Уладзімірская і Берасцейская епархія (праваслаўная)
Уладзімірска-Берасцейская епархія, або Уладзімірская і Берасцейская епархія — праваслаўная царкоўная адміністрацыйная адзінка ў складзе Кіеўскай мітраполіі, створаная ў канцы X — XI стст. У 1596 годзе перададзена Уніяцкай Царкве як Уладзімірска-Берасцейская епархія.
Гісторыя
правіцьПраваслаўная епархія ва Уладзіміры, напэўна, узнікла ў 2-й палове XI ст., хаця некаторыя аўтары адносяць гэта да канца X ст. За стварэнне епархіі ў 2-й палове XI ст. можа сведчыць тое, што толькі тым часам ва Уладзіміры пабудаваны мураваны кафедральны сабор, які імітаваў архітэктуру галоўнага храма Кіева-Пячэрскага манастыра[1]. Стварэнне адміністрацыі звязана з палітычным падзелам Русі і актыўнай палітыкай кіеўскага мітрапаліта Іаана ІІ, які імкнуўся да стварэння на Русі новых епархій. Яго намерам спрыялі ўдзельныя князі, якія ствараючы епархіі ў сваіх сталіцах, падкрэслівалі сваю значнасць і незалежнасць ад Кіева[2]. Першым уладзімірскім епіскапам, вядомым па імі, быў Стэфан, рукапакладзены ў 1086 годзе. Уладзімірскія епіскапы мелі права ўжываць ганаровы тытул пратапопа — другога пасля кіеўскага мітрапаліта[1].
Да сярэдзіны XII ст. епархіі падпарадкоўваліся Валынь, Палессе, Надбужжа з Мельнікам, басейн вярхоўяў Днястра, а таксама Чэрвеньскія і Перамышльскія гарады. У XIII ст. разам са стварэннем паслядоўна епархій Галіцкай (1147 г.), Перамышльскай (1219), Тураўскай[2], Уграўскай, затым Холмскай (1223) і Луцкай (1235) яе тэрыторыя скарачалася. У канцы XIII ст. у склад Уладзімірска-Берасцейскай епархіі ўваходзілі толькі Уладзімірскі і Крамянецкі паветы на Валыні, а таксама землі Бельска, Бярэсця і Драгічына[2].
Праваслаўная Уладзімірская епархія дзейнічала да 1596 года, калі епіскап Уладзімірскі і Берасцейскі Іпацій Пацей прыняў унію, такім чынам епархія перайшла да ўніяцкай царквы. У 1621 г. Іерусалімскі патрыярх Феафан III пасвяціў Іосіфа Курцэвіча ў епіскапы Уладзімірскія. Гэтую хіратонію не прызнаваў кароль Жыгімонт Ваза. У 1625 годзе епіскап Іосіф уцёк у Маскву, дыскрэдытаваны ў вачах вернікаў амаральнымі паводзінамі[3]. У прывілей Уладзіслава Вазы, які легалізоўваў праваслаўную іерархію ў Рэчы Паспаслітай, Уладзімірска-Берасцейская епархія не была ўключана.
Манаскае жыццё ў епархіі
правіцьНайстаражытнейшым цэнтрам манаскага жыцця Уладзімірска-Берасцейскай епархіі быў мужчынскі манастыр Нараджэння Божай Маці ва Уладзіміры, заснаваны ў сярэдзіне XI стагоддзя[4] або ў XII стагоддзі[5]. У XIII стагоддзі быў заснаваны манастыр св. Міхала Арханёла ва Уладзіміры. Пазней ва Уладзіміры былі створаны яшчэ тры праваслаўныя манастыры, усе яны былі найважнейшымі цэнтрамі манаскага жыцця на Валыні[6]. З 1227 года існаваў манастыр св. Мікалая ў Жыдычыне[4]. Найважнейшым быў найстарэйшы з вышэйназваных манастыроў, з 1320 года яго настаяцель меў права ўжываць тытул архімандрыта[4].
- Стэфан, 1090—1094
- Амфілохій, 1105—1122
- Сімяон, 1122—1136
- Феадор, 1137—1147
- Палікарп, 1196—1213
- Фама, 1213—1229
- Мікалай, 1230—1235
- Мітрафан, 1235—1239
- Юстын, 1239—1249
- Стэфан, 1249—1260
- Серапіён, 1260—1282
- Мікіта, 1282—1286
- Энсегеній, 1286—1289
- Пімен, 1306—1326
- Арсеній, 1326—1330
- Афанасій I, 1331—1353
- Аляксей I, 1353—1354
- Герасім I, з 1354
- Іона, 1386—1388
- Феагност, 1388—1405
- Пётр, 1405—1413
- Герасім II, 1413—1416
- Харытон, 1416—1425
- Данііл, 1425—1455
- Акацюш, 1455—1487
- Васіян I, 1487—1497
- Васіян II, 1509—1513
- Пафнуцій, 1511—1522
- Іона II, 1523—1533
- Іосіф, 1533—1540
- Генадзій, 1540—1546
- Іосіф Борзабагаты, 1550—1565
- Феадосій Лазоўскі, 1565—1588
- Мялецій Храптовіч, 1588—1593
- Іпацій Пацей, 1593—1596, да 1599 уніяцкі епіскап уладзімірскі і берасцейскі.
- Іосіф (Курцэвіч), 1620—1625, без згоды караля.
Зноскі
- ↑ а б Mironowicz 2011, s. 24.
- ↑ а б в г Mironowicz 2011.
- ↑ Патриарх Иоасаф I и Русская Церковь в период его патриаршества
- ↑ а б в Mironowicz 2011, s. 39.
- ↑ D. Małaszewski, Niektóre aspekty życia monastycznego na terenie diecezji włodzimiersko-brzeskiej do końca XVI wieku [w:] . ISBN 8390292882.
{{cite book}}
: Адсутнічае або пусты|title=
(даведка) - ↑ . ISBN 978-83-7431-127-4.
{{cite book}}
: Адсутнічае або пусты|title=
(даведка)
Літаратура
правіць- Mironowicz A. Biskupstwo turowsko-pińskie w XI—XVI wieku. — Białystok: Trans Humana, 2011. — 358 s. — ISBN 978-83-61209-55-3.