Тэадор Нарбут
Тэадор Нарбут, Фёдар Яўхімавіч Нарбут (польск.: Teodor Narbutt; 28 кастрычніка (8 лістапада) 1784, маёнтак Шаўры Лідскага павета Віленскай губерні, цяпер Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць — 14 (26) лістапада 1864, Вільня) — гісторык, археолаг, інжынер.
Тэадор Нарбут | |
---|---|
польск.: Teodor Narbutt | |
Дата нараджэння | 28 кастрычніка (8 лістапада) 1784 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 (26) лістапада 1864 (80 гадоў) ці 26 лістапада 1864[1] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Іахім Нарбут[d] |
Маці | Ізабела з Наневічаў[d] |
Жонка | Крысціна з Садоўскіх[d] |
Дзеці | Людвік Нарбут, Тэадора з Нарбутаў[d], Станіслаў Нарбут і Franciszek Narbutt |
Род дзейнасці | антраполаг, ваенны інжынер, археолаг, даследчык дагістарычнай эпохі, гісторык, журналіст, пісьменнік, землекарыстанне, калекцыянер |
Навуковая сфера | гістарыяграфія і археалогія |
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфічныя звесткі
правіцьЗ роду Нарбутаў. Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1803). Вучыўся ў Пецярбургскім кадэцкім корпусе. Удзельнічаў у расійска-пруска-французскай (1806—1807) і расійска-шведскай (1808—1809) войнах; капітан, ваенны інжынер. Удзельнічаў у праектаванні і будаўніцтве Бабруйскай крэпасці. З 1812 у адстаўцы. Жыў у сваім маёнтку, даследаваў гісторыю ВКЛ, праводзіў археалагічныя раскопкі. Найбольш значны яго твор — «Гісторыя літоўскага народа» (т. 1-9, 1835—1841), дзе, разам з іншым, апісаны народныя абрады беларусаў Лідчыны. Друкаваўся ў газеце «Kurier Wileński» («Виленский вестник»). Арыштаваны ў сувязі з падзеямі паўстання 1863—1864 гадоў.
Даследчыцкая дзейнасць
правіцьТэадор Нарбут першы на Беларусі даў вызначэнне курганам як месцам старажытных пахаванняў. Вёў раскопкі ў Падняпроўі, пазней — на радзіме. У 1820 адкрыў ямнае пахаванне непадалёку ад в. Шаўры Лідскага пав. Апісаў руіны крэпасці на Нёмане каля в. Лыскава Гродзенскага пав. Сцвярджаў, што дрыгавічы невядомага паходжання жылі каля Кіева. Памылкова адносіў ятвягаў да скіфскіх плямён. Геральдыку Беларусі не лічыў старажытнай, бо аналагічная існавала і ў суседніх народаў. Даследаваў Лідскі замак. Збіраў і вывучаў помнікі археаграфіі. Аўтар «Гісторыі літоўскага народа» (т. 1-9, 1835—1841; давёў падзеі да 1569), у 1-м томе якой змясціў табліцу сваіх знаходак. Увёў у навуковы ўжытак «Хроніку Быхаўца» (1846). Меў багатую калекцыю археалагічных матэрыялаў. Апублікаваў шэраг артыкулаў пра Ліду, Навагрудак, Індуру інш. Займаўся пытаннямі старажытнай міфалогіі, этнаграфіі, фалькларыстыкі.
У сваіх творах выкарыстоўваў часам крыніцы, якія паводле меркавання сучасных даследчыкаў не існавалі і былі выдуманыя самім Нарбутам. Найбольш вядомая з падобных «уяўных крыніц» — Раўданская хроніка.[3]
Узнагароды
правіць- Кавалер ордэна св. Уладзіміра 4 ступені;
- Кавалер ордэна св. Ганны 4 ступені;
- Кавалер ордэна св. Ганны 2-й ступені (за будаўніцтва крэпасці ў Бабруйску ў 1809 г.);
- Памятная пячатка цара Мікалая I за літаратурныя творы.
Бібліяграфія
правіць- O kurhanach: Badanie starożytności Litewskich // Tygodnik Wileński. 1818. Т. 7, № 123.
- Pomniki do dziejów litewskich… Wilno, 1846.
- Pomniejsze pisma historyczne, szczególnie do historii Litwy odnoszące się. Wilno, 1856.
Зноскі
- ↑ а б в http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/narbutt-teodor/ Праверана 30 жніўня 2022.
- ↑ Нарбут Теодор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Улащик Н. Н., предисловие…
Літаратура
правіць- Каханоўскі Г. А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. — Мн., 1984.
- Каханоўскі Г. А. Прадвесне навукі. — Мн., 1990.
- Ненадавец А. М. Тэадор Нарбут. — Мінск, 1996.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- Семянчук А. Тэадор Нарбут — гісторык Вялікага Княства Літоўскага і Браслаўшчыны // Браслаўскія чытанні. Матэрыялы VІ-й навуковай канферэнцыі, прысвечанай 150-й гадавіне з дня нараджэння браслаўскага лекара, грамадзскага дзеяча Стніслава Нарбута.- Браслаў, 2003.
- Улащик Н. Н. Очерки.
- АЗБ.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Улащик Н. Н. предисловие к: Хроника Быховца. М. Наука. 1966.
- Каханоўскі Г. А. На́рбут Тэадор (Фёдар Яўхімавіч) // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 516. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 152. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
правіць- Тэадор Нарбут. Старажытная гісторыя літоўскага народа. Пра суд божы, неба альбо пекла
- Dzieje starożytne narodu litewskiego Архівавана 26 жніўня 2010.
- Нарбуты Архівавана 6 студзеня 2009. — Эл.рэсурс pawet.net
- Лаўрэш Леанід. Тодар Нарбут — папулярызатар найноўшых дасягненняў прыродазнаўства // Лідскі Летапісец. 2014. № 4(68). C. 12-13. // на pawet.net
- Лаўрэш Леанід. Новае пра Тэадора Нарбута і яго сям’ю // Лідскі Летапісец. 2021. № 3-4(95-96). С. 52-59. // на pawet.net