Уладава
Улада́ва[2] (польск.: Włodawa, састарэлая назва — Валодава[3]) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Уладаўскага павета Люблінскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з'яўляецца сядзібай вясковай гміны Уладава. Знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Люблінскага ваяводства Польшчы, на сутоках рэчак Заходні Буг і Уладаўка. Насельніцтва 13 918 чал. (2009).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Знаходзіцца каля беларуска-польскай граніцы, вузел аўтамабільных дарог на Люблін, Бялу Падляску, Тэрэспаль, Зосін і інш.
Гісторыя Правіць
- XIII стагоддзе: першыя згадкі, уваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага.
- 1534: атрымала Магдэбургскае права.
- 1566: горад, у Берасцейскім павеце Берасцейскага ваяводства.
- 1624—1698: ва Уладаве дзейнічаў кальвінскі збор.
- 1648: горад пацярпеў ад войск Багдана Хмяльніцкага.
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынулася ў Аўстрыі.
- XIX стагоддзе: у складзе Расійскай імперыі.
- 1867: цэнтр павета.
- 1921: у міжваеннай Польскай Рэспубліцы.
Насельніцтва Правіць
- 1827 — 3263 чал.[4]
- 1857 — 6026 чал.
- 1913 — 15 220 ал.
- 1937 — 9084 чал.
- 1950 — 3754 чал.
- 1970 — 7401 чал.
- 1990 — 15 264 чал.
- 2006 — 14 203 чал.
З 1998 у горадзе рэгулярна праводзіцца Фестываль трох культур. Мерапрыемства прысвячаецца багатай культуры праваслаўя, каталіцтва і іудаізма. Фестываль нездарма праходзіць ва Уладаве, бо да вайны горад меў шматнацыянальны характар.[5]
Памятныя мясціны Правіць
- Былая ўніяцкая, цяпер праваслаўная царква Раства Прасвятой Багародзіцы (1840—1842).
- Касцёл Св. Людвіка (1741—1752).
- Могілкі яўрэйскія старыя (XVIII ст.) і новыя (XIX ст.).
- Сінагога вялікая (1764).
Галерэя Правіць
-
Касцёл Св. Людвіка
-
Царква Раства Прасвятой Багародзіцы
-
Вялікая сінагога
-
Сінагога
-
Рынкавая плошча
-
Вуліца 11 лістапада
-
Касцёл Найсв. Сэрца Ісуса
Вядомыя асобы Правіць
- Уладзіслаў Курашкевіч (1905—1997) — мовазнаўца-славіст
Зноскі
- ↑ а б Wiesław Muszyński
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ Іпацеўскі спіс// Галіцка-Валынскі летапіс // 6751 [1243]
- ↑ Włodawa // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. S. 711
- ↑ Валера Саўко. Фэстываль трох культур // Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 15 верасня 2008
Літаратура Правіць
- Włodawa // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. S. 711—713
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уладава