Тэрэза Мэй
Тэрэза Мэй (англ.: Theresa Mary May, у дзявоцтве Brasier; 1 кастрычніка 1956; Істбарн, Усходні Сусекс, Вялікабрытанія) — брытанскі палітык, міністр унутраных спраў (2010—2016), і міністр па справах жанчын і раўнапраўя (2010—2012), член Палаты абшчын (з 1997), член Кансерватыўнай партыі. Лідар Кансерватыўнай партыі з 11 ліпеня і 76-ы Прэм'ер-міністр Злучанага Каралеўства з 13 ліпеня 2016[14] па 24 ліпеня 2019[15].
Біяграфія
правіцьСкончыла Оксфардскі ўніверсітэт са ступенню бакалаўра геаграфіі. Працавала ў Банку Англіі.
Палітычная кар’ера
правіцьУ 1986—1994 гадах была дэпутатам мясцовага савета лонданскага бора Мертан. Удзельнічала ў парламенцкіх выбарах 1992 года ў акрузе Норт-Уэст-Дарэм і ў датэрміновых выбарах 1994 года ў акрузе Баркінг, але няўдала.
На выбарах 1997 года ўпершыню была выбрана членам Палаты абшчын брытанскага парламента ад новаўтворанай выбарчай акругі Мейдэнхед у Беркшыры і з тых часоў перавыбіралася.
У 1997—2002 гадах займала розныя другарадныя пасады ў ценявым урадзе кансерватараў. У 2002 годзе стала першай[16] жанчынай-старшынёй Кансерватыўнай партыі і займалася, у адрозненне ад лідара партыі, тэхнічнымі пытаннямі забеспячэння функцыянавання кансерватараў.
У 2003—2005 гадах была ценявым міністрам транспарту і, адначасова, ценявым міністрам харчавання і экалогіі. З мая па снежань 2005 года была ценявым міністрам культуры, СМІ і спорту. 6 снежня 2005 года была прызначана ценявым лідарам Палаты абшчын. У 2009—2010 гадах займала пасаду ценявога міністра працы і пенсій.
Пасля выбараў 2010 года была прызначана міністрам унутраных спраў, адначасова атрымаўшы партфель міністра па справах жанчын і раўнапраўя. На гэтай пасадзе яна выступала за наданне роўных правоў аднаполым парам, стаўшы адным з першых высокапастаўленых палітыкаў Вялікабрытаніі, якія публічна выказалі сваю падтрымку легалізацыі аднаполых шлюбаў[17][18]. Пасаду міністра па справах працы і пенсій, на якую яна магла разлічваць з-за сваёй апошняй пасады ў ценявым урадзе, атрымаў Іэн Дункан Сміт.
У Палаце абшчын Мэй галасавала за ўварванне ў Ірак, супраць прыняцця законаў па барацьбе са змяненнем клімату, супраць далейшай інтэграцыі Вялікабрытаніі ў Еўрасаюз, супраць забароны на курэнне ў грамадскіх месцах[19].
Выбары лідара Кансерватыўнай партыі
правіцьУ час кампаніі 2016 года перад рэферэндумам аб выхадзе Вялікабрытаніі з Еўрасаюза падтрымлівала прэм’ер-міністра Дэвіда Кэмерана і была праціўнікам Brexit. Але пасля правядзення рэферэндуму, на якім перамаглі еўраскептыкі, і абвяшчэння прэм’ер-міністра Дэвіда Кэмерана пра сваю хуткую адстаўку, высунула сваю кандыдатуру на пасаду кіраўніка Кансерватыўнай партыі і, такім чынам, прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі[20].
5 ліпеня 2016 года, у першым раўндзе выбараў парламентарыямі-кансерватарамі лідара Кансерватыўнай партыі Тэрэза Мэй адразу стала фаварытам гонкі — набраўшы 165 галасоў[21]. А 7 ліпеня фіналістамі гонкі за пасаду лідара брытанскіх кансерватараў і прэм’ер-міністра краіны сталі дзве жанчыны — Тэрэза Мэй, якая заручылася падтрымкай 199 парламентарыяў, і намміністра энергетыкі Андрэа Ледсам, якая набрала 84 галасы, пасля гэтага Тэрэза лічылася найбольш верагодным прэтэндэнтам на пасаду прэм’ера Вялікабрытаніі[22].
