Украінская паўстанчая армія

(Пасля перасылкі з УПА)

Украінская паўстанчая армія (укр.: Українська повстанська армія) — армія, створаная ўрадам Украінскай Народнай Рэспублікі (у выгнанні). У кастрычніку 1942 года назва перанята Арганізацыяй Украінскіх Нацыяналістаў (Бандэры)[1][2]. Мэтай УПА было стварэнне нацыяналістычнай Украіны, з дзяржаўным ладам, дзе панавала б партыя (АУН).

Залаты крыж баявой заслугі (узнагарода УПА)

Дзейнасць УПА ўлучала барацьбу супраць нямецкіх акупантаў, што аднак, не перашкаджала ім дасягаць узаемнай пагоды ў акцыях накіраваных супраць савецкіх партызанаў, а часам і ў інтарэсах нямецкіх спецслужбаў[3]. УПА, падначаленая бандэраўскаму крылу АУН, вяла барацьбу супраць іншых украінскіх нацыяналістычных арганізацый — АУН Бульбы-Бараўца, і мельнікоўцаў (АУН (м)). Яшчэ адным фронтам барацьбы была вайна з польскай Арміяй Краёвай. Пасля прыходу савецкай улады, УПА супрацьстаяла і савецкім войскам, пакуль не была канчаткова ліквідавана ў сярэдзіне 1950-х гадоў[4], хаця фармальна, арганізацыя спыніла сваю дзейнасць 3 верасня 1949 года[5].

Вядомымі з'яўляюцца акцыі УПА, накіраваныя супраць мірнага насельніцтва, найперш супраць палякаў, яўрэяў і ўкраінцаў, якія не сімпатызавалі УПА, савецкіх грамадзян, якія апынуліся тут падчас прыйсця Савецкай улады ў 1939 і супраць змяшаных сем'яў. На іх УПА арганізоўвала напады, якія выражаліся ў масавых забойствах, выгнаннях і рабаванні маёмасці цывільнага насельніцтва[2][6][7].

Гісторыя

правіць

Паўстанне УПА

правіць

Украінская паўстанчая армія была створана праз Арганізацыю ўкраінскіх нацыяналістаў. Пастанова аб яе стварэнні была прынята на III канферэнцыі АУН, што праходзіла ў вёсцы Тэрнабежжа Олеўскага раёна Львоўскае вобласці (1721 лютага 1943). На гэтай канферэнцыі было вырашана распачаць актыўную барацьбу найперш супраць палякаў і асабліва, савецкай партызанкі, якая сваёй дзейнасцю правакавала карныя нямецкія экспедыцыі супраць цывільнай люднасці[8]. Арганізацыя на пачатку мела назву АУН-СД (Самостийніків-Дэржавніків). Ужо вясной 1943 адзелы АУН-СД мелі некалькі тысяч асоб. У сакавіку 1943, на тэрыторыях, якія кантраляваліся УПА, быў выдадзены загад аб мабілізацыі ўсіх паліцаяў у шэрагі УПА. Тым, хто гэтага не зробіць, пагражаў расстрэл як дэзэртырам. У выніку гэтага загаду ў шэрагі УПА ўступіла калі 5 тысяч паліцаяў.

Пазнейшая назва УПА была ўзята ад збройнай фармацыі Тараса Бараўца (укр.: Тарас Боровець), хоць звычайна, для адрознення аддзелаў Бараўца ўжываецца назва Палеская Сеч. Узброеныя фармацыі АУН-СД пачалі называцца УПА пад канец мая 1943 года[9][10].

У 1942 годзе ў Аграгарадок Дзівін ўзнік першы атрад УПА[11].

Баявыя дзеянні УПА

правіць

Галоўную ўвагу ў баявых дзеяннях УПА канцэнтравала на савецкай партызанцы. Барацьба з немцамі вялася ў межах «самаабароны ўкраінскага народа», а прапановы аб пачатку шырокамаштабных і адкрытых дзеянняў супраць гітлераўцаў былі адкінуты, як не маючыя шанцаў на поспех[12].

Барацьба і супрацоўніцтва з немцамі

правіць

Мэтай УПА ў партызанскай барацьбе было назапашванне сіл для падрыхтоўкі ўсенароднага паўстання. У барацьбе супраць немцаў, на пачатку галоўнай мэтай ставіўся не іх разгром, а недапушчэнне нямецкіх нападаў на тэрыторыю, кантраляваную УПА.[13] У тым самым часе, цэллю атакаў УПА сталі гітлераўскія адміністрацыйныя адзінкі, пасты паліцыі і транспарты, галоўным чынам з мэтай набыцця зброі, ежы, а таксама ў выпадках нападаў немцаў на УПА.[13] З ліпеня па верасень 1943 у выніку 74 сутыкненняў паміж немцамі і УПА загінула каля 3.000 гітлераўцаў, пры стратах УПА ў 1,237 забітых ці параненых.[14] У выніку дзеянняў УПА, немцы працягвалі кантраляваць толькі буйныя населеныя кропкі, а правінцыя і вёска былі пад кантролем УПА.[15] Усяго, атакі праводзіліся галоўным чынам, супраць невялічкіх нямецкіх ганізон, у выніку чаго, гітлераўцы былі вымушаны вывесці свае гарнізоны з дзясяткаў населеных пунктаў.[16] Першыя баі з немцамі былі досыць цяжкім выпрабаваннем для УПА, бо адчуваўся брак на вопыт, зброю і належную падрыхтоўку, аднак дужа станоўча паўплываў на стаўленне арганізацыі і ўзмацненне ваеннай дысцыпліны, а значыць, на ўзвышэнне баяздольнасці ў далейшым.[17] Аднак, нельга пераўзвышаць тую ролю, якую адыгрывала УПА ў барацьбу з немцамі. У службовым данясенні кіраўніка паліцыі бяспекі і СД у рэгіёне "Расія-Поўдзень" адзначалася што:

"з баку ўкраінскіх паўстанцаў, напады на нямецкія аддзелы былі рэдкасцю, наогул, не было жаднага выпадку пашкоды службоўцаў нямецкай паліцыі і вайсковых службоўцаў вермахту..."[18]

