы Другі́я

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць