Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхата

Украінская праваслаўная царква (УПЦ; укр.: Українська православна церква, уласнае імя і афіцыйнае найменне ў рэестры: Кіеўская мітраполія Украінскай праваслаўнай царквы), часта з неафіцыйным удакладненнем — Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхата (УПЦ МП; укр.: Українська православна церква Московського патріархату) — самакіравальная праваслаўная царква з правамі шырокай аўтаноміі ў складзе Рускай праваслаўнай царквы[4][5]. Паводле звестак Дзяржкамнацрэлігій станам на 1 студзеня 2010 года УПЦ МП з'яўляецца найбуйнейшым ва Украіне рэлігійным аб'яднаннем паводле колькасці прыходаў і святароў[6].

Украінская Праваслаўная Царква
Українська Православна Церква
2005-08-15 Pechersk Lavra seen from river Dnepr Kiev 311.JPG
Кіева-Пячэрская Лаўра — рэзідэнцыя Мітрапаліта Кіеўскага і месцазнаходжанне часовага кафедральнага сабора
Асноўная інфармацыя
Прадстаяцель у наш час мітрапаліт Ануфрый (Беразоўскі)
Цэнтр Кіеў
Рэзідэнцыя Прадстаяцеля Кіева-Пячэрская Лаўра
Юрысдыкцыя (тэрыторыя) Flag of Ukraine.svg Украіна
Flag of Crimea.svg Аўтаномная Рэспубліка Крым[1]
Шаблон:Сцягафікацыя/Севастопаль[1]
Мова набажэнстваў царкоўнаславянская, украінская
Каляндар юліянскі
Колькасць
Епіскапаў 85 (53 кіруючых, 25 вікарных, 7 на спачыне)[2]
Епархій 53[2]
Навучальных устаноў 22[3]
Манастыроў 191[3]
Прыходаў 11 358[3]
Святароў 9 573[3]
Манахаў і манашак 5 103[3]
Сайт www.orthodox.org.ua

Пасля Аб'яднальнага сабора Украінскай праваслаўных цэркваў[uk] 15 снежня 2018 года, адзінай кананічнай праваслаўнай царквой у эўхарыстычных зносінах са Сусьветным праваслаўем стала Праваслаўная царква Украіны, кананічны статус УПЦ (МП) застаецца нявысветленым[7][8]. Па канонах Сусьветнага праваслаўя, пасля таго як Украіна атрымала Томас ад Канстанцінопальскага патрыярхату 6 студзеня 2019 года, Маскоўскі патрыярхат ў Украіне перастаў існаваць і страціў кананічнасць[9][10].

Пачынаючы з канца 2018 года, УПЦ (МП) перапыніла сувязь з Сусьветнай праваслаўнай царквой, перапыніўшы эўхарыстычныя зносіны з усімі памеснымі праваслаўнымі цэрквамі свету праз Рускую Праваслаўную Царкву[11][12][13]. УПЦ (МП), разам з РПЦ, пайшло на схізму (Маскоўска-Канстанцінопальская схізма (2018)[en]) па выніках Сінода РПЦ у Мінску 15 кастрычніка 2018 года.

ПрадстаяцеліПравіць

Прадстаяцелем з'яўляецца мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны, які носіць тытул «Найблажэнны». З 17 жніўня 2014 ім з'яўляецца Ануфрый (Беразоўскі).

ГісторыяПравіць

27 кастрычніка 1990 года Архірэйскі сабор Рускай праваслаўнай царквы скасаваў Украінскі экзархат і заснаваў самакіравальную з правамі шырокай аўтаноміі Украінскую праваслаўную царкву. Разам з іншымі праваслаўнымі і грэка-каталіцкай цэрквамі Украіна, УПЦ лічыць сябе прамой спадчынніцай Кіеўскай мітраполіі X стагоддзя[14].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Большая частка паўвострава Крым з'яўляецца прадметам тэрытарыяльнай спрэчкі паміж Расіяй, якая кантралюе большую частку тэрыторыі, і Украінай. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН). Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Украіны, на тэрыторыі Крыма размяшчаюцца Аўтаномная Рэспубліка Крым і горад з асобым статусам Севастопаль. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Расіі, на паўвостраве размяшчаюцца суб'екты РФ Рэспубліка Крым і горад федэральнага значэння Севастопаль.
  2. 2,0 2,1 Станам на 31 кастрычніка 2014 года.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 Стан на 24 лістапада 2009 года
  4. VIII. Самоуправляемые Церкви // Устав Русской Православной Церкви (руск.) 
  5. Статут Украінскай Праваслаўнай Царквы
  6. Сетка цэркваў і рэлігійных арганізацый ва Украіне станам на 1.01.2010 (Форма 1). Дзяржаўны камітэт Украіны па справах нацыянальнасцей і рэлігій
  7. УПЦ (МП) втратить право називатися українською після томосу Константинополя — Філарет — УНІАН, 22 чэрвеня 2018 (укр.) 
  8. Московський Патріархат буде існувати в Росії, а в Україні буде екзархат Російської Церкви, — Патріарх Філарет — РІСУ, 27 красавіка 2018 (укр.) 
  9. Московського патріархату в Україні більше не існує // Gazeta.ua, 6 лістапада 2018 (укр.) 
  10. «Тричі неканонічна» УПЦ (МП). Томос для України кардинально змінив ситуацію // Радіо свобода, 6 студзеня 2019 (укр.) 
  11. РПЦ розірвала відносини з Константинополем. Український тиждень (15 кастрычніка 2018). Праверана 22 лістапада 2020. (укр.) 
  12. Українське Православ'я: старі проблеми у новому сторіччі // Дзеркало тижня (укр.) 
  13. Константинопольський Патріархат і українські церковні проблеми // Центр Разумкова (укр.) 
  14. «Памеснай царквой з часоў святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра з'яўляецца Кіеўская Мітраполія. Сёння ў праваслаўным свеце яна называецца Украінскай праваслаўнай царквой і такой прызнаецца» (мітрапаліт Уладзімір (Сабадан) у інтэрв'ю агенцтву УНІАН [1]).

СпасылкіПравіць

Шаблон:Епіскапат УПЦ МП