Найбуйнейшымі баямі УПА супраць немцаў сталі баі на Гарахоўшчыне, дзе немцы прымянілі авіяцыю і танкі. Потым барацьба перакінулася на Брэстачкоўскі раён, Кастапольшчыну і Калкоўшчыну, пашырыўшыся да канца чэрвеня 1943 на ўсю Валынь. Асалівага напружання баявыя дзеянні дасягнулі ў ліпені і жніўні, калі паміж УПА і немцамі адбылося, адпаведна, 35 і 24 баі. Паводле дадзеных украінскіх партызанаў, з нямецакага баку прынялі ўдзел каля 10 тыс. ваенных, пры падмозе танкаў, самалётаў і буйной артылерыі.[18]

Разам з тым, трэба зазначыць, што барацьба УПА з гітлераўцамі не мела стратэгічнага значэння і не адыграла адметнай ролі ў вызваленні Украіны ад нямецкіх акупантаў. Яна толькі абмежавала дзейнасць нямецкай адміністрацыі і не была прыярытэтнай значнасці, бо галоўным ворагам для АУН УПА ўважаўся СССР.[19]

Пры гэтым, не гледзячы на барацьбу, УПА дасягала шмат лакальных паразуменняў з гітлераўцамі, асабліва ў акцыях, якія датычылі барацьбу з савецкай партызанкай. Вядома, што камандуючыя УПА, такія як Раман Шухевіч, самі раней служылі нямецкім уладам. Сярод дамоўленасцей паміж УПА і СС можна прывесці сустрэчу ў ліпені 1943 Шухевіча з афіцэрам сувязі Дывізыі СС "Галічына" Любамірам Маракушкай. На спатканні было вырашана, што УПА не будзе байкатаваць стварэнне дывізіі СС, але і дапамогу аказваць не стане. Ужо потым, аддзелы УПА з задавальненнем прымалі ў свае шэрагі салдат "Галічыны".[20]

Барацьба з Саветамі

правіць

У святочым наказе Рамана Шухевіча ад 14 жніўня 1947 так ацэньвалася барацьба супраць СССР:

«На супрацьбальшавіцкім фронце УПА не дапусціла да заліву тэрыторыі бальшавіцкай партызанкай.[21]»

У гэтай вобласці УПА дасягла вялікіх поспехаў. Ім удалося ўскладніць баявую дзейнасць партызанаў у шматлікіх раёнах Валыні-Палесся, стварыць ім перашкоды для дыверсыйнай дзейнасці на нямецкіх камунікацыях. Украінскія паўстанцы сумелі таксама ў значнай ступені сарваць планы ЦК КП(б)У па ўвядзенні партызанскіх злучэнняў на тэрыторыю Галіцыі. Да актыву УПА трэба ўнесці і дыверсыйныя акты ў тыле Чырвонае Арміі пачынаючы з верасня 1944 на тэрыторыі Заходняй Украіны. Арэалам дзейнасці УПА супраць Саветаў служыла галоўным чынам, Галіцыя і Валынь, хаця асобныя загоны УПА пасылала і ва Усходнюю Украіну і нават на Кубань. Аднак, жыхары Усходняй Украіны ўважалі УПА за пасобнікаў нямецкіх акупантаў, таму дасягнуць значных поспехаў на тэрыторыі па-за Заходняй Украіны АУН-УПА не здолела.[22]

На антыбальшавіцкім фронце, мэтай УПА было ачышчэнне тэрыторыі ад савецкіх партызанаў. УПА намагалася галоўным чынам, абмежаваць дзейнасць партызанаў, максімальна зменшыць іх уплыў на мясцовае ўкраінскае насельніцтва і не дапусціць узаемадзеяння партызанскіх аддзелаў з палякамі. Калі ў Заходнюю Украіну ўступіла Чырвоная Армія, Галоўная Управа УПА забараніла сваім аддзелам уступаць з імі ў адкрытую барацьбу, аднак у той жа час не забараняючы атакаваць дробныя аддзелы Чырвонае Арміі з мэтай захопу зброі і баепрыпасаў.[23] Барацьба з радзецкімі партызанамі заўжды насіла ўпарты і жорсткі характар. Так, Л. Шанкоўскі пісаў:

«Барацьба з чырвонымі партызанамі была куды больш складанай за барацьбу з немцамі. Партызаны — то быў баявы, адважны і жорсткі праціўнік, які ведаў мову і мясцовыя ўмовы, і ўмеў цудоўна маскавацца. У барацьбе з тым праціўнікам УПА атрымоўвала важны досвед для наступнай барацьбы.»[24]

У той жа час, савецкія партызаны адзначалі, што біцца з УПА было складаней чым з немцамі. Так, камандзір партызанскага аддзелу Кузкоў казаў, што ён ніколі не сустракаў такога фанатызму ў барацьбе і адзначаў, што аунаўцы «б’юцца лепей за немцаў»[25]

Першыя звесткі аб актывізацыі аддзелаў украінскіх нацыяналістаў пачалі з’яўляцца ў пачатку 1943 года. У лютым 1943 украінскія нацыяналісты пачалі нападаць і раззбройваць невялічкія аддзелы савецкіх партызанаў. Гэта прымушала савецкіх партызанаў належным чынам рыхтавацца да наступных аперацый. Так, падчас рэйду ў лютым 1943 па паўночных раёнах Роўненскае вобласці Сумскага партызанскага аддзела пад камандаваннем Каўпака ў загадзе ўвесь асабовы склад і камандзіры былі папярэджаны, што яны ідуць на тэрыторыю, якая кантралюецца ўкраінскімі нацыяналістамі. Аднак, да баявых сутыкненняў справы не дайшло, бо УПА пазбягала баёў.[26]

У стаўленні да ўкраінскіх нацыяналістаў, камуністычнае кіраўніцтва, на чале з Хрушчовым зыходзіла з таго, што «кіраўнікі буржуазных украінскіх нацыяналістаў — то нямецкія агенты». Карыстаючыся такім падыходам, Хрушчоў зыходзіў з таго што галоўнай мэтай барацьбы з’яўляецца разгром фашысцкіх акупантаў, таму атрадам партызан было рэкамендавана не ўступаць у баі з нацыяналістычнымі загонамі, калі яны самі не нападаюць.[27]

