Уладзілен Лазаравіч Калер
Уладзілен Лазаравіч Ка́лер[1] (11 лістапада 1925 — 11 верасня 2017) — вучоны ў галіне біяхіміі, доктар біялагічных навук (1972). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Уладзілен Лазаравіч Калер | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 лістапада 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 верасня 2017 (91 год) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біяхімік |
Навуковая сфера | біяхімія |
Месца працы | Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі, Акадэмія навук Таджыкістана, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Аляксандр Аркадзевіч Шлык |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў горадзе Мсціслаў Калініскай акругі БССР (сучасны раённы цэнтр у Магілёўскай вобласці Беларусі) у сям’і агранома. Скончыў 9 класаў сярэдняй школы ў Мінску. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны разам з бацькамі быў эвакуіраваны ў Куйбышаўскую вобласць, у вёску Зуеўка. Працаваў у кузні, потым лабарантам на спіртавым заводзе ў сяле Новы Буян. Ва ўзросце 17 гадоў быў прызваны ў Чырвоную Армію. З 1943 года ўдзельнік абароны Смаленска, баявых дзеянняў на 1-м Беларускім фронце, вызвалення Варшавы і Любліна. Да 1950 года праходзіў службу на тэрыторыі Польшчы, у Прыбалтыйскай ваеннай акрузе. 5 сакавіка 1950 г. вярнуўся ў Мінск. У гэтым жа годзе паступіў на хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1955 годзе і быў накіраваны Інстытут фізікі і матэматыкі Акадэміі навук БССР. Да красавіка 1957 года працаваў на Мінскім аўтарамонтным заводзе, потым — у лабараторыі фізікі ізатопаў Інстытута біялогіі АН БССР.
Навуковая дзейнасць
правіцьУ. Л. Калеру належаць навуковыя працы па даследаваннях біясінтэзу і фотасінтэзу хларафілу з дапамогай матэматычнага мадэліравання біяхімічных і біяфізічных працэсаў у раслінах. З’яўляецца адным з аўтараў метада каагуляцыйнай ачысткі прамысловых сцёкаў. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 5 кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый[2].
Аўтар больш за 160 навуковых публікацый і манаграфій[2]. Сярод апублікаванага:
- Авторегуляция образования хлорофилла в высших растениях. — Мн., 1976.
Узнагароды
правіць- Медаль «За баявыя заслугі»
- Медаль «За вызваленне Варшавы»
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Залаты медаль і дыплом ВДНГ СССР
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.
- ↑ а б Калер Уладзілен Лазаравіч Архівавана 22 сакавіка 2019. // Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна
Літаратура
правіць- Калер Уладзілен Лазаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 462. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Калер Уладзілен Лазаравіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 443.
Спасылкі
правіць- Калер Уладзілен Лазаравіч Архівавана 22 сакавіка 2019. // Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна
- Емельянов Н. Защитник неба // Белорусская военнаягазета «Во славу Родины» (руск.)
- Людзі беларускай навукі: Член-корреспондент АН СССР А. А. Шлык. Воспоминания современников. — Мн., 2005. Архівавана 22 сакавіка 2019. (руск.) // Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі
- Маленький артиллерист и большой учёный // Навуковая, вытворча-практычная газета Беларусі «Веды», № 17 (2537) 27 красавіка 2015 г.