Удмурцкая мова — мова удмуртаў, якія жывуць ва Удмуртыі, Башкартастане, Татарстане, Марый Эл, Пермскім краі, Кіраўскай і Свярдлоўскай абласцях. Колькасць носьбітаў удмурцкай мовы ў Расіі — 464 000 чалавек. (2002, перапіс). Аднак моладзь, асабліва ў гарадах, рэдка размаўляе на удмурцкай, што можа прывесці да знікнення мовы[крыніца?].

Удмурцкая мова
Саманазва Удмурт кыл
Краіны Расія
Рэгіёны
Афіцыйны статус Удмуртыя
Агульная колькасць носьбітаў 324 338[1]
Статус ёсць пагроза знікнення[d][2]
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Уральская сям'я

Фіна-ўгорская галіна
Пермская група
Пісьменнасць кірыліца (Удмурцкае пісьмо)
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 удм 700
ISO 639-1
ISO 639-2 udm
ISO 639-3 udm
WALS udm
Atlas of the World’s Languages in Danger 418
Ethnologue udm
Linguasphere 41-AAE-ac
ELCat 3010
IETF udm
Glottolog udmu1245
Вікіпедыя на гэтай мове

Мова належыць да пермскай галіны фіна-вугорскіх моў уральскай сям'і. Дыялекталагічна падпадзяляецца на паўночнае, бесермянскае (мова бесермян) і паўднёвае прыслоўі. Вылучаецца таксама група пераходных ад паўночнага прыслоўя да паўднёвага сярэдніх гаворак. Удмурцкая мова адрозніваецца ад іншых пермскіх моў націскам на апошнім складзе слова, некаторымі асаблівасцямі марфалогіі дзеяслова, наяўнасцю дзвюх формаў змянення. У лексіцы ўдмурцкай мовы шмат татарскіх і рускіх запазычанняў.

Пісьменнасць з 2-й паловы XIX стагоддзі на рускай графічнай аснове. Дарэвалюцыйная літаратура на ўдмурцкай мове выдавалася на розных дыялектах. Сучасная літаратурная мова ўяўляе сабою сінтэз паўночнага і паўднёвага прыслоўяў з улікам асаблівасцяў пасярэдніх гаворак. У стварэнні навуковай граматыкі сучаснай удмурцкай мовы значную ролю згуляў В. І. Алатырёў, чые тэарэтычныя распрацоўкі дапамаглі вырашыць шматлікія практычныя пытанні, злучаныя з удмурцкай графікай і арфаграфіяй.

Алфавіт правіць

А а Б б В в Г г Д д Е е Ё ё
Ж ж Ӝ ӝ З з Ӟ ӟ И и Ӥ ӥ Й й
К к Л л М м Н н О о Ӧ ӧ П п
Р р С с Т т У у Ф ф Х х Ц ц
Ч ч Ӵ ӵ Ш ш Щ щ Ъ ъ Ы ы Ь ь
Э э Ю ю Я я

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Кутскон бам удмурцкай