Аднак, за некалькі месяцаў УПА ўзмацнілася настолькі, што пачала адкрыта нападаць не толькі на малыя, але і на вялікія аддзелы партызан.[28] У адказ на гэта, адносна аўнаўцаў адзін з камандзіраў Сабураў выдаў жорсткі загад, дзе ў прыватнасці, гаварылася: «дзеянні па знішчэнню нацяналістаў усхвалёўваю. У кожным выпадку іх нападаў — жорстка караць. Лістоўкамі паведаміць, што за аднаго партызана будзе знішчана 15 аўнаўцаў і іх нямецкіх гаспадараў.»[27]

19 чэрвеня 1943 ад камандзіраў атрадаў Алексенкі і Шытава, якія спрабавалі прайсці да беларускага Палесся да аэрадрому атрада Сабурава, прыйшло паведамленне, што яны былі заатакаваны і атачаны вялікімі сіламі нацыяналістаў. Пасля трохдзённага бою, яны не здолелі прарвацца і адступілі з адчувальнымі стратамі.[29] За лета 1943 актыўнасць барацбы ўкраінскіх паўтанцаў з чырвонымі партызанамі ўзрастала. Вялікія баі адбыліся ў ліпені за сяло Тэрэмне, Астрожскага раёна, каля чыгункі Ковель-Сарны і г.д. 10 верасня 1943 Роўненскае партызанскае аб’яднанне № 2 і загон Яравога правялі тры баі з УПА, якое мела там каля 1.000 байцоў з гарматамі і мінамётамі. У выніку нястачы патронаў, савецкія партызаны вымушаны былі пазбягаць бою.[29] У перыод з жніўня па лістапад 1943 украінскія паўстанцы правялі з партызанамі 54 баі, у той жа час як з немцамі — 47.[29]

Пад канец 1943 — пачатку 1944 узмацненне барацьбы УПА з савецкімі партызанамі было нямінучым з-за набліжэння савецка-гэрманскага фронту і спробаў чырвоных партызнаў замацавацца ў Заходняй Украіне, што стварала смяротную небяспеку для УПА. Гэта знайшло адбітак у загадах камандзіраў УПА, дзе адзначаецца аб неабходнасці «канчаткова ліквідаваць чырвоных партызанаў як „агентаў Масквы.“»[30] Аднак, мэты ў бакоў былі розныя. УПА імкнулася эканоміць свае сілы, спадзяяючыся на абяскрыўленне двух ворагаў — Масквы і Берліна. Савецкія партызаны бачылі сваёй галоўнай мэтай барацьбу з немцамі. Былы камандзір Фёдараў успамінаў, што «бязперапынных баёў з бендэраўцамі не вялося.»[30] Набліжэнне фронту і актыўнасць пракамуністычных сіл прымусіла УПА перавесці барацьбу ў яшчэ больш канспіратыўны кірунак, пазбягаючы атак Чырвонай Арміі, а галоўную ўвагу накіроўваць супраць агентаў НКУС. Аб гэтых планах УПА стала вядома камуністычнаму кіраўніцтву.[24] На пачатак 1944 адносяцца і першыя баявыя сутыкненні УПА з Чырвонай Арміяй. Не гледзячы на матэрыялы «Тактычнай інструкцыі», якая забараняла напады на аддзелы Чырвонае Арміі, мясцовыя камандзіры парушалі гэты загад.[31] Першыя сутыкненні адбыліся ў раёне дзянняў І Украінскага фронту на Валыні-Палессі. За перыод ад 7 лютага па 2 сакавіка 1944 у тылу 13-й Арміі было зафіксавана каля 200 нападаў аддзелаў УПА-Поўнач на невялікія ваенны калоны і на дробныя групы ваенных. У лютым 1944 баявікі УПА напалі на дарозе Карэц-Роўна на калону камандуючага І Украінскім фронтам Ватуціна, які быў паранены, а пасля памёр.[32]

Ужо першыя акцыі паказалі, што ў параўнанні з «падняміцкімі» часамі дзеянні паўстанцаў былі менш удалымі. Прыйсце савецкае ўлады азначаў пачатак канца дзейнасці УПА.[32]

(глядзі далей у змесце — Ліквідацыя УПА)

Барацьба з польскімі ўзброенымі фарміраваннямі

правіць

Супрацьстаянне палякаў з УПА ахапіла такія тэрыторыі як Валынь, Усходнюю Галіцыю, Холмшчыну, Падляшша, Надсенне і Лемкоўшчыну. На працягу 19421943 гадоў, палякі не мелі тутай буйных узброеных аддзелаў, што фактычна, рабіла польскае цывільнае жыхарства безабаронным перад атакамі і тэрорам з баку УПА.

Разам з узрастаннем тэрору і нападаў на польскае насельніцтва, пачалі з'яўляцца першыя адзелы самаабароны (яшчэ ў 19421943 гг). Звычайна, гэта былі адносна невялікія па колькасці і слаба ўзброеныя атрады, дзейнасць якіх абмяжоўвалася патруляваннем ваколіц і спыненнем і папярэджваннем атакаў. У 1943 на Валыні паўстала каля сотні такіх аддзелаў, якія кіраваліся праз цывільныя ўлады. Пры гэтым, вытрываць напор украінскіх нацыяналістаў здолелі толькі найбуйнейшыя пункты самаабароны і ў цэлым, яны не змаглі спыніць забойствы.

