Тамара Фёдараўна Розава

(Пасля перасылкі з Т. Ф. Розава)

Тамара Фёдараўна Розава (нар. 2 лістапада 1940, в. Сярагі, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.

Тамара Фёдараўна Розава
Дата нараджэння 2 лістапада 1940(1940-11-02) (83 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Прэміі

Біяграфія правіць

Скончыла ў 1959 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум па спецыяльнасці «Архітэктура». У 19591962 гадах тэхнік-архітэктар, старэйшы тэхнік-архітэктар праектнага інстытута «Белдзяржпраект».

У 1968 годзе скончыла Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі Н. М. Макляцова, І. К. Елісееў, А. П. Воінаў, У. А. Чантурыя). У 19681998 гадах кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праекта праектнага інстытута «Белдзяржпраект»; у 20002007 гадах «Творчая майстэрня архітэктара Бялянкіна В. С.».

Член Саюза архітэктараў з 1976 года.

Творчасць правіць

 
Інтэрнат БДТУ па вул. Беларускай

Асноўныя працы: тыпавыя і індывідуальныя праекты дзіцячых садоў на 180 і 320 месцаў (19721976, у сааўтарстве); адміністрацыйныя будынкі на плошчы Мяснікова і вул. Мяснікова: вытворча-лабараторны корпус Міністэрства мантажных і спецыяльных будаўнічых работ; адміністрацыйны будынак Мінпрамбуда і Белсельгастэхнікі (19691974, сааўтары М. Н. Ліўшыц, Т. Г. Раманоўская), індывідуальныя праекты піянерскіх лагераў на 180 і 320 месцаў — базы адпачынку на 100 і 220 месцаў адпаведна на воз. Нарач Маладзечанскага завода лёгкіх металічных канструкцый (19801982; сааўтары В. С. Бялянкін, І. М. Новік, І. Бізюк); палац піянераў і школьнікаў у г. Мінску па вул. Нававіленскай (19751993; сааўтары В. С. Бялянкін, В. І. Чарназёмаў, І. М. Новік); прыбудова да Дзяржаўнага мастацкага музея РБ па вул. Леніна (19791996; сааўтары В. С. Бялянкін, І. М. Новік); спецыялізаваная школа для глухіх і з недахопамі слыху дзяцей у Севастопальскім парку (19851991; сааўтары В. С. Бялянкін, І. М. Новік); інтэрнат Тэхналагічнага інстытута па вул. Беларускай (сааўтары В. С. Бялянкін, І. М. Новік); гандлёвы цэнтр «ГИППО» па праспекце Ракасоўскага (сааўтары В. С. Бялянкін, Д. Я. Юзэфовіч, Сідарэвіч, Калеснікаў (20032005) — усе ў Мінску.

Узнагароды правіць

Лаўрэат прэміі прафсаюзаў Беларускай ССР за праект «Спецыяльная агульнаадукацыйная школа для глухіх і з недахопамі слыху дзяцей у Севастопальскім парку ў г. Мінску» (1991). Перамогі ў рэспубліканскіх усесаюзных і міжнародных архітэктурных конкурсах: Дыплом I ступені, пераможца Рэспубліканскага агляду «Лепшы праект 1986». За праект «Спецыяльная агульнаадукацыйная школа для глухіх і з недахопамі слыху дзяцей у г. Мінску». Дыплом удзельніку Рэспубліканскага агляду лепшых архітэктурных твораў (1988) за канцэптуальную працу «Дыспетчарскі вылічальны цэнтр Упраўлення Беларускай чыгункі ў г. Мінску». Дыплом I ступені пераможца Рэспубліканскага агляду лепшых архітэктурных твораў (1988) за праект «Палац піянераў і школьнікаў у г. Мінску» (рэалізацыя першай чаргі). Дыплом I ступені за распрацоўку архітэктурна — планаванага рашэння праекта "Піянерлагера на 320 месцаў, — базы адпачынку на 220 месцаў на воз. Нарач, Маладзечанскага ЗСПВ, прадстаўленага ў экспазіцыі Будаўнічай выстаўкі (1982), Дзяржаўны Камітэт БССР па справах будаўніцтва. Дыплом другога Усесаюзнага агляду прац «Архпраекта» Саюза архітэктараў СССР за праект «Аўтаматызаванага цэнтра кіравання Беларускай чыгункі». Дыплом лаўрэата агляду лепшых архітэктурных твораў (1991) Саюза архітэктараў СССР за аб’ект «Спецыяльная школа для глухіх дзяцей у г. Мінску». Дыплом першай ступені, за распрацоўку аб’ёмна-прасторавага і архітэктурна-мастацкага рашэння спецыялізаванай агульнаадукацыйнай школы на 312 навучэнцаў для глухіх дзяцей на вул. Севастопальскай у г. Мінску, прадстаўленай у экспазіцыі Будаўнічай выстаўкі Дзяржбуда БССР (1989).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Розова Тамара Федоровна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Розова Тамара Федоровна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)