Узбекская мова
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Узбекская мова (O‘zbek tili, Ўзбек тили) — цюркская мова, афіцыйная мова Узбекістана. У свеце налічваецца каля 18 мільёнаў носьбітаў узбекскай мовы, большасць ва Узбекістане.
Узбекская мова | |
---|---|
Саманазва | O‘zbek tili, ئۇزبېك تیلى, Ўзбек тили (/ozbek/) |
Краіны | Узбекістан, Кыргызстан, Афганістан, Казахстан, Туркменістан, Таджыкістан, Расія, Турцыя, Кітай і інш. |
Афіцыйны статус |
![]() |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Інстытут мовы і літаратуры імя Алішэра Наваі |
Агульная колькасць носьбітаў | |
Рэйтынг | 28 |
Статус | 1 safe[d][11] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | лацінка, кірыліца, арабскае пісьмо (гл. Узбекскае пісьмо) |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | узб 710 |
ISO 639-1 | uz |
ISO 639-2 | uzb |
ISO 639-3 | uzb, uzn, uzs |
WALS | uzb |
Ethnologue | uzb |
ABS ASCL | 4306 |
IETF | uz |
Glottolog | uzbe1247 |
![]() |
Распаўсюджана ў асноўным ва Узбекістане (дзяржаўная мова краіны), часткова ў іншых сярэднеазіяцкіх дзяржавах былога СССР, у Афганістане (паводле новае канстытуцыі адна з трох дзяржаўных моў краіны, разам з пушту і дары) і Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне КНР. У СССР, паводле попісу 1989 года, было каля 16,7 млн узбекаў (трэці па колькасці этнас СССР пасля рускіх і ўкраінцаў), з якіх каля 16,4 млн назвалі ўзбекскую роднай мовай; у Афганістане ўзбекаў каля 1,2 млн; з улікам хуткага росту ўзбекскага насельніцтва сучасныя лічбы вышэйшыя; узбекская — адна з самых буйных цюркскіх моў побач з турэцкай і азербайджанскай.
АсаблівасціПравіць
Распаўсюджаная ў самім сэрца цюркамоўнага арэалу, сучасная ўзбекская мова мае складаную дыялектную структуру і займае своеасаблівае месца ў класіфікацыі цюркскіх моў. Дыялекты большасці буйных цэнтраў рассялення ўзбекаў (ташкенцкі, ферганскі, каршынскі, самаркандcка-бухарскі і туркестана-чымкенцкі) належаць да карлуцкай, або паўднёва-ўсходняй групы цюркскіх моў; на гэтай падставе да яе прынята адносіць, разам з уйгурскай, і ўзбекскую мову ў цэлым. Аднак у складзе сучаснай узбекскай маецца і група гаворак, якія адносяцца да кыпчацкай групы (яны распаўсюджаныя па ўсёй тэрыторыі краіны, а таксама ў іншых рэспубліках Сярэдняй Азіі і ў Казахстане); гаворкі ж Харэзмы і шэрагу прылеглых тэрыторый на паўночным захадзе краіны (і дзве гаворкі ў Казахстане) належаць да агускай групы.
Для ўзбекскай мовы, у адрозненне ад роднасных цюркскіх моў, характэрная адсутнасць сінгарманізму (прыпадабненне галосных у слове), а таксама оканне. Закон гармоніі галосных, характэрны для большасці цюркскіх моў, палягае ў тым, што ў слове могуць прысутнічаць альбо толькі галосныя пярэдняга шэрагу, альбо толькі галосныя задняга шэрагу. Ва ўзбекскай жа агульнацюркскія галосныя [o] і [ö] адпавядаюць аднаму гуку [o], [u] і [ü] — [u], а [ı] і [i] — [i]. Рэшткі вакальнага сінгарманізму захаваліся толькі ў кыпчацкіх гаворках. Оканне палягае ў пераходзе ў шэрагу выпадкаў агульнацюркскага [a] ў [o].
У фанетыцы, граматыцы і лексіцы прыкметна моцны ўплыў персідскай мовы; у лексіцы маюцца таксама шматлікія арабскія і расійскія запазычанні.
ГісторыяПравіць
Узбекская мова мае даўнюю пісьмовую традыцыю ў форме сярэднеазіяцкай цюркскай мовы (чагатайскай, або стараўзбекскай), якая склалася да 15-16 стст. на аснове карлуцка-уйгурскіх дыялектаў Маверанахра і стаў афіцыйнай мовай у дзяржаве Тымура (Тамерлана). Стараўзбекская мова зазнала ўплыў літаратурнай мовы Караханідcкай дзяржавы (11—12 стст.; т. зв. караханідcка-ўйгурская мова), карлуцка-харэзмійскай літаратурнай мовы даліны Сырдар’і (12—14 стст.; вядомая таксама як харэзмска-цюркская мова) і персідскай літаратуры. Росквіт цюркамоўнай літаратуры ў Сярэдняй Азіі прыпадае на 15-16 стст.; вяршыня паэзіі на стараўзбекскай мове — творчасць Алішэра Наваі (1441—1501; часам мову гэтага перыяду называюць сярэдняўзбекскай).
