Тэхналогія (выдавецтва)

выдавецтва
(Пасля перасылкі з Тэхналогія, выдавецтва)

Навукова-вытворчая кампанія «Тэхналогія» — недзяржаўная арганізацыя, якая накіроўвае сваю дзейнасць на стварэнне ў Беларусі рыначных адносін і грамадзянскай супольнасці. Выдавецтва заснавалі ў 1988 годзе. Выпускае пераважна даведнікі і навуковыя выданні[1].

Тэхналогія
Заснаванне 1988
Размяшчэнне Мінск, вул. Ляўкова, д. 17
Ключавыя постаці Вацлаў Багдановіч, Дзмітрый Санько
Прадукцыя Кнігі, медыцынскае абсталяванне
Сайт www.tn.by

Асноўныя кірункі дзейнасці — сувенірная прадукцыя, кнігавыдавецкая (выданне навуковай, навукова-папулярнай, даведкавай, навучальнай, вытворча-практычнай, мастацкай і рэкламнай літаратуры на мовах свету) і паліграфічная (выпуск кніг, брашур, бланкаў, візітак, буклетаў, праспектаў, грамат), продаж вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі, аптовы гандаль[2].

Фірменны знак «Тэхналогіі» створаны на аснове старадаўняй гравюры «Крылаты цмок» (з трактату беларускага вучонага XVII стагоддзя Казіміра Семяновіча, вядомага сваімі вынаходкамі ў галіне ракетнай тэхнікі, артылерыі, піратэхнікі, адна з якіх — канструкцыя шматступеннай ракеты.

Зноскі

  1. Уладзя Тацянчык. Кнігі, якіх чакаюць чытачы. Культура. Звязда, № 288, 24972 (18 лістапада 2003). Праверана 16 мая 2012.
  2. Тэхналогія(недаступная спасылка) Камунікат

Спасылкі правіць