Усесаюзны цэнтральны савет прафесійных саюзаў
Усесаюзны цэнтральны савет прафесійных саюзаў (УЦСПС) — орган прафесійных саюзаў СССР, які ажыццяўляў кіраўніцтва ўсімі савецкімі галіновымі прафсаюзамі. Савет прафсаюзаў быў створаны на 1-ым Усерасійскім з’ездзе прафсаюзаў у Петраградзе ў 1918 годзе. З самага свайго заснавання УЦСПС не валодаў незалежнасцю ад дзяржавы і выконваў дзяржаўныя функцыі рэгулявання працоўных адносін, а таксама аховы працы.
Усесаюзны цэнтральны савет прафесійных саюзаў | |
---|---|
УЦСПС | |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Адрас | г. Москва, Ленинский просп., д. 42 |
Тып арганізацыі | орган прафесійных саюзаў |
Афіцыйныя мовы | мовы СССР |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1918 |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 1990 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З першых гадоў існавання савецкай улады УЦСПС актыўна выступаў за адзінства міжнароднага прафесійнага руху. У 1921 УЦСПС ўдзельнічаў у стварэнні Чырвонага інтэрнацыяналу прафсаюзаў. У 1945 годзе УЦСПС прыняў удзел у стварэнні Сусветнай арганізацыі прафсаюзаў.
У перыяд перабудовы быў аслаблены ідэалагічны кантроль КПСС, што дазволіла правесці 23 сакавіка 1990 года з’езд рэспубліканскіх прафсаюзаў РСФСР, які абвясціў адмову ад ідэй марксізму-ленінізму і стварэнне Федэрацыі незалежных прафсаюзаў Расіі, якая аб’яднала большасць расійскіх галіновых прафсаюзаў і тэрытарыяльных прафаб’яднанняў[1].
Старшыні
правіць- Рыгор Яўсеевіч Зіноўеў (1918)
- Міхаіл Паўлавіч Томскі (1918—1929)
- Аляксандр Іванавіч Дагадаў (1929—1930)
- Мікалай Міхайлавіч Швернік (1930—1944)
- Васіль Васільевіч Кузняцоў (1944—1953)
- Мікалай Міхайлавіч Швернік (1953—1956)
- Віктар Васільевіч Грышын (1956—1967)
- Аляксандр Мікалаевіч Шалепін (1967—1975)
- Аляксей Іванавіч Шыбаеў (1976—1982)
- Сцяпан Аляксеевіч Шалаеў (1982—1990)
- Генадзь Іванавіч Янаеў (1990)
Зноскі
- ↑ Гісторыя ФНПР Архівавана 16 студзеня 2014.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Усесаюзны цэнтральны савет прафесійных саюзаў
- Артыкул аб УЦСПС у ВСЭ
- Прафесійныя саюзы ў СССР