Увэр-Хангайскі аймак
Увэр-Хангайскі аймак, таксама Увэрхангай (манг.: Өвөрхангай аймак) — аймак у цэнтральнай Манголіі.
Увэр-Хангайскі аймак | |||||
---|---|---|---|---|---|
манг.: Өвөрхангай аймаг | |||||
|
|||||
Краіна | Манголія | ||||
Уваходзіць у | |||||
Уключае | 19 самонаў | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Арвайхээр | ||||
Дата ўтварэння | 1931 | ||||
Афіцыйная мова | мангольская | ||||
Насельніцтва (2010) | 100 444 | ||||
Шчыльнасць | 1,6 чал./км² | ||||
Нацыянальны склад | халха-манголы | ||||
Канфесійны склад | будысты | ||||
Плошча | 62 895 км² | ||||
Часавы пояс | UTC+8 | ||||
Код ISO 3166-2 | MN-055 | ||||
Код аўтам. нумароў | ӨВ_ | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульныя звесткі
правіцьУвэрхангай быў утвораны ў 1931 годзе. Плошча аймака складае 62 895 км². Колькасць насельніцтва —100 444 чалавек (на канец 2010 года). Адміністрацыйны цэнтр — горад Арвайхээр. Аймака падзяляецца на 19 самонаў.
Геаграфія
правіцьУвэрхангай знаходзіцца ў цэнтральнай Манголіі. На захадзе ад яго размешчаны Баян-Хангорскі аймак, на поўначы — аймакі Архангай і Булган, на ўсходзе — Цэнтральны і Сярэднегабійскі, на поўдні і паўднёвым усходзе — Паўднёва-Габійскі аймакі. На поўначы і паўночным захадзе аймака ляжаць Хангайскія горы. Тут, на поўначы, знаходзяцца таксама самыя старыя будысцкія манастыры Манголіі — Эрдэні-Дзу і Шанх. На поўдзень ад Ганс распасціраецца стэпавая раўніна, на крайнім поўдні — адгор’і Гобі-Алтайскага хрыбта.
Эканоміка
правіцьНа тэрыторыі аймака знаходзіцца вугальнае радовішча Баянтэг, якое было адкрыта ў 1961 годзе. Агульныя запасы складаюць 29 мільёнаў тон, аднак 4 з іх ужо здабыта. Таксама вядзецца разведка радовішчаў золата. Плануецца пабудаваць цеплавую электрастанцыю магутнасцю ў 40 МВт. Увэрхангай мае найбольшую колькасць жывёлы ў Манголіі. У год аймак пастаўляе 82,4 тоны вярблюджай воўны, 77,7 тоны поўсці якаў, 9353,4 тыс. літраў каровінага і 2164,8 тыс. літраў казінага малака. Аймак з’яўляецца адным з найлепшых рэгіёнаў Манголіі па ўзроўні інфраструктуры.
Славутасці
правіць- Побач з трасай Улан-Батар — Арвайхээр, прыкладна ў 15 км на ўсход ад шашы, побач з населеным пунктам Бурда знаходзіцца геаграфічны цэнтр Манголіі, які адзначаны каменным абеліскам (N46 52 E103 50).
- Манастыр Эрдэн-Зуў, адзін з самых старажытных манастыроў, які захаваўся да гэтага часу. Ён быў пабудаваны на месцы былой сталіцы Мангольскай імперыі XIII стагоддзя Каракарума (заснаваны Чынгісханам).
- Музей Хархарум
- Манастыр Шанх — у 1647 годзе заснаваны як качавы, у 1787 годзе засведчыў сваё становішча паблізу гары Шанх. У 1990 годзе ад манастыра засталося некалькі паўразбураных будынкаў, цяпер ён рэстаўруецца.
- Хужыр — лячэбны санаторый на вышыні 2660 метраў над узроўнем мора.
- Вадаспад на прытоку ракі Архон — самы вядомы вадаспад у Манголіі.
- Наскальныя малюнкі ў мясцовасці Палу (N45 26,651 E 102 09,970, вышыня над узроўнем мора 1697 м). Узрост малюнкаў каля 13 000 гадоў. Каардынаты другой групы малюнкаў N45 25,855 E102 08,434, вышыня над узроўнем мора 1672 м.
Адміністрацыйны падзел
правіць№ | Самон | Монгольская назва |
Насельніцтва, (2004) |
Насельніцтва, (2006) |
Насельніцтва, (2008) |
---|---|---|---|---|---|
1 | Арвайхээр | Арвайхээр | 22 546 | 24 954 | 25 622 |
2 | Барунбаян-Улан | Баруун Баян-Улаан | 2 586 | 2 502 | 2 556 |
3 | Бат-Улзый | Бат-Өлзий | 5 932 | 5 878 | 6 189 |
4 | Баян-Ундэр | Баян-Өндөр | 3 734 | 4 077 | 4 261 |
5 | Баянгол | Баянгол | 4 103 | 3 933 | 4 572 |
6 | Богд | Богд | 5 708 | 5 395 | 5 342 |
7 | Бурд | Бүрд | 3 171 | 3 258 | 3 135 |
8 | Гучын-Ус | Гучин-Ус | 2 290 | 2 279 | 2 260 |
9 | Хайрхандулан | Хайрхандулаан | 3 388 | 3 462 | 3 510 |
10 | Хархорын | Хархорин | 12 546 | 13 270 | 12 901 |
11 | Хужырт | Хужирт | 6 781 | 6 749 | 6 649 |
12 | Нарыйнтэл | Нарийнтээл | 3 797 | 3 792 | 3 736 |
13 | Улзыйт | Өлзийт | 2 805 | 2 678 | 2 741 |
14 | Сант | Сант | 3 706 | 3 540 | 3 525 |
15 | Тарагт | Тарагт | 3 860 | 3 424 | 3 313 |
16 | Тугрэг | Төгрөг | 2 839 | 2 691 | 2 689 |
17 | Уянга | Уянга | 10 003 | 10 510 | 9 581 |
18 | Есэнзуйлэ | Есөнзүйл | 3 584 | 3 415 | 3 422 |
19 | Зунбаян-Улан | Зүүнбаян-Улаан | 4 268 | 4 343 | 4 436 |
Крыніцы
правіць- ↑ Övörkhangai Aimag Sums Statistics, 2009 Архівавана 21 красавіка 2012 года.