Уладзілен Аляксеевіч Сакалоў
Уладзілен Аляксеевіч Сакалоў (3 красавіка 1934, Варонеж) — беларускі архітэктар.
Уладзілен Аляксеевіч Сакалоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 красавіка 1934 (90 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Львоўскі політэхнічны інстытут у 1956 годзе. Аўтар шэрагу жылых і грамадскіх будынкаў, пабудаваных у Казахскай ССР, Украінскай ССР, РСФСР. З 1971 г. — галоўны архітэктар праектаў у Мінскпраекце, з 1972-га — начальнік аддзела экспертызы праектаў і каштарысаў, горадабудаўнічага савета з ГалоўАПУ Мінгарвыканкама, з 1979-га — галоўны спецыяліст па архітэктуры аб’ёмных збудаванняў і добраўпарадкаванні ў Мінскпраекце, з 1983 года — намеснік начальніка майстэрні.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы ў вобласці тыпавога і эксперыментальнага праектавання жылых і грамадскіх будынкаў.
Зноскі
Літаратура
правіць- Соколов Владилен Алексеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)