Тэрэза Станіславаўна Голуб

Тэрэза Станіславаўна Голуб (13 мая 1951 г., в. Рудня Валожынскага раёна, Мiнскай вобласцi) — беларускі літаратуразнавец, тэкстолаг, крытык. Кандыдат філалагічных навук, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Максіма Гарэцкага.

Тэрэза Станіславаўна Голуб
Терэза Голуб.jpg
Род дзейнасці крытык, літаратуразнавец, тэкстолаг
Навуковая сфера літаратуразнаўства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук (2001)
Альма-матар

БiяграфiяПравіць

Нарадзілася ў сям’і лесніка Станіслава Іосіфавіча i Руфіны Францаўны Маляўскiх. У 1966 г. скончыла Сівіцкую васьмігадовую школу, а затым — Івянецкую СШ (1968). З лістапада 1968 г. па жнівень 1974 г. працавала піянерважатай і настаўніцай пачатковых класаў у той жа адукацыйнай установе, у якой атрымала свой першы атэстат. З верасня 1974 г. у Мінску, дзе працавала выхавацелькай дзіцячага сада (1974—1981).

У 1976 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. На працягу 1981—1993 гг., працавала ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі: лабарантам, малодшым навуковым супрацоўнікам аддзела выданняў і тэксталогіі.

З 1993 г. па 1997 г. — у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры: вядучы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, намеснік дырэктара па навуцы. У 1997—2002 гг. займала пасаду навуковага супрацоўнiка, з верасня 2002 г. — загадчык аддзела выданняў і тэксталогіі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (з 2008 па 2013 Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі), адначасова выконвала абавязкі намесніка дырэктара Інстытута (2006—2008). Знаходзячыся на адпачынку, працягвае займацца навуковай працай. Жыве ў Мінску.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Друкавацца пачала ў 1981 годзе. Дэбютавала на старонках часопіса «Маладосць». У 2001 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Тэксталогія твораў Максіма Гарэцкага: Прынцыпы выдання Поўнага збору твораў» (Навуковы кіраўнік М. Мушынскі). У дысертацыi абагульняецца тэксталагiчны вопыт эдыцыйнай практыкi творчай спадчыны Максiма Гарэцкага i навукова абгрунтавана неабходнасць поўнага збору твораў. Вызначаюцца задачы забяспячэння паўнаты выдання, устанаўлення кананiчных тэкcтаў твораў, сфармiравання змястоўнага i вычырпальнaга навукова-даведчага апарата [1]. Да цяперашняга часу яна з’яўляецца адзіным дыпламаваным кандыдатам навук па тэксталогіі ў Беларусі.

Навуковыя інтарэсы: гісторыя беларускай літаратуры; тэксталогія; эдыцыйная практыка; збор, вывучэнне і падрыхтоўка творчай спадчыны М. Гарэцкага да выдання акадэмічнага тыпу[2].

Аўтар каля 200 навуковых прац па праблемах літаратуразнаўства і пытаннях музейнай справы. Артыкулы друкававалiся ў часопiсах «Маладосць», «Полымя», «Неман», «Беларуская мінуўшчына», «Роднае слова», «Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук», газетах «Веды», «Літаратура і мастацтва», «Голас Радзімы», «Настаўніцкая газета» i iнш.

У складзе творчага калектыву тэкстолагаў займалася вывучэннем творчай спадчыны класікаў беларускай літаратуры з мэтай падрыхтоўкі да выдання навукова каментаваных Збораў твораў: Максіма Гарэцкага ў 4 тамах (1884—1986) і двух дадатковых тамоў: «Творы» (1990), «Гісторыя беларускае літаратуры» (1992), Петруся Броўкі ў 9 тамах (1987—1992), Поўнага збору твораў Янкі Купалы ў 9 тамах (1995—2003); Збору твораў: Якуба Коласа ў 20 тамах (2007—2012), Івана Шамякіна ў 23 тамах (2010—2014). Кіраўнікі двух апошніх навуковых праектаў (адпаведна): Т. Голуб, М. Мушынскі; Т. Голуб, А. Васілевіч.

Грамадская дзейнасцьПравіць

На працягу 2001—2006 гг. паралельна з асноўнымі працоўнымі абавязкамі была старшынёй прафсаюзнага камітэта Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, у 2002—2009 гг. уваходзіла ў склад Рэспубліканскага камітэта прафсаюзаў работнікаў НАН Беларусі. Пэўны час была ўдзельніцай Харавой капэлы НАН Беларусі пад кіраўніцтвам Т. Слабодчыкавай.

