Акруга Уалдо (англ.: Waldo County) — акруга на поўдні штата Мэн, ЗША. Насельніцтва на 2020 год складала 39 607 чалавек. Адміністрацыйны цэнтр акругі — горад Белфаст.

Акруга Уалдо
англ.: Waldo County
Краіна  ЗША
Статус Акруга
Уваходзіць у Мэн
Адміністрацыйны цэнтр Белфаст
Дата ўтварэння 7 лютага 1827
Насельніцтва (2020) 39 607
Плошча 2 209 км²
Акруга Уалдо на карце
Індэкс FIPS 23027
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэрыторыя акругі Уалдо была часткай акругі Ёрк правінцыі Масачусетс-Бэй да 1760 года, затым увайшла ў склад новай акругі Лінкальн. У 1789 годзе была створана акруга Ханкок, якая ўключала тэрыторыю Уалдо. 7 лютага 1827 года з Ханкока была выдзелена тэрыторыя новай акругі, якая была названа ў гонар генерала Сэмюэля Уалдо.

Геаграфія правіць

Плошча акругі складае 2 210 км², з іх 1 900 км² (86 %) — суша, а 320 км² (14 %) — вада. Яна знаходзіцца на поўдні штата Мэн на заходнім беразе заліва Пенабскот[1]. У склад Уалдо ўваходзяць астравы Айлзбара, Сірс і Уорэн. Іншыя водныя шляхі — рэкі Себастыкук, Пасагасавакеаг і Сэнт-Джордж, а таксама сажалкі Юніці і Шыпскот.

На тэрыторыі акругі знаходзіцца 26 гарадоў.

Дэмаграфія правіць

Перапіс насельніцтва
Перапіс Насельніцтва
183029 788
184041 50939.3%
185047 23013.8%
186038 447-18.6%
187034 522-10.2%
188032 463-6%
189027 759-14.5%
190024 185-12.9%
191023 383-3.3%
192021 328-8.8%
193020 286-4.9%
194021 1594.3%
195021 6872.5%
196022 6324.4%
197023 3283.1%
198028 41421.8%
199033 01816.2%
200036 2809.9%
201038 7866.9%
202039 6072.1%

Паводле перапісу 2020 года ў акрузе Уалдо жылі 39 607 чалавек[2]. Сярэдні ўзрост насельніцтва — 46,2 год. Насельніцтва акругі па ўзроставым дыяпазоне размеркавалася наступным чынам: 18,6 % — жыхары маладзейшыя за 18 гадоў, 58,9 % — ад 18 да 65 гадоў і 22,5 % — ва ўзросце 65 гадоў і старэй.

У 2020 годзе медыяны даход на сям’ю ацэньваўся ў 66 971 $, на хатнюю гаспадарку — у 58 034 $. 12,5 % насельніцтва пражываюць за рысай беднасці. 31,6 % маюць вышэйшую адукацыю[2].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Waldo County, Maine, United States. Britannica. Праверана 15 лістапада 2022.
  2. а б Waldo County, Maine. Бюро перапісу насельніцтва ЗША. Праверана 15 лістапада 2022.