Уваравічы
Ува́равічы[3] (трансліт.: Uvaravičy, руск.: Уваровичи) — гарадскі пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, на рацэ Уза (прыток р. Сож). Цэнтр Уваравіцкага сельсавета. За 21 км на паўночны ўсход ад Буда-Кашалёва, за 27 км ад Гомеля, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Уза на лініі Гомель — Жлобін; аўтадарогі на Гомель і Буда-Кашалёва. Насельніцтва 2320 чал. (2017)[4].
Гарадскі пасёлак
Уваравічы
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца ў 1483 годзе. У канцы XV — пачатку XVI стагоддзяў у Чарнігава-Старадубскім княстве, уладанне князёў Мажайскіх. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1534—1537 гадоў пацярпелі ад ваенных дзеянняў. З 1566 года ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства. Паводле інвентару Гомельскага староства 1640 года сяло, 11 дымаў.
З 1772 года ў Расійскай імперыі, мястэчка. З 1773 года ў Гомельскім павеце Рагачоўскай правінцыі, з 1777 года ў Беліцкім павеце Магілёўскай губерні. У 1825 годзе заснавана гарбарнае прапрыемства, млын. З 1852 года мястэчка Гомельскага павета Магілёўскай губерні. У 1861 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1875 годзе пабудавана мураваная праваслаўная царква Раства Багародзіцы, у 1876 годзе заснавана крупадзёрнае прадпрыемства. У 1880 годзе — 902 жыхары, 165 двароў; 2 цагельныя прадпрыемствы, бровар, 4 ветраныя млыны, 8 крам, праваслаўная царква, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы. У пачатку XX стагоддзя належалі Ліпінскім і Уваравіцкай сельскай грамадзе. У 1909 годзе — 2372 жыхароў, 314 двароў.
З 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР, цэнтр воласці. З 8 снежня 1926 года ў БССР, цэнтр Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі, з 1938 года ў Гомельскай вобласці. У 1926 годзе — 2391 жыхароў, 519 двароў. З 27 верасня 1938 года гарадскі пасёлак. З 17 красавіка 1962 года ў Буда-Кашалёўскім раёне.
Насельніцтва
правіцьЭканоміка
правіцьПрадпрыемствы бытавога абслугоўвання, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў.
Славутасці
правіць- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (1945)
- Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку і сярэднявечча (II—XIII стагоддзі), за 1 км на ўсход ад пасёлка — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313В000141
- Брацкая магіла (1943) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000142
- Магіла ахвяр фашызму (1941) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000143
Вядомыя асобы
правіць- Вольга Сысоеўна Аўраменка (нар. 1934) — Народны настаўнік СССР, Заслужаны настаўнік БССР.
- Сяргей Рыгоравіч Маісеенка (нар. 1961) — беларускі архітэктар.
- Яўсей Яўсеевіч Майсеенка (1916—1988) — Народны мастак СССР.
- Эмануіл Натанавіч Модзін (1968 −1984) — Герой Сацыялістычнай Працы.
- Зоф’я Эмануілаўна Рагінская (1895—1938) — гісторык-арабіст[6].
- Лазар Барысавіч Рывін (1888—1971)[7]
- Аарон Цэйтлін (1898—1973) — яўрэйскі пісьменнік, паэт, драматург, мастацкі крытык і выдавец, пісаў на ідышы і іўрыце.
Заўвагі
правіць- ↑ а б http://gp.by/upload/iblock/8a6/8a6d72482fce578c6297fc8e437356f3.pdf
- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2023. Праверана 17 лютага 2023.
- ↑ http://www.hrono.ru/biograf/bio_r/rivin.html
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уваравічы
- Геаграфічныя звесткі па тэме Уваравічы на OpenStreetMap
- Уваравічы на сайце Глобус Беларусі (руск.)