У 2002—2013 гг. з’яўлялася членам Вучонага савета Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (ў далейшым Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі); старшынёй атэстацыйнай камісіі; старшынёй Савета ветэранаў Інстытута, уваходзіла ў склад рэдкалегіі Збору твораў Я. Коласа ў 20 тт.; Збору твораў І. Шамякіна ў 23 тт.; зб. «Гарэцкія чытанні», была адным з арганізатараў іх правядзення і інш.

На працягу 2006—2008 гг. узначальвала Дзяржаўную экзаменацыйную камісію факультэта беларускай філалогіі і культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

У студзенi 2019 г. абрана намеснікам Старшыні Прэзідыума Грамадскага аб’яднання «Рэспубліканскі фонд імя братоў Гарэцкіх».

Займаецца пошукавай працай, папулярызацыяй беларускай літаратуры i мовы, выступае з дакладамі на навуковых канферэнцыях, з лекцыямі перад студэнтамі ВНУ i навучэнцамі агульнаадукацыйных школ, на радыё і тэлебачанні.

ПрызнаннеПравіць

  • кандыдат філалагічных навук
  • Ганаровы сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў
  • Ганаровы сябра Дзяржаўнага музэя гісторыі беларускай літаратуры

УзнагародыПравіць

  • Літаратурная прэмія iмя М. Гарэцкага.
  • Ганаровыя граматы і падзякі: Презiдыума НАН Беларусі (2009), Адзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі (2003; 2013; 2019), Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (2013), Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі) (2001; 2003; 2006), Рэспубліканскага камітэту прафсаюзаў работнікаў НАН Беларусі (2003; 2006), Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа (2011), Рэспубліканскага фонда імя Братоў Гарэцкіх (2001).

КнігіПравіць

  • У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія твораў Максіма Гарэцкага. — Мінск: Беларус. навука, 2002. — 157
  • Услед за лініяй жыцця: Творчая індывідуальнасць: ад літаратурнага тэксту да культурнай спадчыны. — Мінск: Беларус. кнігазбор, 2006. — 248 c.
  • Летапіс жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова. — Мінск: Беларус. навука, 2012.- 308 с.; 2-е выд., выпр. і дап. — Мінск: Беларус. навука, 2014.- 347 с.
  • Тэксталогія беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: Гісторыя тэксту як шлях да гісторыі літаратуры. — Мінск: Беларус. навука, 2013.- 245 с.

Укладанне, падрыхтоўка тэкстаў, каментарыі, рэдагаванне, прадмовы, уступныя артыкулыПравіць

