Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі
Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі (УС Расіі) — дзяржаўная ваенная арганізацыя Расійскай Федэрацыі, прызначаная для адбіцця агрэсіі, накіраванай супраць Расійскай Федэрацыі, для ўзброенай абароны цэласнасці і недатыкальнасці яе тэрыторыі, а таксама для выканання задач у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Расіі.
Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі | |
---|---|
руск.: Вооружённые силы Российской Федерации | |
Дата заснавання | Канец XX стагоддзя |
У сучасным выглядзе з | 7 мая 1992 |
Падраздзяленні |
віды войскаў: |
Вярхоўны Галоўнакамандуючы | Уладзімір Пуцін |
Міністр абароны | Сяргей Шайгу |
Начальнік Генштаба | Валерый Герасімаў |
Прызыўны ўзрост | з 18 да 27 гадоў |
Прызыў на воінскую службу |
12 месяцаў |
Занятыя ў войску | 1 000 000 чал[1] |
Бюджэт | 1517,91 млрд рублёў (2011)[2] |
Гадавы экспарт | 10 млрд долараў ЗША (2010)[3] |
У склад УС Расіі ўваходзяць віды УС: сухапутныя войскі, ваенна-паветраныя сілы, ваенна-марскі флот; асобныя роды войскаў — касмічныя, паветрана-дэсантныя войскі і РВСН; цэнтральныя органы ваеннага кіравання; тыл Узброеных сіл, а таксама войскі, якія не ўваходзяць у віды і роды войскаў.
УС Расіі сфарміраваны 7 мая 1992 года. Гэта адны з найбуйнейшых УС свету, колькасць іх асабістага складу складае каля 1 000 000 чалавек. Узброеныя Сілы Расіі адрозніваюцца наяўнасцю найбуйнейшага ў свеце арсенала зброі масавага паражэння, у тым ліку ядзернай, і добра развітой сістэмай сродкаў яе дастаўкі.
Удзел ва ўзброеных канфліктах
правіцьКраіны, у якіх узброеныя сілы РФ вялі ваенныя дзеянні пасля свайго заснавання:
- Грузія 1991—1993 гг. (Грамадзянская вайна ў Грузіі)
- Малдова 1992 г. (Прыднястроўскі канфлікт)
- Таджыкістан 1992—1997 гг. (Грамадзянская вайна ў Таджыкістане)
- Грузія 1992—1993 гг. (Грузіна-абхазская вайна)
- Расія (Ічкерыя) 1994—1996 гг. (Першая чачэнская вайна)
- Расія (Дагестан) 1999 г. (Дагестанская вайна)
- Расія (Ічкерыя) 1999—2009 гг. (Другая чачэнская вайна)
- Грузія 2008 г. (Расійска-грузінская вайна)
- Расія 2009—2017 гг. (Барацьба з тэрарызмам на Паўночным Каўказе)
- Крым, Украіна 2014 г. (Анексія Крыма Расіяй)
- Украіна 2014—н.ч. (Вайна на ўсходзе Украіны, Расійска-ўкраінская вайна)
- Сірыя 2015—н.ч. (Ваенная аперацыя Расіі ў Сірыі)
- ЦАР 2018—н.ч. (Другая грамадзянская вайна ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы)
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі
- Афіцыйная старонка міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі
- Сайт ФЦП «Служба па кантракце» Архівавана 3 лютага 2011.
- Ваенны ўніверсітэт Міністэрства абароны Расіі
- Аналіз УС Расіі
- Поўны спіс ваенных вну Архівавана 22 сакавіка 2013.
- Уся расійская армія-2005, Камерсант Карты ваенных акруг (з указаннем ваенных баз, аэрадромаў і г. д.)
- Дыслакацыя Ўзброеных сіл Расіі — карты часопіса «Камерсант-Улада»
- Маршалы і Генералы Расіі Архівавана 18 студзеня 2009.
- Еўрапейскія эксперты лічаць, што Расія мацней, чым прызнаецца
- Пра расійскую армію для моладзі
- Пераўзбраенне з нулявым эфектам, ng.ru, 2008-05-28
- Сайт Атрына прысвечаны тэме Айчыннага караблебудавання ў перыяд паміж 1945—2005 гадамі
- Баявыя ўрокі пяцідзённай вайны на Каўказе, contr-tv.ru Архівавана 28 жніўня 2008.