Тамара Мікалаеўна Пракаповіч

(Пасля перасылкі з Т. М. Пракаповіч)

Тамара Мікалаеўна Пракаповіч (нар. 28 жніўня 1950, г. Чэрвень, Мінская вобласць)  — беларускі архітэктар.

Тамара Мікалаеўна Пракаповіч
Дата нараджэння 28 жніўня 1950(1950-08-28) (73 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыла ў 1972 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Усю сваю прафесійную дзейнасць прысвяціла горадабудаўніцтву, працуючы ў «БелНДІПгорадабудаўніцтва».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражывала ў Мінску.

Творчасць правіць

У аўтарскіх калектывах, а таксама пад яе кіраўніцтвам як галоўнага архітэктара праектаў (з 1990) выканана вялікая колькасць праектаў рознага горадабудаўнічага ўзроўню: праекты раённых планіровак раёнаў і абласцей, генеральныя планы гарадоў, дэталёвыя планы, праекты забудовы (архітэктурныя праекты) мікрараёнаў і кварталаў. Асноўныя працы: генеральныя планы Віцебска, г.п. Мір (1979), Бабруйска, Слуцка, Смаргоні (1985), Крычава, Горак, Беразіна, Лоева, Кармы, Брагіна, Касцюковічаў (1985), Суража Бранскай вобласці і інш.; дэталёвыя планы з праектамі рэгенерацыі гістарычнай забудовы цэнтра Віцебска, цэнтральнай часткі Бабруйска, гісторыка-культурнай каштоўнасці «Бабруйская крэпасць», цэнтральнай часткі г. Сураж Бранскай вобласці; дэталёвы план цэнтра (1986) Касцюковічаў; дэталёвыя планы раёнаў новага будаўніцтва: «Білева» і «Лучоса» ў Віцебску, Прыбярэзінскага (1980), Крывы Крук (1981) «Кісялевічы» ў Бабруйску, у Паўночнага прамвузла і па Віцебскім праспекце (1984) у Магілёве, Паўднёва-Усходняга раёна ў Горках, Усходняга жылога раёна ў Бабруйску і інш.; дэталёвыя планы раёнаў сядзібнай забудовы: «Альгова» ў Віцебску, Паўночнага раёна ў Смаргоні, Паўднёвага раёна ў Касцюковічах; праекты забудовы (архітэктурныя праекты): МЖК (маладзёжна-жылы комплекс), мікрараёны 5-А і 5-Б, Заходні, квартал 4.1 у Бабруйску, часткі Паўночнага жылога раёна ў Смаргоні, ПРП раёнаў Наўгародскай вобласці (1976, у аўтарскім калектыве).

Літаратура правіць

  • Прокопович Тамара Николаевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Прокопович Тамара Николаевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)