Тэтрыс (англ.: Tetris) — лагічная камп’ютарная гульня, створаная савецкім праграмістам Аляксеем Пажытнавым 6 чэрвеня 1984 года[2]. Ідэя гульні натхнёная гульней пентаміна.

Тэтрыс
Распрацоўшчыкі Alexey Pajitnov[d], Vladimir Pokhilko[d] і Vadim Gerasimov[d]
Дата выпуску 6 чэрвеня 1984[1]
Жанр галаваломка[d]
Стваральнікі
Геймдызайнер Alexey Pajitnov[d]
Тэхнічныя даныя
Платформы Game Boy Advance, Amstrad PCW[d], ZX Spectrum, Acorn Electron[d], Commodore Amiga[d], NES, NEC PC-9800 series[d], WonderSwan Color[d], SMD, Mac OS, Philips CD-i[d], MSX[d], Apple IIGS[d], Amstrad CPC[d], Commodore 64[d], Game Boy, MOTO Gamme[d], Atari ST[d], Atari Falcon[d], Nintendo Switch і Android
Рэжымы гульні аднакарыстальніцкая гульня і шматкарыстальніцкая гульня
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Клон Тэтрыса GNOMEtris

У класічным «Тэтрысе» выкарыстоўваюцца фігуры, састаўленыя з чатырох квадратных сегментаў. Усяго магчыма сем варыянтаў: квадрат; прамавугольнік; літара «Т»; дзве літары «Г», правая і левая; дзве літары «Z», правая і левая.

Фігуры падаюць зверху да долу ў прастакутнай «шклянцы». На працягу падзення фігуры гулец можа перамяшчаць яе ўправа-ўлева, альбо паварочваць яе па гадзіннікавай стрэлцы ці супраць. Фігура спыняецца, калі дасягне дна калодзежа, альбо яе руху ўніз будзе перашкаджаць іншая фігура. Калі сегменты фігур цалкам запоўняць рад, ён «згарае», а на яго месца апускаюцца вышэйляжачыя рады. Мэта гульні: размяшчаючы фігуры найшчыльней, пратрымацца як мага болей часу. Гульня лічыцца скончанай, калі ў «шклянцы» не застанецца месца для чарговай фігуры.

Рэалізацыі «Тэтрыса» існуюць на болей за 200 платформаў. Створаныя варыянты з іншымі наборамі фігур. У некаторых рэалізацыях магчымы ўдзел некалькіх гульцоў.

Зноскі

Спасылкі

правіць