  • Гарэцкі М. Збор твораў. У 4 т. Т. 2. Аповесці, драматычныя абразкі / Рэд. М. Мушынскі; уклад., падрыхт. тэксту і камент. Т. Голуб, М. Кенькі. — Мінск: Маст. літ., 1985. — 416 с.
  • Гарэцкі М. Зб. тв. У 4 т. Т. 3. На імперыялістычнай вайне, Віленскія камунары / Рэд. М. Мушынскі; уклад., падрыхт. тэксту і камент. Т. Голуб, В. Дэконскай. — Мінск: Маст. літ., 1985. — 399 с.
  • Броўка П. Збор твораў. У 9 т. Т. 2. Вершы, паэмы, 1941—1953 / Рэд. М. Мішчанчук; Уклад., падрыхт. тэксту і камент. Т. Голуб, С. Забродскай, Л. Хрышчановіч. — Мінск: Маст. літ., 1987. — 478 с.
  • Гарэцкі М. Беларускі тэатр у палове ХІХ веку / Прадм. Н. Гілевіча; падрыхт. тэксту, паслясл. Т. Голуб.- Вобраз-88.- Мінск: Маст. літ., 1988. — С. 226—244.
  • Гарэцкі М. Кароткі агляд беларускай літаратуры / Уступ. арт., падрыхт. тэксту, Т. Голуб; паслясл. В. Чамярыцкага. — Полымя. — 1990. — № 5. — С. 212—225.
  • Гарэцкі М. ["Досьвіткі"] / Прадм., падрыхт. тэксту Т. Голуб. — Шляхам гадоў. — Мінск: Маст. літ., 1990. — С. 217—222.
  • Гарэцкі М. Скарбы жыцця / Прадм. «Вечнае поле памяці», падрыхт. тэксту, камент. Т. Голуб. — Полымя. — 1993. — № 2. — С. 3 — 122.
  • Гарэцкі М. Творы / Рэд. М. Мушынскі; уклад., падрыхт. тэксту. камент. Т. Голуб.- Мінск: Маст. літ., 1990. — 630 с.
  • Гарэцкі М. Гісторыя беларускай літаратуры / Рэд. М. Мушынскі; уклад., падрыхт. тэксту Т. Голуб; камент. Т. Голуб, І. Саверчанкі, Я. Янушкевіча.- Мінск: Маст. літ., 1992. — 479 с.
  • Гарэцкі М. Бітва на Уле. Уцекі Сярэбранага / Прадм. «З чытанкі „Родны край“», падрыхт. тэксту Т. Голуб. — Шляхам гадоў. — Мінск: Маст. літ., 1994. — С. 212—222.
  • Купала Я. Поўны збор твораў. У 9 т. (10 кн.) Т. 2. Вершы, пераклады, 1908—1909 / Рэд. В. Рагойша; падрыхт. тэксту і камент. Т. Голуб, Т. Строевай. — Мінск: Маст. літ., 1996—414 с.
  • Гарэцкі М. «Маладняк» за пяць гадоў: 1923—1928 / Падрыхт. тэксту; прадм. «Класіка непадуладна часу», «Заўвагі» Т. Голуб. — Полымя, 2003, № 2. — 181—220.
  • Гарэцкі, М. Прысады жыцця: Апавяданні, аповесці / Уклад., падрыхт. тэксту, заўвагі, біяграф. даведка Т. Голуб / Рэд. савет: Р. Баравікова, А. Бельскі, Г. Бураўкін і інш. — Мінск: Маст. літ., 2003. — 479 с. — (Серыя «Беларуская проза ХХ стагоддзя»).
  • Іскры Вечнага агню: зб. вершаў пісьменнікаў-франтавікоў / Рэд.  Т. Голуб, С. Лаўшук; уклад. Т. Голуб, А. Васілевіч і інш.- Мінск: Беларус. навука, 2005. — 488 с.
  • Купала Я. Поўны збор твораў. У 9 т. (10 кн.) Т. 9. Кн. 2. Дапаўненні да папярэдніх тамоў. Летапіс жыцця і творчасці. Дадатак / Рэд. Э. Золава, М. Мушынскі, В. Скалабан; уклад. падрыхт. тэксту і камент. А. Гесь, Т. Голуб, Э. Золавай, У. Скалабана. «Летапіс жыцця і творчасці» — І. Саламевіча. — Мінск: Маст. літ., 2007—414 с.
  • Колас Я. Збор твораў. У 20 т. Т. 3. Вершы, 1939—1945 / Рэд. Т. Голуб, М. Мушынскі; падрыхт. тэксту і камент., В. Карачун. — Мінск: Беларус. навука, 2008—518 с.
  • Колас Я. Збор твораў. У 20 т. Т. 4. Вершы, 1946—1956 / Рэд. М. Тычына; уклад., падрыхт. тэксту і камент. Т. Голуб, А. Шамякінай. — Мінск: Беларус. навука, 2008. — 582 с.
  • Колас Я. Зб. тв. У 20 т. Т. 6. Апавяданні,1925 −1951 / Рэд. С. Андраюк, Т. Голуб; падрыхт. тэксту і камент. К. Казыра, В. Карачун, А. Шамякінай, В. Назарава. — Мінск: Беларус. навука, 2009. — 572 с.
  • Колас Я. Збор твораў. У 20 т. Т. 7. «Казкі жыцця», казкі са зб. «Другое чытанне для дзяцей беларусаў», народныя казкі ў апрацоўцы Я. Коласа / Рэд. Т. Голуб; падрыхт. тэксту і камент. Т. Голуб, К. Казыра, Т. Строевай, С. Забродскай. — Мінск: Беларус. навука, 2009. — 502 с.
  • Гарэцкі М. Выбранае / Прадм. «Скарбы жыцця», камент. Т. Голуб;  Уклад. Р. Гарэцкага і Т. Голуб. — Мінск: Кнігазбор, 2009. — 640 с. — («Беларускі кнігазбор»; Серыя 1. Маст. літ.).
  • Скарбы жыцця. — Гарэцкі М. Выбранае. — Мінск: Кнігазбор, 2009. — С. 5 — 22.
  • Колас Я. Збор твораў. У 20 т. Т. 10. Паэмы «Рыбакова хата», «Суд у лесе», «Адплата» / Рэд. Т. Голуб; падрыхт. тэксту і камент. В. Карачун. — Мінск: Беларус. навука, 2010. — 597 с.
