Тэмрук[2] (руск.: Темрюк) — горад (з 1860 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Тэмрукскага раёна Краснадарскага края. Насельніцтва 35,8 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1831 годзе.

Горад
Тэмрук
руск.: Темрюк
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Горад з
Плошча
  • 20,1 км²
Вышыня цэнтра
10 м
Насельніцтва
36 554[1] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
86148
Паштовы індэкс
353500-353559
Аўтамабільны код
23, 93, 193
Тэмрук на карце Расіі ±
Тэмрук (Расія)
Тэмрук
Тэмрук (Краснадарскі край)
Тэмрук

Горад размешчаны на правым беразе ракі Кубань, пры ўпадзенні яе ў Тэмрукскі заліў Азоўскага мора, за 130 км на захад ад Краснадара, самы буйны населены пункт Таманскага паўвострава. Марскі порт, чыгуначная станцыя. Кліматычны курорт.

Рыбалоўства і рыбагадоўля, перапрацоўка рыбы. Харчовая прамысловасць, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, лёгкая прамысловасць, турызм, вінаградарства і вінаробства.

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
  2. карта Краснадарскага края — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).