Толькі ў пачатку 1944 АК была сфарміравана 27 Валынская Дывізія пехоты, у выніку чаго, ініцыятыва перайшла на польскі бок. Была аднак, гэта акцыя дужа запозненай, якая ўжо не паспела паўплываць на трагічны лёс палякаў на ўсходніх землях. (глядзіце далей - Ліквідацыя УПА)

Вайна з мадзярскай арміяй

правіць

У Станіславоўскай вобласці (сёння Івана-Франкоўская) мадзярскія войскі ашчаджалі польскае насельніцтва ад тэрору УПА і ад мая 1944 праводзілі баявыя дзеянні супраць атрадаў УПА.[33]

Аднак, у студзені 1943 у Будапешце (у тайне ад немцаў) спаткаліся дэлегаты УПА з венгерскімі ўладамі. Спатканне скончылася заключэннем паразумення, у якім Венгрыя, наўзамен за недатыкальнасць сваёй арміі абавязваліся паставіць УПА зброю і амуніцыю. Таксама пасылаліся ваенныя інструктары, якія маскіраваліся пад палонных.[34]

Ліквідацыя УПА

правіць

Ліквідацыя УПА на тэрыторыі СССР

правіць

Актыўныя дзеянні супраць Чырвонае Арміі прымусілі савецкае кіраўніцтва пачаць актыўную дзейнасць па ліквідацыі УПА. Ужо ў сярэдзіне сакавіка 1944 са згоды Масквы ў Роўна быў створаны Аператыўны штаб па барацьбе з АУН і УПА. Для правядзення працы па ліквідацыі ў Роўна прыехалі заступнікі міністра нутраных спраў СССР Круглоў і Сероў. 28 сакавіка таго ж года яны паведамлялі Хрушчову, што ў выніку 65 аперацый было забіта 1129 членаў АУН і УПА, захоплена 2 гарматы, 36 кулямётаў, 54 аўтаматы, 406 дубальтовак, 49,6 тыс. патронаў. Таксама зазначалася, што ў рэгіён прыбыло 29 эшэлёнаў войскаў НКУС. Паводле словаў Круглова "войскі добра ўзброены і здольны выканаць пастаўленыя перад імі заданні." І ў наступныя дні, акцыі супраць АУН-УПА праводзіліся з неаслабнаю сілаю.[35]

Наймаштабнейшыя баі паміж бальшавікамі і ўкраінскімі баявікамі адбыліся 2225 красавіка 1944 пад Гурбамі, у раёне Крэмянецкіх лясоў. Тутай, у лясным масіве, знаходзілася каля 4-5 тысяч баявікоў. Сілы СССР, паводле дадзеных УПА, налічвалі каля 30.000 асоб з танкамі. Аднак, не гледзячы на значныя страты, шырокамаштабныя аперацыі і прымяненне вялікіх сіл, разграміць УПА не ўдалося.[36] Барацьба УПА да канца вайны стала значным фактарам, які значна перашкодзіў савецкай уладзе правесці палітычныя, эканамічныя і іншыя захады ў рэгіёне.[37]

УПА былі вымушаны звузіць сваю дзейнасць, а Савецкія сілы імкнуліся лакалізаваць і звузіць сацыяльную базу і дзейнасць УПА. У 1946 у местах і сёлах былі размешчаны савецкія гарнізоны, а войскі НКУС праводзілі непарыўныя акцыі па пераследу байцоў УПА.[38] У выніку УПА былі вымушаны перайсці з партызнаскае да падпольнае дзейнасці. Атрады УПА цяпер сталі малалікімі і ўлучалі не больш за сто салдат. Мноства з салдат былі дэмабілізаваны і вярнуліся дадому, калі савецкая ўлада абвясціла амністыю. Значную ролю адыгрывалі масавыя арышты і дэпартацыі, якія праводзіла савецкая ўлада супраць усіх, хто меў якое-небудзь дачыненне да любых незалежных арганізацый. У выніку гэтых аперацый, з тэрыторыі Заходняй Украіны было вывезена паводле розных ацэнак, ад 250.000 па 500.000 асоб розных нацыянальнасцей. Найперш гэта былі сем'і членаў УПА[39][40] Асноўныя свае акцыі УПА праводзіла цяпер супраць савецкай адміністрацыі і службаў бяспекі. За перыяд паміж лютым 1944 і снежнем 1946 былі забіты 11,725 савецкіх афіцэраў, агэнтаў і калябарантаў і 2.401 зніклі на тэрыторыі Заходняй Украіны.[41]

З 1946 УПА звычайна складалася з невялічкіх груп колькасцю 5-10 байцоў, а сваю асноўную актыўнасць яны змяшчалі на савецка-польскае мяжы. Не гледзячы на кантакты са спецслужбамі Вялікай Брытаніі і Францыі, УПА пастаянна скарачала сваю колькасць.[42] 30 мая 1947 Шухевіч надаў загад аб аб'яднанні УПА і ўзбройнага падполля АУН. Афіцыйна, штабы УПА спынілі сваю дзейнасць 3 верасня 1949. Лідар УПА Раман Шухевіч быў забіты недалёка ад Львова 5 сакавіка 1950. Многія з УПА пераходзілі на службу НКУС. Усяго, па 1954 каля 150 такіх спецыяльных груп колькасцю 1 800 асоб працавалі на НКУС.[43] Апошнія атрады спынілі супраціўленне толькі ў сярэдзіне 1950-х гадоў. Апошнім партызанам сабе называў Ілья Абершын, які пакінуў лес толькі ў 1991 годзе.[44]

Ліквідацыя УПА на тэрыторыі Польшчы

правіць

Сваю асноўную актыўнасць УПА з 1946 засяродзіла на савецка-польскае граніцы. Тутай, у 1947 УПА арганізавала забойства польскага камуністычнага міністра абароны генерала Караля Сверчэўскага. Большасць з дакументаў [45] паказуе, што на дзень 1 красавіка 1947 УПА мела на тэрыторыі Польшчы збройныя сілы ў колькасці 2 402 асобы. Аднак, 1947 стаў апошнім годам для АУН і УПА на тэрыторыі Польшчы. У выніку правядзення Акцыі "Вісла" па перасяленню насельніцтва і высокае актыўнасці польскіх сіл, рэшткі УПА вымушаны былі перабірацца на Захад праз Чэхаславакію. З некалькі тысяч чалавек, да сваёй цэлі дабраліся толькі каля сотні.