  • Колас Я. Збор твораў. У 20 т. Т. 12. Аповесці / Рэд. Т. Голуб, М. Мушынскі; падрыхт. тэксту і камент. Т. Строевай. — Мінск: Беларус. навука, 2010. — 518 с.
  • Колас Я. Збор твораў. У 20 т. Т. 13. Трылогія На ростанях. Кніга першая і другая / Рэд. Т. Голуб; падрыхт. тэксту і камент. С. Забродскай. — Мінск: Беларус. навука, 2011. — 457 с.
  • Колас Я. Збор твораў. У 20 т. Т. 14. На ростанях. Кніга трэцяя / Рэд. Т. Голуб; падрыхт. тэксту і камент. С. Забродскай. — Мінск: Беларус. навука, 2011. — 429 с.
  • Колас, Я. Збор твораў. У 20 т. Т. 15. П’есы. Метадычныя распрацоўкі / Рэд. Т. Голуб; падрыхт. тэксту і камент. А. Шамякінай. — Мінск: Беларус. навука, 2011. — 782 с.
  • Колас Я. Збор твораў. У 20 т. Т. 17. Публіцыстыка, пачат. 1950-х — 1956, з архіўных матэрыялаў, нарысы, літаратурная крытыка / Рэд. Т. Голуб, М. Мушынскі. Падрыхт. тэксту і камент. А. Васілевіч, Н. Дзенісюк, Э. Золавай, В. Карачун, Т. Махнач, В. Назарава, Т. Строевай, А. Шамякінай. — Мінск: Беларус. навука, 2012. — 896 с.
  • Шамякін І. Збор твораў. У 23 т. Т. 2. Апавяданні, 1953—2003 / Рэд. У. Гніламедаў, Т. Голуб; падрыхт. тэксту і камент. А. Шамякінай. — Мінск: Маст. літ., 2011. — 511 с.
  • Шамякін І. Збор твораў. У 23 т. Т. 3. Аповесці, 1945—1970 / Рэд. Т. Голуб, Т. Шамякіна; падрыхт. тэксту і камент. Т. Махнач. — Мінск: Маст. літ., 2011. — 399 с.
  • Шамякін І. Збор твораў. У 23 т. Т. 5. Аповесці, 1988—1993 / Рэд. Т. Голуб, А. Макарэвіч; падрыхт. тэксту і камент. К. Казыра, В. Назарава. — Мінск: Маст. літ., 2011. — 622 с.
  • Шамякін І. Збор твораў. У 23 т. Т. 6. Аповесці, 1994—1996 / Рэд. Т. Голуб, А. Макарэвіч; падрыхт. тэксту і камент. К. Казыра, Н. Гальго, В. Карачун, В. Назарава. — Мінск: Маст. літ., 2011. — 582 с.
  • Шамякін І. Збор твораў. У 23 т. Т. 7. Аповесці, 1996—1998 / Рэд. Т. Голуб, А. Макарэвіч; падрыхт. тэксту і камент. Н. Гальго, В. Назарава, А. Шамякінай. — Мінск: Маст. літ., 2011. — 503 с.
  • Міхаіл Іосіфавіч Мушынскі: Да 80-годдзя з дня нараджэння / Навук. рэд. Т. Голуб. — Мінск: Беларус. навука, 2011. — 94 с.
  • Шамякін І. Збор твораў. У 23 т. Т. 8. Аповесці, 1999—2000; п’есы / Рэд. Т. Голуб, А. Макарэвіч; падрыхт. тэксту і камент. В. Карачун. — Мінск: Маст. літ., 2012. — 655 с.
  • Шамякін І. Збор твораў. У 23 т. Т. 9. Глыбокая плынь: раман / Рэд. Т. Голуб, Я. Клімуць; падрыхт. тэксту і камент. Н. Дзенісюк. — Мінск: Маст. літ., 2012. — 415 с.
  • Шамякін І. Збор твораў. У 23 т. Т. 10. У добры час: раман / Рэд. Т. Голуб, Т. Шамякіна; падрыхт. тэксту і камент. В. Назарава. — Мінск: Маст. літ., 2012. — 478 с.
  • Шамякін І. Збор твораў. У 23 т. Т. 11. Крыніцы: раман / Рэд. Т. Голуб, М. Караткоў, М. Мушынскі; падрыхт. тэксту і камент. М. Мушынскага. — Мінск: Маст. літ., 2012. — 423 с.
  • Шамякін І. Збор твораў. У 23 т. Т. 12. Сэрца на далоні: раман / Рэд. А. Бельскі, Т. Голуб; падрыхт. тэксту і камент. Т. Махнач. — Мінск: Маст. літ., 2013. — 534 с.
  • Шамякін І. Збор твораў. У 23 т. Т. 13. Трывожнае шчасце: пенталогія / Рэд. Т. Голуб, Т. Шамякіна; падрыхт. тэксту і камент. К. Казыра. — Мінск: Маст. літ., 2013. — 710 с.
  • Шамякін І. Збор твораў. У 23 т. Т. 15. Атланты і карыятыды: раман / Рэд. Т. Голуб, М. Караткоў; падрыхт. тэксту і камент. Н. Гальго. — Мінск: Маст. літ., 2013. — 495 с.
  • Шамякін І. Збор твораў. У 23 т. Т. 16. Вазьму твой боль: раман / Рэд. Т. Голуб, Т. Шамякіна; падрыхт. тэксту і камент. Т. Махнач. — Мінск: Маст. літ., 2013. — 430 с.
  • Гарэцкі М. На імперыялістычнай вайне (Запіскі салдата 2-й батарэі N-скай артылерыйскай брыгады Лявона Задумы) / Рэд. М. Мушынскі; уклад, падрыхт. тэксту, камент., біяграф. даведка Т. Голуб. — Мінск: Беларус. навука, 2014.- 171 с.
  • Гарэцкі М. Творы / Рэд. У. Гніламедаў; уклад. і камент. Т. Голуб. — Мінск: Маст. літ., 2016. — 932 с. — (Залатая калекцыя беларускай літаратуры; т. 12).
  • Мушынскі М. Летапіс жыцця і творчасці Івана Шамякіна / Прадм. Т. Голуб. — Беларус. навука, 2020—683 с.

