Тэракт у Адэне (2020)

30 снежня 2020 года самалёт з членамі нядаўна сфармаванага еменскага ўрада прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Адэна на паўднёвым захадзе Емена. Калі пасажыры высадзіліся, раздаліся выбухі і стральба, у выніку чаго 25 чалавек загінулі і 110 атрымалі раненні[1]. Ніхто з пасажыраў не пацярпеў у выніку нападу, а члены еменскага кабінета былі хутка дастаўлены ў палац Машык. Пазней побач з палацам адбылася другая атака, калі будынак падвергнуўся атацы беспілотнікаў.

Тэракт у Адэне
Месца нападу Міжнародны аэрапорт Адэна
Мэта нападу члены кабінета міністраў
Дата 30 снежня 2020
Спосаб нападу выбухі бомб
Загінуўшыя 27
Параненыя 110

ПерадгісторыяПравіць

Каб справіцца з канфліктамі і супярэчнасцямі паміж урадам Емена і сепаратысцкім Паўднёвым пераходным саветам, пры падтрымцы суседняй Саудаўскай Аравіі быў сфармаваны новы кабінет міністраў[2]. Урад краіны грунтаваўся ў горадзе Адэн, што стаў часовай сталіцай міжнародна прызнаных ўладаў пасля захопу горада Сана ў 2014 годзе паўстанцамі-хусітамі. Пры гэтым у апошні час урад Емена звычайна вяў сваю дзейнасць у выгнанні з Саудаўскай Аравіі.

Пасля таго, як у пачатку снежня было абвешчана аб стварэнні новага кабінета з 24 міністраў, новы ўрад на чале з прэм’ер-міністрам Саідам было прыведзена да прысягі прэзідэнтам Хадзі 26 снежня ў сталіцы Саудаўскай Аравіі Эр-Рыядзе. Нядаўна сфармаваны і міжнародна прызнаны ўрад планаваў трансляваць па тэлебачанні сваё вяртанне з Саудаўскай Аравіі ў Емен, каб даць зразумець сваім грамадзянам, што «іх праблемы будуць вырашаны»[3][4][5].

АтакаПравіць

Самалёт з новым урадам, уключаючы прэм’ер-міністра і пасла Саудаўскай Аравіі ў Емене, прызямліўся ў аэрапорце Адэна. Падчас пасадкі самалёта ў зале прылётаў аэрапорта адбыліся два магутныя выбухі. Пасля гэтага група ўзброеных баевікоў адкрыла агонь па аэрапорце[6].

Прынамсі 27 чалавек загінулі і больш за 110 атрымалі раненні. Сярод ахвяр былі гуманітарныя работнікі і афіцыйныя асобы. Загінулі рэпарцёр еменскага тэлебачання Belqees і трое супрацоўнікаў Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, уключаючы двух еменцаў і аднаго руандыйца; трое іншых атрымалі раненні. Таксама былі параненыя 10 журналістаў. Аднак усе пасажыры ўрадавага самалёта не пацярпелі, бо яшчэ не выйшлі з самалёта, а знаходзіліся на борце. Яны былі дастаўленыя ў бяспечнае месца. Пасля тэракту целы загінулых былі выяўленыя кінутымі на ўзлётна-пасадачную паласу і ў іншых месцах аэрапорта[7][8][9].

НаступствыПравіць

Міністр інфармацыі Емена першапачаткова абвінаваціў у нападзе хусітаў, але групоўка адмаўляе сваю датычнасць. Падазрэнні таксама ўпалі на баевікоў Аль-Каіды[10]. Пазней яшчэ адзін выбух пачуўся вакол палаца Машык, прэзідэнцкага палаца ў Адэне, куды пасля нападу на аэрапорт быў пераведзены нядаўна сфармаваны кабінет Емена[11].

ЗноскіПравіць

  1. Mukhashaf, Mohammed. Twenty-two killed in attack on Aden airport after new Yemen cabinet lands , Reuters (30 December 2020).
  2. Blasts hit Yemen's Aden airport as new unity government arrives , Al Jazeera English (30 December 2020).
  3. New Yemen gov't sworn in after Saudi-brokered power-sharing deal , Al Jazeera English (26 December 2020).
  4. Al-Batati, Saeed. Yemen's new government sworn in, ending months of wrangling , Arab News (26 December 2020).
  5. Yemen: Deadly blast as new government arrives at Aden airport (30 December 2020).
  6. Al-Batati, Saeed. 27 dead, dozens wounded in deadly attack on Aden airport , Arab News (30 December 2020).
  7. Taha, Rawad. Yemeni military intercepts explosive-laden drone near Aden's presidential palace , Al Arabiya English (30 December 2020).
  8. Yemen's PM condemns 'treacherous, cowardly' Aden airport attack , Al Jazeera English (30 December 2020). Праверана 30 снежня 2020.
  9. Spencer, Richard. Attack on Yemen airport kills 25 , The Times (30 December 2020).
  10. Suspected al-Qaeda gunmen kill five south Yemen separatists (7 снежня 2020).
  11. Al-Haj, Ahmed. Yemeni officials: Blast at Aden airport kills 25, wounds 110 , Associated Press (30 December 2020).

СпасылкіПравіць