Адкрыць галоўнае меню

Тэхаскі ўніверсітэт у Осціне

Тэхаскі ўніверсітэт у Осціне (англ.: University of Texas at Austin) — дзяржаўны публічны ўніверсітэт у горадзе Осціне (Тэхас, ЗША) і галоўны універсітэт Сістэмы універсітэта Тэхаса. Заснаваны ў 1883 годзе, і ў 2008 годзе займаў шостае месца ў Амерыцы па колькасці студэнтаў (больш за 50 000 студэнтаў і 16 500 выкладчыкаў і служачых). Ён таксама самы вялікі універсітэт у штаце Тэхас. Універсітэт Тэхаса — галоўны цэнтр навуковых даследаванняў. У 2002 годзе часопіс «Sports Illustrated» назваў яго лепшым спартовым ВНУ ЗША. Цяперашнія і былыя студэнты ўніверсітэта заваявалі 88 алімпійскіх медалёў (у тым ліку 19 у Афінах у 2004 годзе). На тэрыторыі ўніверсітэта знаходзяцца сем музеяў і сямнаццаць бібліятэк, а таксама спецыялізаваныя структуры, уключаючы Абсерваторыю Мак-Дональд.