Артыкулы ў  часопiсах i навуковых зборнiкахПравіць

  • Перакананне ў шчырасці // Маладосць. — 1981. — № 12. — С.173 — 175.
  • У пошуках сапраўднага імя // Беларуская мова і літаратура ў школе. — 1988. — № 2. — С. 37 — 42.
  • Якуб Колас і Максім Гарэцкі // Беларуская мова і літаратура ў школе. — 1990. — № 2. — С. 72 — 76.
  • У истоков белорусской Скоринианы // Франциск Скорина и Вильнюс: Сб. материалов Республ. научн. конф., посвящ. 500-летию со дня рожд. Ф.Скорины. — Вильнюс, 1991. — С. 27 — 32.
  • Вечнае поле памяці // Полымя. — 1993. — № 2. — С. 3 — 16.
  • Леаніла Чарняўская // Родны край. — Мінск: Беларусь, 1993. — С. 641—642.
  • Іх яднала Бацькаўшчына // Полымя.- 1993. — № 5. — С. 249—253.
  • З чытанкі «Родны край». — Шляхам гадоў. — Мінск: Маст. літ., 1994. — С. 212—216.
  • Нясвіж літарацкі // Беларуская мінуўшчына. — 1995. — № 5. — С. 60 — 63.
  • "Бо як любіць тое, чаго не ведаем?.. « // Літаратура і мастацтва. — 1995. — 14 ліп.
  • Матэрыялы пра яўрэйскіх пісьменнікаў у фондах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры // Беларусіка-Albaruthenica. Кн. 4: Яўрэйская культура Беларусі і яе ўзаемадзеянне з беларускай і іншымі культурамі. — Мінск: Навука і тэхніка. 1995. — С. 202—206.
  • Покліч: Літаратурны працэс 20 — 30-х гадоў у экспазіцыі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры // Зб. дакладаў: Лёс нацыянальнай культуры на паваротах гісторыі (1993). — Мінск, 1995. — С. 16 — 22.
  • Выпраўлена рукой Янкі Купалы (Аўтар ці цэнзура?) // Спадчына Янкі Купалы і яго музей у сучасным асэнсаванні: Міжнар. навук. канф., 20 — 21 верас. 1995 г. — Мінск.: Бел. выд-кае т-ва „Хата“, 1996. — С. 49 — 52.
  • Адбітак эпохі (Рэдактарска-выдавецкая дзейнасць Максіма Гарэцкага) // Роднае слова. — 1997. — № 2. — С. 41 — 47.
  • Літаратурная экспазіцыя як чыннік узаемасувязей і ўзаемаузбагачэння культур // Беларусіка-Albaruthenica. Кн. 6: Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыянальнага, міжрэлігійнага і міжкультурнага ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч.ІІ. -Мінск: Нац. навук.- асв. Цэнтр імя Ф. Скарыны, 1997. — С. 218—221.
  • Нясвіж як асяродак літаратурнага жыцця // Нясвіж-Nieśwież: Materialy konferencji naukowych w Nieświeżu (1994, 1997). — Wazszawa-Мінск, 1998. — С. 57 — 65.
  • Выданне літаратурнай спадчыны Максіма Гарэцкага: Праблема атрыбуцыі // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. — 1999. — № 4. — С. 121—126.
  • Новы ўзлёт занядбанай праблемы // Полымя. — 1999. — № 7. — С. 200—214.
  • Беларуская тэксталогія // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. — 2000. — № 2. — С. 101—103.
  • Сіла і моц роднага карэння. Акадэмік Гаўрыла Гарэцкі: Успаміны, артыкулы, дакументы. Да 100-годдзя з дня нараджэння / Пад. рэд. Р. Гарэцкага. — Мінск: Тэхналогія, 2000. — С. 243—246.
  • Газета „Наша ніва“ ў жыцці і творчасці М. Гарэцкага // Гарэцкія чытанні: *Матэрыялы дакл. і павед. Шостых Гарэцкіх чытанняў (г. Горкі, 18 — 20 чэрв. 1997). — Мінск, 2000. — С. 56 — 60.
  • Падводная частка айсберга // Літаратура і мастацтва. — 2001. — 18 мая.
