Таццяна Уладзіміраўна Ліхачова

(Пасля перасылкі з Т. У. Ліхачова)

Таццяна Уладзіміраўна Ліхачова (24 верасня 1952, Валожын) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (2001).

Таццяна Уладзіміраўна Ліхачова
Дата нараджэння 24 верасня 1952(1952-09-24) (71 год)
Месца нараджэння Валожын
Адукацыя
Прафесія
Гады актыўнасці 1972-цяпер
Тэатр НацАДТ імя Я. Коласа (Віцебск)

Біяграфія правіць

Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976). З 1972 года працуе ў Беларускім нацыянальным драматычным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа.

Ролі ў тэатры правіць

  • Валянціна («Летась у Чулімску» А. Вампілава),
  • Зінуля («Зінуля» А. Гельмана),
  • Джульета («Рамэа і Джульета» У. Шэкспіра),
  • Юлька («Адпачынак пасля ранення» В. Кандрацьева),
  • Маша («…Таму што люблю…» А. Паповай),
  • Франя («Пакахай мяне, салдацік» В. Быкава),
  • Сеньёра Капулеці («Чума на вашы дзве сям'і» Р. Горына),
  • Дзяўчына («Любоўны карагод» А. Шніцлера),
  • Люці («Люці» А. Дударава),
  • Адэлаіда («Адэлаіда» Ж. Унгарда),
  • Смерць («Ладдзя роспачы» У. Караткевіча),
  • Голда («Памінальная малітва» Р. Горына),
  • Этэр («Млын» А. Дударава),
  • Еўфрасіння («Крыж Еўфрасінні» І. Масляніцынай),
  • Грыпіна («Мікітаў лапаць» М. Чарота),

Зноскі

Літаратура правіць

  • Таццяна Уладзіміраўна Ліхачова // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 29.