Уладзімеж Цімашэвіч
Уладзімеж Цімашэвіч (13 верасня 1950, Варшава, Польшча) — польскі грамадска-палітычны дзеяч, юрыст, выкладчык.
Уладзімеж Цімашэвіч Włodzimierz Cimoszewicz | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
7 лютага 1996 — 31 кастрычніка 1997 | |||
Прэзідэнт | Аляксандр Квасьнеўскі | ||
Папярэднік | Юзаф Алексы | ||
Пераемнік | Ежы Бузек | ||
| |||
5 студзеня 2005 — 18 кастрычніка 2005 | |||
Папярэднік | Юзаф Алексы | ||
Пераемнік | Марак Юрак | ||
Партыя | Беспартыйны | ||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык, дыпламат, выкладчык універсітэта, фермер | ||
Месца працы | |||
Член у | |||
Веравызнанне | каталік | ||
Нараджэнне | 13 верасня 1950 (70 гадоў) Варшава | ||
Дзеці | Tomasz Cimoszewicz[d] | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Узнагароды | |||
У часы Польскай Народнай Рэспублікі з'яўляўся старшынёй Аб'яднання польскіх студэнтаў у Варшаўскім універсітэце і членам ПАРП. Пасля скасавання ПНР ён не ўступіў у створаную ў 1990 годзе Сацыял-дэмакратычную партыю Польшчы, але ў 1999 годзе стаў членам Саюза дэмакратычных левых сіл. Быў прэм'ер-міністрам Польшчы ў 1996—1997 гадах. Быў міністрам замежных спраў ва ўрадзе Лешака Мілера (2001—2004), а затым ва ўрадзе Марака Белькі (2004—2005). Маршал (старшыня) Сойма Польшчы (2005) і адзін з кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ў 1990 (у першым туры атрымаў 9,21 % і заняў 4 месца) і 2005 (адмовіўся). Пасля 2005 года не прымаў удзелу ў палітыцы.
У кастрычніку 2007 года быў, аднак, абраны ў Сенат як адзіны беспартыйны кандыдат.
Сям’яПравіць
Сын Марыяна і Рэнаты Цімашэвічаў. Сям’я маці паходзіць з Валыні, бацькі — з Ваўкавыска, адкуль падчас Першай сусветнай вайны эвакуіравалася ў Сімбірск, дзе і нарадзіўся Марыян Цімашэвіч, будучы польскі ваенны, палкоўнік. Сёння ў Беларусі пражывае вельмі шмат сваякоў Уладзімежа Цімашэвіча[1]. У 1972 Уладзімеж ажаніўся з Барбарай Апановіч з Падляшша, мае з ёй дачку Малгажату і сына Тамаша.