Тэрарыстычны акт у Будзёнаўску

Тэрарыстычны акт у Будзёнаўску — напад аддзела чачэнскага войска на горад Будзёнаўск (Расія, Стаўрапольскі край), дзе былі захоплены закладнікі ў мясцовай бальніцы 14—19 чэрвеня 1995 года.

Тэрарыстычны акт у Будзёнаўску
Арганізатар тэракта Шаміль Басаеў падчас ад’езду з Будзёнаўска, 19 чэрвеня 1995 года
Арганізатар тэракта Шаміль Басаеў падчас ад’езду з Будзёнаўска, 19 чэрвеня 1995 года
Месца нападу Будзёнаўск
Мэта нападу Прыпыненне ваенных дзеянняў у Чачні
Дата 14—21 чэрвеня 1995
Спосаб нападу захоп закладнікаў
Зброя аўтаматы, гранаты, кулямёты
Загінулыя 129
Параненыя 415
Колькасць тэрарыстаў 195[1]
Тэрарысты баявікі з Паўночнага Каўказа і замежныя баявікі
Арганізатары Шаміль Басаеў

Удзельнікі нападуПравіць

Чачэнскі аддзел складаўся з каля 200 чалавек. Да гэтага дня не вядома, хто быў у ім. Адназначна вядома, што на чале аддзела быў Шаміль Басаеў і Асламбек Абдулхаджыеў. Магчыма ў ім удзельнічалі:

  • Турпал Агарыеў
  • Хункарпаша Ізрапілаў

Былі чуткі, што бралі ўдзел украінскія добраахвотнікі, але большасць складалі чачэнцы.

Асноўныя падзеіПравіць

Чачэнскі атрад сагнаў жыхароў горада Будзёнаўск у мясцовую бальніцу. Агулам было захоплена каля 1600 чалавек. Захопнікі запатрабавалі ад Расіі спыніць вайну з Ічкерыяй і пачаць перамовы з Дж. Дудаевым аб вывадзе войскаў з Чачні. 17 чэрвеня пачаўся наступ расійскіх войск на лякарню, было адбіта каля 60 чалавек. Пад ціскам грамадства прэм’ер-міністр Расіі Віктар Чарнамырдзін пачаў перамовы з адным з кіраўнікоў аддзела чачэнцаў – Шамілём Басаевым. Гэта быў зорны час Ш. Басаева. Ён быў першым з чачэнцаў, хто прымусіў рускіх да перамоў і дамогся выканання сваіх патрабаванняў. 19 чэрвеня 1995 года расійскія ўлады пад ціскам грамадства вымушаныя былі згадзіцца з патрабаваннямі чачэнцаў. Было аб’яўлена аб перамір’і. Чачэнцы выпусцілі частку закладнікаў і на аўтобусах, якія прадставіла расійская ўлада, ад’ехалі ў Чачню. Пераезд і бяспеку падчас пераезду забяспечвалі добраахвотнікі. Яны ехалі ў аўтобусах разам з чачэнцамі. Гэта рабілася, каб расійскія войскі не напалі на чачэнскі аддзел пад час вяртання ў Чачню.

У выніку падзей у Будзёнаўску было забіта 129 чалавек, 415 паранена.

Падрыхтоўка да нападуПравіць

У снежні 1994 года пачалася Першая чачэнская вайна. Да сярэдзіны 1995 года амаль уся Чачня была захоплена расійскімі войскамі.

Сярод некаторых прыхільнікаў незалежнасці Чачні (сярод іх быў Шаміль Басаеў) узнікла задума нападу на расійскае паселішча і захопу там закладнікаў, пасля чаго чачэнскія паўстанцы хацелі прымусіць расійскія ўлады пад пагрозай смерці закладнікаў вывесці расійскія войскі з Чачні.

Ноччу 14 чэрвеня 1995 года каля 200 чалавек на трох машынах КамАЗ і машыне ВАЗ-2106, якая была перароблена пад машыну міліцыі, выехалі праз Дагестан у Стаўрапольскі край. Паводле слоў Шаміля Басаева, яны хацелі ехаць у Маскву, але каля Будзёнаўска іх затрымалі двое супрацоўнікаў ДАІ. Яны сказалі чачэнскаму аддзелу ехаць у Будзёнаўск, каб разабрацца, хто яны такія. У Будзёнаўску чачэнцы расстралялі гэтых двух даішнікаў. Потым напалі на мясцовы РАУС міліцыі. Гэты напад на РАУС цягнуўся каля 15 хвілін.

Затым па ўсім горадзе ішоў захоп закладнікаў і забойствы супрацоўнікаў міліцыі. Усіх закладнікаў заганялі ў мясцовую бальніцу. У ёй замініравалі падвалы.

17 чэрвеня 1995 года расійскія ўлады не давалі магчымасці выйсці ў прамы эфір расійскіх каналаў. Гэта рабілася для таго, каб чачэнцы не маглі выказваць сваю думку. Адначасова раніцай а 5 гадзіне 17 чэрвеня 1995 года пачаўся наступ расійскіх атрадаў на бальніцу для адбіцця закладнікаў. Чачэнцы адбілі наступ, але ўсё ж такі расіяне адбілі 60 чалавек. Пасля няўдалага нападу рускіх прэм’ер-міністр Віктар Чарнамырдзін пачаў перамовы з Шамілем Басаевым. У выніку перамоў расіяне пагадзіліся на перамір’е і адпусціць чачэнцаў. Чачэнцы за гэта выпусцілі закладнікаў і ад’ехалі ў Чачню. Разам з імі паехалі добраахвотнікі (123 чалавекі былі колішнія закладнікі), журналісты і прадстаўнікі расійскіх улад (супрацоўнікі Будзёнаўска і Стаўрапольскага края).

Наступствы нападу на БудзёнаўскПравіць

Пасля прыезду ў Чачню атраду расійскія ўлады адмянілі перамір’е і пачалі вайну. Насамрэч напад на Будзёнаўск нічога не даў чачэнцам. Але спробы прымусіць Расію да выканання сваіх жаданняў былі і пазней, напрыклад у Кізляры.

Зноскі

СпасылкіПравіць