Дзейнасць і ліквідацыя УПА на тэрыторыі Беларусі

правіць
 
Падзел УПА

Вытокі дзейнасці ўкраінскіх нацыяналістычных арганізацый на тэрыторыі Беларусі ляжаць яшчэ ў міжваенныя часы. На Палессі разнастайныя ўкраінскія культурна-асветніцкія і палітычныя аб'яднанні праводзілі мэтанакіраваную работу па ўкраінізацыі мясцовага насельніцтва, аб чым сведчыць скарачэнне колькасці "тутэйшых" і "палешукоў" пры Перапісах насельніцтва ў міжваеннай Польшчы.[46][47] Акрамя таго, шырокую дзейнасць разгарнулі ўкраінскія эмігранцкія арганізацыі.[47]

Дзейнічалі ўкраінскія фарміраванні ў раёнах, дзе пражывала некаторыя колькасць украінскага насельніцтва.[47] Мэтай дзейнасці УПА і АУН на Беларусі было стварэнне ўкраінскага гаспадарства, што было чужым для беларусаў і што дужа паўплывала на тое, што беларускае насельніцтва рэзка адгарнулася ад украінскіх арганізацый.[48]

19411942 характарызуецца наяўнасцю шматлікіх канспірацыйных партый, арганізацый і збройных фарміраванняў, якія праводзілі маштабныя аперацыі ўласнымі ваеннымі сіламі. Украінскія арганізацыі адкрыта супрацоўнічалі з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі - як дыпламатычнымі, так і ваеннымі сродкамі. Так, узброеныя фарміраванні "бульбаўцаў" сумесна з беларускімі калябарантамі правялі на тэрыторыі Палесся сумесную акцыю супраць рэшткаў Чырвонае Арміі.[49] У выніку на Палессі стварылася сваеасаблівая сітуацыя - нямецкай адміністрацыі амаль не было, часткі Чырвонае Арміі альбо былі знішчаны, альбо выцеснены ў Бранскія лясы. Такая сітуацыя спрыяла ўзвышэнню ўплыву і аўтарытэту ўкраінскіх арганізацый у Беларусі.[50]

Непасрэдна стварэнне УПА як асобнай ваеннай структуры на Палессі пачалося ранняй вясной 1943 года. Летам 1943 АУН-УПА аб'яднала пад сваім кіраўніцтвам усе ваенныя фарміраванні ўкраінскіх арганізацый, у тым ліку створаную Тарасам Бульба-Бараўцом Палесскую Сеч. Гэтая новая армія абавязвалася ашчаджаць украінскае жыхарства (ігнаруючы іншыя народы, якія пражывалі каля украінцаў) на ўкраінскай тэрыторыі.[51] Ідэя стварэння ўкраінскай дзяржавы была варожа сустрэнута як з баку нямецкіх акупацыйных уладаў, так і з баку савецкіх партызнаў і Арміі Краёвай, у выніку чаго УПА пачала барацьбу па ўсім напрамкам. УПА праводзіла дыверсіі і рэйды супраць чырвоных партызанаў, вермахту і Арміі Краёвай, падчас якіх праводзіліся тэрарыстычныя акцыі і супраць мясцовага насельніцтва - беларусаў, палякаў і яўрэяў.[52] У 1943 на тэрыторыі поўдня Беларусі адбываецца значнае ўзрастанне колькасці УПА. Паводле папярэдніх падлікаў, колькасць членаў АУН акрамя моладзі і тых, хто спачуваў ім, дасягнула 10-15 тысяч асоб. Колькасць УПА на Беларусі - 8-10 тысяч асоб. Група "Тураў" пасля частковае дэмабілізацыі і перадачы ў групу "Заграва" загону "Катлавіна" налічвала па стану на 1 студзеня 1944 3.048 асоб. З улікам дэмабілізацыі і фарміраванняў тылу, УПА складала прыблізна 15-20 тыс. асоб.[52]

У перыяд з лютага 1944 па канец 1945 банды УПА здзейснілі звыш 6.600 дыверсыйна-тэрарыстычных актаў з прыкладна 14,5 тысяч агульных ваенных нападаў (45%)[52][53] Асноўнымі методамі барацьбы ў гэты час былі дыверсіі і тэрор супраць Радскае ўлады і камуністычных актывістаў у спалучэнні з агітацыяй і прапагандай сярод насельніцтва. Фактычна, праводзілася рабаўніцтва, гвалт і насілле над мясцовым жыхарствам, што нарэшце, прывяло да покрышу і ліквідацыі УПА ў Беларусі.[52]

Забойствы мірных жыхароў

правіць
 
Забітыя УПА мірныя жыхары Ліпнікі (Кастопільскі раён), 1943

Этнічныя чысткі палякаў пачаліся з 1943 года. Арганізаваныя забойствы працягваліся з лютага 1943 па люты 1944. Колькасць загінутых застаецца па сёння невядомай і вызначаецца ад 60.000 па 500.000. Лічбу 60.000-80.000 прыводзіць Jan T. Gross. Польская (камуністычная) камісія па даследванні злачынастваў супраць польскага народа прапануе лічбу ў 300.000-400.000. Леанід Кучма, выказаўся што "украінскія шавіністы забілі каля паўмільёну палякаў на Усходніх землях", што аднак, не было пацверджана доказамі і магчыма, з'яўляецца вынікам падману.[54]

Людабойства адбывалася ў Львоўскім, Станіславоўскім, Тарнапольскім, Валынскім, а таксама па-за Керзонавай лініі - Люблінскім ваяводствах.[55][56]

Падчас лета 1943 былі праведзены этнічныя чысткі, з мэтай канчатковага выдалення "польскага элемента", а восенню 1943 многія раёны Валыні сталі "этнічна чыстымі". Канфлікт меў моцны рэлігійны і нацыянальны падтэкст.

"Святар Людвік Владарчык з Акопы быў распяты на крыжы; святару Станіславу Дабржанскаму адрубілі тапаром галаву, разам з ім загінула 967 вернікаў з Астроўкі; святара Караля Бараня з Карытніцы распілавалі папалам на драўляным карыце; святару Завадскаму перарэзалі горла нажом..."[57]

10 ліпеня 1944 камандуючы УПА ва Усходняй Галіцыі Васыль Сідор загадаў: "пастаянна нападаць на палякаў - да поўнага знішчэння астатняга на гэтай зямлі."[58] Аднак, выкананне гэтага загаду было спынена наступам Савецкай Арміі, хаця акцыі супраць палякаў працягваліся і ў 19441947 пакуль савецкімі ўладамі не была праведзена, "Акцыя Вісла" па перасяленню палякаў на тэрыторыю Польскай Народнай Рэспублікі.