  • Аб рускіх традыцыях у беларускай тэксталогіі (На падставе архіўнай знаходкі) // Скарыназнаўства, кнігазнаўства, літаратуразнаўства: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў. „Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый“ (Мінск, 21 — 25 мая, 4 — 7 снеж. 2000 г.). — Мінск: Беларус. кнігазбор, 2001. — С. 115—118.
  • Лабірынтамі творчай задумы: З гісторыі тэксту „Зборніка апавяданняў“ Максіма Гарэцкага. // Роднае слова. — 2002. — № 12. — С. 29 — 34.
  • Навуковае выданне творчай спадчыны Янкі Купалы (Прынцыпы падачы розначытанняў) // Янка Купала і Якуб Колас у кантэксце славянскіх літаратур: Матэрыялы Міжнар. навук.-тэарэтычн. канф. (Мінск, 3-4 кастр. 2002 г.). — Мінск: Беларус. навука, 2002. — С. 274—277.
  • Поўны збор твораў Максіма Гарэцкага: Праблемы і прынцыпы выдання. // Гарэцкія чытанні: Матэрыялы дакл. і паведамл. на Сёмых, Восьмых, Дзявятых, Дзясятых чытаннях / Уклад. Р. Гарэцага. — Мінск: Беларус. выдавецкае т-ва „Хата“, 2002. — С. 153—165.
  • Класіка непадуладна часу // Полымя. — 2003. — № 2. — С. 181-183.
  • Максім Гарэцкі і „Маладняк“ // Гарэцкія чытанні: Матэрыялы дакл. і паведамл. на ХΙ Гарэцкіх чытаннях (да 110-годдзя з дня нараджэння М. Гарэцкага), (Мінск, 18 лют. 2003 г.). — Мінск: 2004. — С. 77 — 83.
  • Нашаніўская публіцыстыка Якуба Коласа, Янкі Купалы і Максіма Гарэцкага // Каласавіны: Публіцыстыка Якуба Коласа ў сістэме цэласнага рэалістычнага адлюстравання жыцця: Матэрыялы навук. канф. (Мінск, 3 лістап. 2003 г.) — Мінск, 2004. — С. 62 — 69.
  • „Я — акіяну жытняга калоссе…“: Па старонках „Летапісу жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова“: 1941—1944 // Роднае слова. — 2005. — № 11. — С. 83 — 88.
  • Творчасць Петруся Броўкі ў святле эдыцыйна-тэксталагічных праблем // Пятрусь Броўка і яго час: Матэрыялы Рэспубл. навук. канф. (Мінск, 24 чэрв. 2005 г.) — Мінск, 2005. — С. 32 — 39.
  • „Камароўская хроніка“: праблема выбару імя героя // ХІІІ Гарэцкія чытанні: Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць (да 105-годдзя з дня нараджэння Гаўрылы Гарэцкага): Матэрыялы чытанняў (Мінск, 16 чэрв. 2005 г). — Мінск: 2006. — С. 57 — 69.
  • Патрыятызм — катэгорыя вечная: Творчасць беларускіх пісьменнікаў-франтавікоў // Великая Победа: героизм и подвиг народа: Материалы Междунар. научн. конф. / Минск, 28 — 29 апреля 2005 г.; В 2-х т. Т.1. — Минск: Институт истории НАН Беларуси, 2006. — С.153 — 156.
  • Проблемы современной текстологии белорусской литературы: К вопросу издания Собраний сочинений Я. Купалы и Я. Коласа // Белорусско-российский диалог: Культура и литература Беларуси XX—XXI веков. — М.: Пробел, 2006. — С. 37 — 48.
  • Янка Купала и Якуб Колас: Некоторые итоги текстологической работы // Нёман. — 2007. — № 3. — С. 173—178.
  • Збор твораў Якуба Коласа ў 20 тамах: Да праблемы выбару крыніцы асноўнага тэксту „Казак жыцця“ // Янка Купала і Якуб Колас у сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: Матэрыялы Міжнар. навук.-практычн. канф. (Мінск, 26 - 27 верас. 2007 г.). — Мінск, 2007. — С. 126—134.
  • Творчыя стасункі з Галінай Гарэцкай: З гісторыі падрыхтоўкі да выдання літаратурнай спадчыны М. Гарэцкага (прысвечаныя Году Маці) // XIV Гарэцкія чытанні (Мінск, 8 чэрв. 2006 г.). — Мінск, 2007. — С. 68 — 76; С. 131—165.
