Уладар (Нікало Макіявелі)

адна з галоўных кніг Нікало Макіявелі
(Пасля перасылкі з Уладар, Нікало Макіявелі)

«Уладар» або «Князь» (італ.: «Il Principe») адна з галоўных кніг Нікало Макіявелі, напісаная ў 1513. Ад «Уладара» пайшоў тэрмін «макіявелізм»[1][2].

Уладар
Il Principe
Аўтар Нікало Макіявелі
Жанр палітычны трактат
Мова арыгінала італьянская
Арыгінал выдадзены 1532
Выпуск 1532
Наступная Discourses on Livy[d]
Электронная версія

Змест і мэты кнігі правіць

Уладар складаецца з 26 раздзелаў, прысвечаных розным бакам палітычнага жыцця. Кніга напісана ў форме парады Ларэнца II Медычы, на якога ён склаў надзеі з аб’яднаннем Італіі і вызваленнем яе ад чужынцаў[3]. Гэтую кнігу Макіявелі падчас высылкі ў родавы маёнтак Сан-Кашана і пасля яе, ён адразу ж набыў дзяржаўную пасаду гістарыёграфа.

Палітычнае вучэнне Уладара правіць

Прадметам разваг Уладара з'яўляецца адзінаўладнае панства. Уладар Макіявелі — то ёсць палітык, які імкнецца захаваць цалкам моц сваёй улады і выкарыстоўвае для гэтага, усялякія магчымыя сродкі, якімі ён, між тым, карыстаецца разважна і эканамічна. Макіявелі не апісвае вартасцей адзінаўладнага панства, але ён толькі даследчык метадаў і сутнасці адзінаўладдзя. Ён апісваў тое, што людзі звычайна робяць, а не тое, што павінны рабіць[4]. Нават ёсць думкі, што ва Уладары ён падвяргае тыранаў крытыцы, што ён шукае тып гаспадара, каторы ўсталяваў бы добры лад, суд і незалежнасць ад чужынцаў[5].

Кніга Уладар стала падручнікам для ўсіх тых уладароў, якія імкнуцца да неабмежаванай улады. Часта мяркуюць, што з яе пачалася сучасная палітычная навука[6][7]. На сур'ёзным узроўні Князя чытаюць разам з Развагамі над першымі дзесяццю кнігамі Тыта Лівія, дзе Макіявелі прэзентуе сабе ў якасці прыхільніка абмежаванага ўрада, улады закону, пабронцам вольнасці.

Уладар Макіявелі аказаў моцны ўплыў на палітыку. Пад яго ўздзеяннем знаходзіліся многія мысляры і пісьменнікі, пачынаючы ад Леанарда да Вінчы і скончваючы сённяшнім днём. Ён быў забароненым у елізавецінскай Англіі, а кароль прускі Фрыдрых II Вялікі напісаў твор «Антымакіявелі».

Ідэі, якія апісваюцца ва Уладары правіць

Макіявелі ва Уладары выдвігае шэраг важных ідэй, якія аказалі вялізны ўплыў на палітыку. Сярод іх такія, як аддзяленне маральнасці ад палітычнага дзеяння, у выніку чаго сталі шырока вядомымі асобныя пункты макіявелізму — Machtpolitik (палітыка сілы). Такі макіявелізм стаў падзеяй скандальным, а тэрміны кшталту frodi onorevoli (годны, сапраўдны абман) ці scelleratezze gloriose (слаўнае шахрайства) набылі дурную славу[6].

Цыклічнасць правіць

У ідэі аб цыклічнасці, Макіявелі ўсталяваў новы, невядомы ні Антычнасці, ні Сярэднявеччу закон цыклу — змена формы дзяржавы адбываецца не па жаданню ці па фантазіі людзей, але пад уплывам жыццёвых абставін, пад «уздзеяннем рэчаіснага ходу рэчаў але не ўяўнага»[8].

Рэлігія правіць

Макіявелі раскрытыкаваў дзеянні Папаў і выдвінуў тэзу аб выкарыстанні рэлігіі ў свецкай палітыкі[9]. Гэтая акалічнасць выклікала шырокія адповяды з баку Каталіцкага Касцёла. За тое, Уладар быў унесены ў «Індэкс забароненых кніг» і карыстацца яго кнігай можна было толькі праз спецыяльны дазвол. У 1592 Антоніа Пасевіна напісаў супраць Макіявелі трактат[10].