Сярод ахвяр іншых нацыянальнасцей, адзначаюцца яўрэі, самі украінцы, якія не сымпатызавалі УПА, а таксама калябарантаў і савецкіх грамадзян падчас першай савецкай акупацыі 19391941. У многіх вёсках яўрэі і палякі разам змагаліся з агульным ворагам.[57] Ахвярамі стала таксама невялічкая грамада польскіх армянаў у Галіцыі, якіх забівалі за прывязанасць да польскасці (вядома, што армянскі архібіскуп Юзаф Тэадаровіч адкрыта казаў аб прыналежнасці Львова да Польшчы. 1921 чэрвеня 1944 у Кутах над Чэрэмошам на Пакуцю было забіта каля 500 польскіх армянаў і палякаў.[59]

Ідэалогія УПА

правіць
 
Агітацыйны плакат УПА, 1948 год

Ідэалогія УПА Бандэры была тыповай для радыкальнага ўсходнееўрапейскага нацыяналізму канца 1930-х гадоў. Яе падставамі былі абсалютызацыя арганічнасці і прыроднасці нацыі, цягласць яе існавання, прымат інтарэсаў нацыі над інтарэсамі асобы, ідэалізм, культ зямлі і сялянства, стаўка на дзяржаўны патэрналізм, прапаганда этнічнае салідарнасці, пропаведзь сацыяльнае гармоніі і надклясавую рэпрэзентацыйнасць нацыяналістычнага руху.[60]

Паводле палітычнай арыентацыі, ідэалогія УПА належыць да ўльтранацыяналістычных арганізацый, мэтай якой было стварэнне "Украіны для ўкраінцаў". Ідэі сацыяльнага міру і гармоніі і ксэнафобіі да іншых нацыянальнасцей (найперш супраць палякаў, расійцаў, яўрэяў), набліжалі іх у гэтым да еўрапейскага нацыянал-сацыялізму. На чале створанай Украіны мела стаяць толькі адна партыя - АУН, а дзяржава мела кіравацца праз палітычныя эліты, без якога-небудзь прадстаўніцтва ў выглядзе парламенту ці іншых палітычных партый.

Памяць аб УПА пасля вайны

правіць

Стаўленне да УПА пасля вайны застаюцца досыць спрэчлівым. На Украіне вядзецца актыўная дыскусыя вакол пытання надання ветэранам УПА гонару ветэранаў Другой Сусветнай вайны і ўшанавання УПА як вызваленчага руху.[61] Аднак, за час існавання незалежнай Украіны, моцных змен у тым кірунку не адбылося. 12 верасня 1997 кабінет маністраў Украіны пастанавіў стварыць камісыю па даследванню дзейнасці УПА.[62] 14 кастрычніка 2006 года, прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка падпісаў дэкрэт, паводле якога, УПА надаецца статус вызваленчага руху.[61][63] Аднак, гэты дэкрэт не быў ухвалены парламентам Украіны і застаўся актам прапагандычным. Штогод Юшчанка вітае ветэранаў УПА з нагоды стварэння гэтае арміі,[64] а 12 кастрычніка 2007 загадам Віктара Юшчанка лідару УПА Раману Шухевічу быў нададзены статус Героя Украіны.[65] Сітуацыя з намаганнем Юшчанкі праз парламенцкі закон надаць УПА статус вызваленчага руху паўтарылася і ў 2008 годзе.[61] Падтрымліваюць ушанаванне УПА ўкраінскія нацыяналістычныя партыі, а сама ідэя карыстаецца большай папулярнасцю сярод жыхароў Заходняй Украіны. Супраць ушанавання выступае "Партыя рэгіёнаў" і камуністыя.

 
Марш ветэранаў УПА ў Пшэмыслю

Супраць ушанавання УПА выступаюць суседзі Украіны - Польшча і Расія. У Польскай Рэспубліцы перапісы паказваюць, што 49% палякаў нічога не ведае адносна тых падзей, 17% штосьці слыхалі, але дакладна не ведаюць, 20% "ведаюць, але мала" і толькі 14% добра ведае аб людабойстве нацыяналістамі палякаў у часе II Сусветнай вайны.

11 ліпеня 2003 у памяць 60-годзя забойстваў у Парыцку, прэзідэнт Польшчы Аляксандр Кваснеўскі і Украіны Леанід Кучма адкрылі там помнік забітым. Прэзідэнт Кваснеўскі тады паведзіў:

"Трэба аднак, тутай выразіць маральны пратэст супраць ідэалогіі, якая давяла да "антыпольскай акцыі", заініцыяванай праз Арганізацыю Украінскіх Нацыяналістаў і Украінскай Паўстанчай Арміі. Ведаю, што тыя словы могуць зачапіць. Але жадная цэль, ані жадная вартасць, нават такая важная, як вольнасць і суверэннасць народу не можа апраўдаць людабойства, рэзні цывільных, насілле і гвалты..."

29 кастрычніка 2007 — праект надання статусу генацыду рэзні палякаў украінцамі ў 19421944 на Валыні быў адрэгаваны праз чатырох польскіх еўрадэпутатаў выбраных з лістоў "Лігі польскіх сем'яў" і прэзентаваны дэлегацыям да Еўрапейскага Парламента.[66] Праект аднак, не быў адданы на галасаванне.[67]. У Польшчы дзейнічае "Агульнапольскі Камітэт Будовы Помніка Ахвяр Людобойства дакананага праз АУН-УПА".[68][69][70] 15 ліпеня 2009 Сейм Польскай Рэспублікі прыняў ухвалу "у справе трагічнага лёсу палякаў на Усходніх Крэсах" дзе кажацца аб распачатай праз Арганізацыю Украінскіх Нацыяналістаў і Украінскую Паўстанчую Армію на Крэсах II Рэчы Паспалітай так званай антыпольскай акцыі - масавых забойствай з характарам этнічнай чысткі...[71][72].

