Узброеныя сілы Польшчы

Узброеныя сілы Польшчы (польск.: Siły Zbrojne Rzeczypospolitej Polskiej), неафіцыйна Войска Польскае (польск.: Wojsko Polskie) — сукупнасць узброеных сіл Польскай Рэспублікі, прызначаных для абароны свабоды, незалежнасці і суверэнітэту дзяржавы. Складаюцца з сухапутных (польск.: Wojska Lądowe RP), ваенна-марскіх (польск.: Marynarka Wojenna RP), ваенна-паветранных (польск.: Siły Powietrzne RP) і спецыяльных войскаў (польск.: Wojska Specjalne RP).

Узброеныя сілы Рэспублікі Польшча
Siły Zbrojne Rzeczypospolitej Polskiej
Эмблемы Узброеных сіл Рэспублікі Польшча
Краіна Польшча Польшча
Падпарадкаванне Міністэрства нацыянальнай абароны
Уваходзіць у Ministry of National Defence[d]
Тып узброеныя сілы
Складаецца з
Колькасць 120 000[1]
Дэвіз Bóg Honor Ojczyzna (Бог, Гонар, Айчына)
Удзел у Польска-ўкраінская вайна (1918—1919)
Польска-чэхаславацкая вайна (1919—1920)
Савецка-польская вайна
Партызанскі рух у Заходняй Беларусі (1921—1925)
Польска-літоўская вайна (1920)
Другая сусветная вайна
Аперацыя «Дунай» (1968)
Вайна ў Персідскім заліве (1990—1991)
Аперацыя «Падтрымка дэмакратыі» (1994—1995)
Вайна ў Афганістане (з 2002)
Іракская вайна (з 2003)
Вядомыя камандзіры Анджэй Дуда
Сайт wojsko-polskie.pl

Кіраўніцтва ўсімі войскамі краіны ажыццяўляе Галоўнакамандуючы ўзброеных сіл — прэзідэнт Польшчы, побач з міністрам абароны. Паводле звестак SIPRI на 2009 год узброеныя сілы Польшчы займалі 21 месца паводле выдаткаў на ваенныя патрэбы. Салдаты ўзброеных сіл Польшчы ўдзельнічалі ў войнах міжнароднай кааліцыі войскаў у Іраку і Афганістане да выхаду Польшчы ў 2008 годзе.[2]

Зноскі

Спасылкі правіць