  • Шчодры „сейбіт беларускасці“: Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у ацэнцы Максіма Гарэцкага // Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у еўрапейскім кантэксце: Матэрыялы Міжнар. навук.-практычн. канф., прысвеч. 200-годдзю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Мінск, 5 — 6 лют. 2008 г.). — Мінск, 2008. — 295 с. — С. 197—202.
  • Збор твораў Якуба Коласа ў 20 тамах: На шляху да акадэмічнага выдання // Сучасная беларуская літаратура і працэсы славянскага культурна-цывілізацыйнага ўзаемадзеяння: Матэр. Міжнар. навук.-практычн. канф. (Мінск, 28 мая 2008 г.). — Мінск, 2008. — С. 165—171.
  • Творчая спадчына Аркадзя Куляшова: Да праблемы выдання навукова каментаванага Збору твораў // Шклоўскія чытанні-2007: Матэр. Рэспублік. навук.-практычн. канф. (Шклоў, 1 верас. 2007 г.). — Мінск: Права і эканоміка, 2008. — С. 20 — 25.
  • З гісторыі машынапісных тэкстаў „Казак жыцця“. — Выяўленча-мастацкія, арганізацыйныя і ідэалагічныя праблемы сучаснай беларускай літаратуры ў яе сувязях з грамадскімі практыкамі»: Матэрыялы Рэспубл. навук.-тэарэтычн. канф. (Мінск, 19 — 20 мая 2009 г.). — Мінск, 2009. — С. 321—327.
  • Творчая спадчына Максіма Гарэцкага ў серыі «Беларускі кнігазбор»: Тэксталагічныя аспекты праблемы // ХVІІІ Гарэцкія чытанні: Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць (да 110-годдзя з дня нараджэння Гаўрылы Гарэцкага): Матэрыялы чытанняў (Мінск, 11 чэрв. 2010 г.). — Мінск: 2010. — С. 66 — 71.
  • «Найвялікшы пясняр ХІХ веку»: Францішак Багушэвіч у ацэнцы Максіма Гарэцкага // ХІХ Гарэцкія чытанні: Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць. (Праблемы выдання спадчыны): Матэрыялы чытанняў (Мінск, 18 лют. 2011 г.). — Мінск: 2011. — С. 62 — 68.
  • У ракурсе сучаснага асэнсавання: Творчая спадчына Івана Шамякіна // Міжведамасны зборнік навуковых прац. — Філалогія.- Вып. 4. — Магілёў: 2011. — С. 5 — 10.
  • «Таленавіты чалавек — таленавіты ва ўсім» : Да 80-годдзя з дня нараджэння М. Мушынскага // Полымя. — 2011. — № 1. — С. 151—157.
  • «Акадэмічнае выданне — ахоўная грамата спадчыны класіка» // Каласавіны: Якуб *Колас і яго сучаснікі: да вывучэння творчых і асабістых узаемасувязей пісьменніка: Матэрыялы ХХVІ навук. канф. (4 лістап. 2011 г., Мінск) — Мінск: Ковчег, 2012. — С. 60 — 70.
  • Па выніках выдання Збору твораў Якуба Коласа ў 20 тамах: Набыткі і перспектывы // Творчая спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: Да 130-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры (Мінск, 25 — 26 верас. 2012 г.). — Мінск: Права і эканоміка, 2012. — С. 66 — 71.
  • Навукова каментаваны Збор твораў І. Шамякіна ў 23 тамах: па выніках выдання. Суаўт. А. Васілевіч, Т. Голуб. — Тэксталогія твораў І. Шамякіна: па выніках выдання Збору твораў у 23 тамах. — Мінск: Беларус. навука, 2016. — С.321 −334.
  • Навукова-тэксталагічныя даследаванні і практычнае іх увасабленне (З вопыту падрыхтоўкі збору твораў класікаў беларускай літаратуры) // Сучасная беларуская тэксталогія: Актуальныя праблемы і перспектывы развіцця // *Матэрыялы Рэспубл. навук.-практычн. канф. Мінск. 22 — 23 лістап. 2016. — Мінск: Права і эканоміка, 2016.- С. 55 — 61.
  • Гарэцкі Максім Іванавіч // Францыск Скарына: Энцыклапедыя. — Мінск: БелЭн. — 2017. — С.121 — 122.