16 чэрвеня 2009 у парламенце Літвы была ўрачыста адкрыта выстаўка ў якой ухвалёўваецца памяць УПА. У адкрыцці выстаўкі, прыгатаванай праз украінскі бок, узяў удзел віцэспікер Сэйму Літвы Альгіс Кашэта, дырэктар Цэнтру Бадання Людабойства і Руху Адпору Жыхароў Літвы Тэрэзія Бірутэ-Бірускаітэ, пасол Літоўскага Сэйму Даліа Коудытэ, еўрапасол Вітаўтас Ландсіукпшы, пасол Украіны на Літве Ігар Пракапчук. Наступная выстаўка будзе прэзентавана ў Рызе і Таліне.[73]

Зноскі

  1. Військово-польова жандармерія — спеціальний орган Української повстанської армії (укр.)
  2. а б Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія. Підсумкова публікація напрацювань робочої групи істориків, створеної при урядовій комісії з вивчення діяльності ОУН і УПА. Інститут історії НАН України. 2004 р. Архівавана 28 мая 2009. (укр.)
  3. Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія. Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздел 4 стр.190-198 (укр.)
  4. Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія. Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздел 6 https://web.archive.org/web/20120515165126/http://history.org.ua/LiberUA/Book/Upa/24.pdf стр. 435—438
  5. Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія. Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздел 7 (укр.)
  6. Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія. Інститут історії НАН України. 2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздел 5 (укр.)
  7. W.Siemaszko, E.Siemaszko, Ludobójstwo dokonane przez nacjonalistów Ukraińskich na ludności polskiej Wołynia 1939—1945, Warszawa 2000 (польск.)
  8. Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія..Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія (укр.) c. 173
  9. Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія..Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздзел 2 (укр.)
  10. «Воєнна історія» #5-6 за 2002 рік УКРАЇНСЬКА ПОВСТАНСЬКА АРМІЯ ТА ЗБРОЙНІ ФОРМУВАННЯ ОУН У ДРУГІЙ СВІТОВІЙ ВІЙНИ
  11. Ці заслугоўваюць помніка тыя, хто змагаўся супраць савецкай улады?(недаступная спасылка)
  12. Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія. Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздзел 4 [1] с. 176
  13. а б Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія..Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздзел 4 [2] с. 183
  14. "...Ось сумна статистика тих боїв: у липні відбулося 35 сутичок, у серпні - 24, у вересні - 15; втрати повстанців становили 1237 бійців і старшин, ворожі втрати склали 3000 чоловік..."
  15. ВИСНОВОК УКРАЇНСЬКИХ ТА ПОЛЬСЬКИХ ІСТОРИКІВ ЗА ПІДСУМКАМИ IX—X МІЖНАРОДНИХ НАУКОВИХ СЕМІНАРІВ (Варшава, 5-11 листопада 2001 р.)(недаступная спасылка)
  16. Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія..Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздзел 4 [3] с. 184
  17. [Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія..Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздзел 4 https://web.archive.org/web/20121104221752/http://www.history.org.ua/LiberUA/Book/Upa/14.pdf] с. 181-182
  18. а б [Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія..Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздзел 4 https://web.archive.org/web/20121104221752/http://www.history.org.ua/LiberUA/Book/Upa/14.pdf] с. 184
  19. [Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія..Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздзел 4 https://web.archive.org/web/20121104221752/http://www.history.org.ua/LiberUA/Book/Upa/14.pdf] с. 199
  20. Чуев С. Проклятые солдаты. -2004. б. 362
  21. Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія..Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздел 13 https://web.archive.org/web/20120515165126/http://history.org.ua/LiberUA/Book/Upa/24.pdf б.180
  22. Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія..Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздел 13 https://web.archive.org/web/20120515165126/http://history.org.ua/LiberUA/Book/Upa/24.pdf б.1808
  23. Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія..Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздел 13 https://web.archive.org/web/20120515165126/http://history.org.ua/LiberUA/Book/Upa/24.pdf б.178
  24. а б Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія..Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздел 15 https://web.archive.org/web/20120515165126/http://history.org.ua/LiberUA/Book/Upa/24.pdf стр.206
  25. Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія..Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздел 15 https://web.archive.org/web/20120515165126/http://history.org.ua/LiberUA/Book/Upa/24.pdf стр.203
  26. Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія..Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздел 16 https://web.archive.org/web/20120515165126/http://history.org.ua/LiberUA/Book/Upa/24.pdf стр.200
  27. а б Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія..Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздел 15 https://web.archive.org/web/20120515165126/http://history.org.ua/LiberUA/Book/Upa/24.pdf стр.201
  28. Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія..Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздел 13 https://web.archive.org/web/20120515165126/http://history.org.ua/LiberUA/Book/Upa/24.pdf стр.201
  29. а б в Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія..Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздел 15 https://web.archive.org/web/20120515165126/http://history.org.ua/LiberUA/Book/Upa/24.pdf стр.202
  30. а б Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія..Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздел 15 https://web.archive.org/web/20120515165126/http://history.org.ua/LiberUA/Book/Upa/24.pdf стр.205
  31. Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія..Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздел 15 https://web.archive.org/web/20120515165126/http://history.org.ua/LiberUA/Book/Upa/24.pdf стр.210
  32. а б Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія..Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздел 15 https://web.archive.org/web/20120515165126/http://history.org.ua/LiberUA/Book/Upa/24.pdf стр.211
  33. Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія..Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздел 5 [4] б. 288