Заклік да аб'яднання Італіі правіць

Вельмі важнай думкай стаў заклік да аб'яднання Італіі. Такая ідэя ўжо існавала перад ім — яна ёсць у Дантэ, які выказваў яе «Боскай камедыі», пры жыцці Макіявелі прапаноўвалі канфедэрацыю Франчэска Гвічардзіні, Даната Джаноці і Паола Парута, і іншыя пісменнікі і мысляры. Гэтую ідэю імкнуўся ажыццявіць на практыцы Папа Аляксандр VІ Борджыа са сваім сынам Чэзарэ Борджыа. Свой заклік Макіявелі кінуў за тры стагоддзі перад аб'яднаннем краіны. Але яна не рэчаісная ў вельмі рэчаіснага Макіявелі, бо аб'яднанне краіны тады было мала верагодным. То была толькі мара і заклік[11]. Але то быў адзіны чын выратаваць Італію і пазбавіцца ад іншаземнага панавання, якое прыносіла пакуты і разбурэнні[12][13].

Зноскі

  1. Мак'явэлі, Нікало, Уладар / Нікало Мак'явэлі; пер. з італьянскай Зм. Коласа. — Мінск : Зміцер Колас, 2008. — 134 с.– (Галерэя чалавечай думкі) ISBN 978-985-6783-47-3, б. 113
  2. Мельник В. А. Современный словарь по политологии. — Минск : Книжный дом, 2004. — 640 с., б. 214
  3. Мак'явэлі, Нікало, Уладар / Нікало Мак'явэлі; пер. З італььянскай Зм. Коласа. — Мінск : Зміцер Колас, 2008. — 134 с.– (Галерэя чалавечай думкі) ISBN 978-985-6783-47-3, бб. 114, 5-6, 107-111.
  4. А. С. Алексеев. Макиавелли как политический мыслитель. М., 1880, б. IV, 334,335
  5. Wł. Topor-Rabczуński. Machiavelli i epoka Odrodzenia. Warszawa, 1908
  6. а б История Европы / Норман Дэвис; пер.с англ. Т. Б. Менской.- М.: АСТ: АСТ Москва: ХРАНИТЕЛЬ, 2006.- 943, [1] с.: 32 л. ил. ISBN 5-17-024749-4 (ООО «Издательство АСТ»), ISBN 5-9762-0099-0 (ООО Издательство «Хранитель») б. 381
  7. A. Gramsci. Note sul Machiavelli sulla politica e sullo stato moderno. Torino, 1949, p. 3
  8. «…piu conveniente andare dietro alla verità effettuale della cosa, che alla immaginazione di essa» (N. Machiavelli. Il Principe. Opere complete. Napoli, 1877 p. 332
  9. Мак'явэлі, Нікало, Уладар / Нікало Мак'явэлі; пер. З італььянскай Зм. Коласа. — Мінск : Зміцер Колас, 2008. — 134 с.- (Галерэя чалавечай думкі) ISBN 978-985-6783-47-3, б. 47, б. 91, б. 105
  10. A. Possevino. Iuducium de Nua, Bodeno, Moreno, Machiavello. Roma, 1592
  11. G. Saittà. Il pensiero italiano nell'umanesimo e nel Rinascimento, v. III. II Rinascimento. Bologna, 1951, p. 399
  12. «…questo barbaro dominio»(N. Machiavelli. Il Principe. Opere scelte, p. 118
  13. Мак'явэлі, Нікало, Уладар / Нікало Мак'явэлі; пер. З італьянскай Зм. Коласа. — Мінск : Зміцер Колас, 2008. — 134 с.- (Галерэя чалавечай думкі) ISBN 978-985-6783-47-3, б. 107—111

Бібліяграфія правіць

  • Мак'явэлі, Нікало, Уладар / Нікало Мак'явэлі; пер. З італьянскай Зм. Коласа. — Мінск : Зміцер Колас, 2008. — 134 с.– (Галерэя чалавечай думкі) ISBN 978-985-6783-47-3
  • Niccolò Machiavelli. Il Principe e opera politiche minori. Firenze, Successori Le Monnier, 1888
  • A. Gramsci. Note sul Machiavelli sulla politica e sullo stato moderno. Torino, 1949
  • А. С. Алексеев. Макиавелли как политический мыслитель. М., 1880