ЛiтаратураПравіць

  • Аддзел выданняў і тэксталогіі // Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: 1931—2001. — Мінск, Беларус. навука, 2001. С. 13 — 30.
  • Аддзел выданняў і тэксталогіі // Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: 1931—2006. — Мінск, 2006. - С. 12 — 34.
  • Дасаева, Т. Тэрэза Голуб: У суквецці вясны // Люблю наш край: Валожыншчына літаратурная: проза, паэзія, публіцыстыка, драматургія, ліставанне / Уклад., падрыхт. тэкстў і камент. В. Рагойшы — Мінск: Мастацкая літаратура, 2006. — 405 с. ISBN 985-02-0857-0.
  • Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. 80 год: 1929—2009. — Мінск, Права і эканоміка, 2009. — С. 90 — 97.
  • Працы Інстытута літаратуры НАН Беларусі: 1981—2005; Бібліяграфічны даведнік — Мінск: 2006. — 344 с.
  • Илькевич, Н. Начало многотрудного пути // Годы (Смоленск), 2002, № 4. — С. 70-75.
  • Золава, Э. Спадчына класіка — у поўны збор твораў // Гарэцкія чытанні: Матэрыялы дакл. і паведамл. на ХΙ Гарэцкіх чытаннях / Мінск, 18 лют. 2003 г. — Мінск, 2004. — С. 93 — 98.
  • Золава, Э. Тэксталогія — аснова літаратуразнаўства // Літаратура і мастацтва. — 2003, 6 чэрв.
  • Дзенісюк, Н. Услед за лініяй жыцця: Творчая індывідуальнасць: ад літаратурнага тэксту да культурнай спадчыны. — Веды. — 2006. — 20 сак.
  • Ліўшыц, У. М. Літаратурныя раскопкі акадэмічнага «Парнаса» : літаратуразнаўчыя нарысы (да 180-годдзя Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі) / У. М. Ліўшыц. – Горкі : БДСГА, 2020. – С. 286-287. ISBN 978-985-7231-46-1.
  • Літаратурныя мясціны Беларусі: Краязнаўчы даведнік / Склад. Д. Крывашэй, А. Мальдзіс // Маладосць. 2010. № 3. С. 138.

Зноскі

  1.  Голуб, Т. С. Тэксталогія твораў Максіма Гарэцкага (Прынцыпы выдання Поўнага збору твораў): Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук. — Мінск, 2000.- 20 с.
  2. Літаратурныя мясціны Беларусі: Краязнаўчы даведнік / Склад. Д. Крывашэй, А. Мальдзіс // Маладосць. — 2010.  — № 3. —  С. 138

СпасылкіПравіць