Таццяна Андрэеўна Бандарчык

беларуская актрыса
(Пасля перасылкі з Т. А. Бандарчык)

Таццяна Андрэеўна Бандарчык (12 лістапада 1902, в. Дукора Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 24 ліпеня 1974) — беларуская актрыса.

Таццяна Андрэеўна Бандарчык
Дата нараджэння 12 ліпеня 1902(1902-07-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 ліпеня 1974(1974-07-24) (72 гады)
Адукацыя
Прафесія тэатральная актрыса
Тэатр

Біяграфія правіць

Скончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве ў 1926 годзе. У 1920 годзе на настаўніцкіх курсах у Бабруйску арганізавала драматычны гурток «Крыніца», дзе паставіла п'есу Янкі Купалы «Паўлінка» і выканала галоўную ролю. Працавала ў тэатрах: Беларускім дзяржаўным (цяпер імя Янкі Купалы, да 1921 года), Беларускім драматычным імя Якуба Коласа ў 1926-48 гадах, драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе ў 1949-56 гадах, Бабруйскім вандроўным у 1956-67 гадах. Майстар эпізоду. Яе мастацтву былі ўласцівыя яркая характарнасць, акрэсленасць малюнка. Найбольш каларытныя характары стварыла ў беларускай драматургіі: Паланея («Прымакі» Янкі Купалы), бабка Наста («Вайна вайне» Якуба Коласа), Сцепаніда («Пагібель воўка» Эдуарда Самуйлёнка), Маці («Ірынка» Кузьмы Чорнага), Жабрачка («Над Бярозай-ракой» Пятра Глебкі), Аўдоцця Захараўна («Пяюць жаваранкі» Кандрата Крапівы), Ганна Чыхнюк («Выбачайце, калі ласка!» Андрэя Макаёнка), Аўдоцця, Акуліна («Любоў, Надзея, Вера» і «Дзіўны дом» Пятра Васілеўскага).

Зноскі

Літаратура правіць