Сучасная літаратурная моваПравіць
Сучасная літаратурная ўзбекская мова сфарміравалася на аснове ферганска-ташкенцкай групы гаворак. Пісьмовасць на ўзбекскай мове да 1928 існавала на арабскай, у 1928—1940 на лацінскай аснове, з 1940 да 1992 — на аснове кірыліцы з некаторымі дадатковымі літарамі. На ўзбекскай мове створаная разнастайная арыгінальная літаратура. Ва ўзбекскіх школах на ёй вядзецца выкладанне ўсіх агульнаадукацыйных дысцыплін; пашыраецца яе выкарыстанне ў вышэйшай школе.
У 1992 годзе пачаўся перавод узбекскай мовы ізноў на лацінскі алфавіт. Аднак казаць пра выцясненне кірыліцы лацінкай яшчэ рана, праўдападобна, можа ўсталявацца раўналежнае выкарыстанне абодвух алфавітаў. Сучасны лацінскі алфавіт аднак, істотна адрозніваецца як ад папярэдняга лацінскага алфавіту ўзору 1928 года, гэтак і ад сучасных цюркскіх лацінак (турэцкай, азербайджанскай, крымскай і інш.). У прыватнасці, у сучаснай узбекскай лацінцы няма сімвалаў з дыякрытычнымі знакамі, а ў алфавіце 1928 года выкарыстоўваліся не толькі сімвалы з дыякрытычнымі знакамі, але і ўнікальныя сімвалы, створаныя савецкімі лінгвістамі.
«Наркамаўская» сталінская рэформа ва ўзбекскай мовеПравіць
Першы лацінскі алфавіт быў канчаткова распрацаваны і зацверджаны актам урада Узбекістана ў 1926 г. Масавае практычнае ўжыванне яго пачалося ў 1928 г. З пераходам на новы алфавіт друкаваная прадукцыя і пісьменнасць насельніцтва сталі хутка расці.
Пераход на лацінізаваны алфавіт спярша не спрычыніўся да прынцыповых зменаў у арфаграфіі (карысталіся старой чагатайскай традыцыяй). Але ў 1929 г. на моўнай канферэнцыі ў Самаркандзе была прынятая новая арфаграфія. Гэтая арфаграфія, пабудаваная на паслядоўным правядзенні сінгарманізму (які для цюркскіх моў усё адно што аканне-яканне і пазначэнне мяккасці зычных для беларускай), накіроўвала літаратурную ўзбекскую мову ў бок гаворак глыбінных, менш зазналых уплыў іншых моў раёнаў і адрывала яго ад гаворак буйных гарадскіх цэнтраў, дзе сінгарманізм даўно згублены. Для выражэння сінгарманізму былі ўведзеныя дадаткова тры літары для галосных, і лік іх такім чынам быў даведзены да дзевяці (пры шасці галосных фанемах у ташкенцкай гаворцы).
Гэтая арфаграфія, на думку камуністаў, «навязаная буржуазнымі нацыяналістамі», была скасавана ў 1934 годзе на моўнай канферэнцыі ў Ташкенце. Канферэнцыя адмовілася ад сінгарманістычнай арфаграфіі і паменшыла колькасць знакаў для галосных да шасці, як гэта было і ў рэфарміраваным арабскім алфавіце.
Асаблівасці транслітарацыіПравіць
У традыцыйна прынятай праз расійскую ў беларускай мове транслітарацыі ўзбекскіх асабістых імёнаў і геаграфічных назваў ёсць дзве асаблівасці. Першая — захаванае яшчэ з царскіх часоў неадлюстраванне на пісьме ўзбекскага окання. Напрыклад, узбекскія імёны і назвы, перадаваныя па-беларуску праз расійскае пасярэдніцтва як Усман, Абдула, Бекабад, Андыжан, па-ўзбекску вымаўляюцца і пішуцца Usmon, Abdullo, Bekobod, Andijon.
Другая асаблівасць — гэта ўзніклая пад уплывам узбекскага кірылічнага алфавіту традыцыя передаваць у многіх словах гук [o], які абазначаўся ў кірыліцы літарай ў, праз у дзеля падабенства адпаведных літар. Насамрэч у гэтых словах прысутнічае гук, больш закрыты, чым [о], але больш адкрыты, чым [у].
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ Канстытуцыя Афганістана. Артыкул 16
- ↑ Joshua Project
- ↑ Joshua Project
- ↑ CIA — The World Factbook — Uzbekistan
- ↑ Ethnologue report for Afghanistan
- ↑ Ethnologue report for Tajikistan
- ↑ Перапіс-2009
- ↑ Перапіс насельніцтва Казахстана 2009 года
- ↑ Ethnologue report for Turkmenistan
- ↑ Інфармацыйныя матэрыялы пра канчатковыя вынікі Ўсерасійскага перапісу насельніцтва 2010 года
- ↑ Атлас зарожаных мовай свету