11 ліпеня 2016 Ледсам завяршыла сваю кампанію, пакінуўшы Мэй адзіным кандыдатам. Неўзабаве яна была абвешчана лідарам партыі. Дэвід Кэмеран абвясціў, што ён перадасць паўнамоцтвы прэм’ер-міністра Т. Мэй 13 ліпеня, што і было зроблена. Такім чынам, Тэрэза Мэй стала другой жанчынай у гісторыі Вялікабрытаніі пасля Маргарэт Тэтчэр, якая заняла пасаду прэм’ер-міністра.
Адстаўка
правіць24 мая 2019 года Тэрэза Мэй заявіла, што сыдзе ў адстаўку з пасады прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі[23]. Мэй выказала шкадаванне, што прапанаваны ёй план выхаду Вялікабрытаніі з Еўрасаюза не знайшоў падтрымкі[24]. 7 чэрвеня Тэрэза Мэй сышла ў адстаўку з пасады кіраўніка Кансерватыўнай партыі[25]. Было агаворана, што яна пакіне пасаду прэм’ер-міністра адразу пасля абрання новага лідара Кансерватыўнай партыі 23 ліпеня 2019 года.
Асабістае жыццё
правіцьЗамужам з 1980 года, муж — Філіп Джон Мэй, супрацоўнік кампаніі Capital Group Companies з 2016 года. Дзяцей няма.
Стан здароўя
правіцьУ Тэрэзы Мэй у лістападзе 2012 года быў дыягнаставаны цукровы дыябет 1 тыпу. Яна лечыцца ін’екцыямі інсуліну.
Зноскі
- ↑ а б в Who is Theresa May: A profile of UK's next prime minister — 2016. Праверана 13 ліпеня 2016.
- ↑ Theresa May // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://blog.findmypast.co.uk/2013/famous-family-trees-theresa-may/
- ↑ Theresa May: Britain’s Angela Merkel? Праверана 3 ліпеня 2016.
- ↑ (not translated to en-gb) Theresa May: minister with a mind of her own — The Guardian, 2012. — ISSN 1756-3224; 1354-4322 Праверана 30 снежня 2016.
- ↑ Who's who — (untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X Праверана 7 сакавіка 2022.
- ↑ https://next.ft.com/content/896aaa54-12bf-11e4-93a5-00144feabdc0?siteedition=uk Праверана 3 ліпеня 2016.
- ↑ http://www.independent.co.uk/news/people/philip-may-theresa-may-husband-profile-a7131461.html
- ↑ Rt Hon Theresa May MP — Parliament of the United Kingdom. Праверана 13 ліпеня 2016.
- ↑ https://www.workwithdata.com/person/theresa-may-1956 Праверана 15 кастрычніка 2024.
- ↑ https://www.st-hughs.ox.ac.uk/statement-theresa-may-mp/
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б Who is Theresa May? A profile of Britain's new Prime Minister — (untranslated), 2016. Праверана 30 снежня 2016.
- ↑ Theresa May to succeed Cameron as UK PM on Wednesday (11 ліпеня 2016).
- ↑ https://www.independent.co.uk/news/uk/politics/theresa-may-resignation-date-leave-new-pm-prime-minister-boris-a8974281.html
- ↑ Біяграфія на афіцыйным сайце. Архівавана 4 ліпеня 2016.
- ↑ "Лібералізм ва ўсім, акрамя іміграцыі: Што трэба ведаць пра Тэрэзу Мэй — новага прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі". Meduza. 12 ліпеня 2016. Праверана 13 july 2016.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|access-date=
(даведка) - ↑ "Home Secretary Theresa May comes @Out4Marriage". Pink News. 24 мая 2012. Праверана 24 May 2012.
- ↑ Тэрэза Мэй на сайце праекта They Work For You.
- ↑ Глава МУС Брытаніі Тэрэза Мэй высунула сваю кандыдатуру на пасаду прэм’ера. // РИА Новости.
- ↑ Мэй назвала сябе лепшым кандыдатам на пасаду прэм’ера Брытаніі. // РИА Новости.
- ↑ Прэм’ерам Брытаніі будзе жанчына: фіналістамі гонкі сталі Мэй і Лідсам. // РИА Новости.
- ↑ news.sky.com
- ↑ nashaniva.by
- ↑ reuters.com