  34. Państwowe Archiwum Federacji Rosyjskiej w Moskwie, fond 9401, opis 1, dzieło 94, s. 132-140
  35. Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія..Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздел 15 https://web.archive.org/web/20120515165126/http://history.org.ua/LiberUA/Book/Upa/24.pdf стр.213
  36. Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія..Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздел 15 https://web.archive.org/web/20120515165126/http://history.org.ua/LiberUA/Book/Upa/24.pdf стр.211-212
  37. Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія..Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздел 15 https://web.archive.org/web/20120515165126/http://history.org.ua/LiberUA/Book/Upa/24.pdf стр.216
  38. Jeffrey Burds (1997). "Agentura: Soviet Informants' Networks & the Ukrainian Underground in Galicia, 1944-48", East European Politics and Societies v.11 pp. 106 - 110 Архівавана 5 кастрычніка 2003.
  39. Jeffrey Burds (1997). "Agentura: Soviet Informants' Networks & the Ukrainian Underground in Galicia, 1944-48", East European Politics and Societies v.11 p. 92 Архівавана 5 кастрычніка 2003.
  40. external link
  41. Jeffrey Burds (1997). "Agentura: Soviet Informants' Networks & the Ukrainian Underground in Galicia, 1944-48", East European Politics and Societies v.11 pp. 113-114 Архівавана 5 кастрычніка 2003.
  42. Institute of Ukrainian History, Academy of Sciences of Ukraine, Organization of [5]
  43. http://www.ukranews.com/eng/article/84498.html Архівавана 3 снежня 2007.
  44. Інтэрвія з Іллёй Абершыным
  45. Grupa Operacyjna "Wisła", kalkulacja sił U.P.A. (sił zbrojnych U.P.A. i personalnej obsady terenowej) na terenie działania Grupy Operacyjnej "Wisła" na dzień 1.04-23.07.1947 r.
  46. Черняк Ю.В. Деятельность украинских организаций и их вооружённых формирований на территории Западной Беларуси в годы Великой Отечественной войны / Черняк Юрий Вячеславович. - Минск, 2007. - 20 с. б. 9-10
  47. а б в Черняк Ю.В. Деятельность украинских организаций и их вооружённых формирований на территории Западной Беларуси в годы Великой Отечественной войны / Черняк Юрий Вячеславович. - Минск, 2007. - 20 с. б. 1
  48. Черняк Ю.В. Деятельность украинских организаций и их вооружённых формирований на территории Западной Беларуси в годы Великой Отечественной войны / Черняк Юрий Вячеславович. - Минск, 2007. - 20 с. б. 9
  49. Черняк Ю.В. Деятельность украинских организаций и их вооружённых формирований на территории Западной Беларуси в годы Великой Отечественной войны / Черняк Юрий Вячеславович. - Минск, 2007. - 20 с. б. 15
  50. Черняк Ю.В. Деятельность украинских организаций и их вооружённых формирований на территории Западной Беларуси в годы Великой Отечественной войны / Черняк Юрий Вячеславович. - Минск, 2007. - 20 с. б. 10-11
  51. Черняк Ю.В. Деятельность украинских организаций и их вооружённых формирований на территории Западной Беларуси в годы Великой Отечественной войны / Черняк Юрий Вячеславович. - Минск, 2007. - 20 с. б. 11
  52. а б в г Черняк Ю.В. Деятельность украинских организаций и их вооружённых формирований на территории Западной Беларуси в годы Великой Отечественной войны / Черняк Юрий Вячеславович. - Минск, 2007. - 20 с. б. 12
  53. Малая война (организация и тактика действий малых подразделений): хрестоматия / Сост. А. Е. Тарас. - Минск : Харвест, 1998. б.419
  54. Норман Дэвис. История Европы. - М.: АСТ., 2006 ISBN 5-17-024749-4 с. 767
  55. Wystawa ludobójstwa dokonanego na Polakach przez OUN-UPA na Kresach Południowo-Wschodnich II RP 1939-1947 Архівавана 11 жніўня 2009.
  56. Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія..Інститут історії НАН України.2004р Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія, Раздел 5 [6] б. 166
  57. а б Норман Дэвис. История Европы. - М.: АСТ., 2006 ISBN 5-17-024749-4 с. 768
  58. А.Русначенко «Украинско-польское противостояние» стр 101
  59. Больш інфармацыі нa(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2013. Праверана 17 снежня 2009.
  60. Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія: Історичні нариси / НАН України; Інститут історії України / С.В. Кульчицький (відп.ред.). - К.: Наук. думка, 2005. - 495 с. c. 472 [7] Архівавана 13 жніўня 2009.
  61. а б в Юшчанка: ушанаваць байцоў УПА — наш прыярытэт (НН)
  62. П О С Т А Н О В А від 12 вересня 1997 р. N 1004
  63. Tarasiuk do Juszczenki: Uznać UPA za bojowników o niepodległość Архівавана 13 красавіка 2009.
  64. Сайт прэзідэнта Украіны (укр)
  65. УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ № 965/2007 Про присвоєння Р.Шухевичу звання Герой України (на ўкраінскай мове)
  66. [8] Архівавана 6 ліпеня 2014., w: Rzeczpospolita 29 października 2007.
  67. Patrz: http://www.isakowicz.pl/index.php?page=news&kid=8&nid=943&PHPSESSID=cfb43afedc1625086e1d0b95e9201921 Архівавана 19 ліпеня 2011.
  68. Apel Ogólnopolskiego Komitetu Budowy Pomnika Ofiar Ludobójstwa dokonanego przez OUN-UPA, mysl.pl [dostęp 11.04.2009]
  69. Pomnik polskich ofiar OUN-UPA stanie w Warszawie?, wp.pl [dostęp 11.04.2009]
  70. Przeciw pomnikowi ofiar UPA, rp.pl(недаступная спасылка) [dostęp 11.04.2009]
  71. [9]
  72. UCHWAŁA Sejm u Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 15 lipca 2009 roku w sprawie tragicznego losu Polaków na Kresach wschodnich W lipcu 2009 roku mija kolejna- 66. rocznica rozpoczęcia przez Organizację Ukraińskich Nacjonalistów i Ukraińską Powstańczą Armię na Kresach ll Rzeczypospolitej tzw. antypolskiej akcji - masowych mordów o charakterze czystki etnicznej i znamionach ludobójczych. Sejm RP składa hołd pomordowanym Rodakom i obywatelom polskim innych narodowości oraz członkom Armii Krajowej, Samoobrony Kresowej i Batalionów Chłopskich, którzy podjęli dramatyczną walkę w obronie polskiej ludności cywilnej i przywołuje bolesną pamięć o ukraińskich cywilnych ofiarach. Sejm RP wyraża szczególne uznanie i wdzięczność Ukraińcom, którzy często z narażeniem własnego życia pomagali i ratowali swych polskich sąsiadów. Tragedia Polaków na Kresach Wschodnich ll Rzeczypospolitej winna być przywrócona pamięci historycznej współczesnych pokoleń. Jest to zadanie dla wszystkich władz publicznych w imię lepszej przyszłości i porozumienia narodów w naszej części Europy, w tym szczególnie Polaków i Ukraińców. Oficjalny tekst uchwały na stronie Sejmu RP
  73. (Сайт ІА УНІАН)

Спасылкі

правіць

Stepan Bandera - Perspectives for Ukrainian Revolution (audio recordings) (англ.)