Украінафобія — разнавіднасць ксенафобіі, агрэсіўнае непрыняцце існавання Украіны, яе суверэнітэту і ўкраінскай нацыі, форма ірацыянальнай і злоснай варожасці да Украіны як дзяржавы, да ўкраінцаў як народа, а таксама да іх культуры, мовы і гісторыі, традыцый і менталітэту, нянавісць да ўсяго ўкраінскага, варожае стаўленне да ўкраінскасці і ўсіх праяваў украінскай нацыянальна-культурнай самабытнасці, адмаўленне існавання ўкраінскай нацыі.

Паняцце

правіць

У заканадаўстве Украіны паняцце украінафобія вызначаецца наступным чынам[1]:

  Украінафобія — дыскрымінацыйныя дзеянні, публічна выказаныя заклікі, у тым ліку ў сродках масавай інфармацыі, у літаратурных і мастацкіх творах, якія адмаўляюць суб’ектнасць украінскай дзяржавы, украінскай нацыі, барацьбу супраць падняволення, эксплуатацыі, асіміляцыі ўкраінскага народа, а таксама правамернасць абароны палітычных, эканамічных, культурных правоў украінскага народа, развіцця ўкраінскай нацыянальнай дзяржаўнасці, навукі, культуры, пагарджаюць спецыфікай этнакультурных асаблівасцяў украінцаў, ігнаруюць украінскую мову і культуру.  

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Перевезій В. Українофобія // Політична енциклопедія / редкол.: Ю. Левенець (голова), Ю. Шаповал (заст. голови). — К. : Парламентське видавництво, 2011. — С. 728—729. — ISBN 978-966-611-818-2.
  • Музичко О. Є. Українофобія // Енциклопедія історії України: Україна—Українці. Кн. 2 / Редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; НАН України. Інститут історії України. — К.: Наукова думка, 2019. — С. 541—543. — 842 с. — ISBN 978-966-00-1740-5.

Спасылкі

правіць