Узброеныя сілы Ісландыі
Узброеныя сілы Ісландыі як пастаянная ваенная арганізацыя дэ-юрэ адсутнічаюць. Найбольш буйным ваенізаваным фарміраваннем з’яўляецца берагавая ахова, якая патрулюе тэрытарыяльныя воды краіны[1].

Ісландыя з’яўляецца адзіным членам НАТА, які не мае пастаяннай арміі.
Станам на пачатак 2022 года ваенізаваныя фарміраванні мелі наступную структуру і колькасць:[2]
- Берагавая ахова: 250 чалавек, тры патрульных катэры, адно дапаможнае судна, адзін самалёт DHC-8-300 MSA і два верталёты Eurocopter H225
- служба паветранага назірання
- аварыйна-выратавальная служба і атрад спецыяльнага прызначэння Ісландыі (у падпарадкаванні Міністэрства замежных спраў Ісландыі)
- паліцэйскія фарміраванні:
- атрад спецыяльнага прызначэння «Víkingasveitin»
- Нацыянальная паліцыя
Асабісты склад праходзіць навучанне ў замежных навучальных установах, у асноўным — у Нарвегіі.
Зноскі
- ↑ Landhelgisgæsla Íslands Hlutverk Архівавана 6 ліпеня 2014. / официальный сайт Береговой охраны Исландии
- ↑ Вооружённые силы зарубежных стран // «Зарубежное военное обозрение», № 1 (898), 2022, стр. 103