Уладзімір-Станіслаў Аляксандравіч Чахоўскі
Уладзімір-Станіслаў Аляксандравіч Чахоўскі (1858 —) — грамадзянскі інжынер, архітэктар[1].
Уладзімір-Станіслаў Аляксандравіч Чахоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1858 |
Дата смерці | невядома |
Альма-матар | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Дзяцінства і адукацыяПравіць
Нарадзіўся ў 1858 годзе. Атрымаў сярэднюю адукацыю ў Пінскім і Наўгародскім рэальных вучылішчах. У 1881 годзе паступіў у Інстытут грамадзянскіх інжынераў, адкуль выпушчаны ў 1886 годзе з правам на чын X класа[1].
Прафесійная дзейнасцьПравіць
Адразу пасля заканчэння адукацыі прылічаны да Тэхнічна-будаўнічага камітэта(руск.) бел. Міністэрства ўнутраных спраў з назначэннем на пасаду павятовага інжынера і архітэктара ў Цэханаўскі павет(руск.) бел. Плоцкай губерні[1].
ТворчасцьПравіць
Маючы ў сваім загадванні ўсе казённыя, гарадскія, гмінныя і царкоўныя шляхі зносін, У. Чахоўскі займаўся пераважна складаннем праектаў і каштарысаў на рамонт і перабудовы і вытворчасцю прац[1].
Асобныя працыПравіць
На працягу 1886-92 гадоў у Цэханаве і павеце(руск.) бел. ім пабудаваны:
- Цэханава-Рацыёнжская шаша[1]
- Мураваная званіца пры касцёле па гатовым праекце[1]
- Два моста цераз р. Лыдыня(польск.) бел. і Соны(польск.) бел.[1]
- Дом для настаяцеля рымска-каталіцкага прыхода ў в. Зялена Залескага павета[1]
- Мураваны трохпавярховы дом сп. Астроўскага і Гершнеўскага[1]
- Мураваны двухпавяроховы дом Герца[1]
- Аднапавярховыя дамы[1]:
- Бернацкага
- Барачынскага
- Хайноўскага
- Куржэнцкага
- Накроцкага
- Дэмбскага і іншых
- Складзены праект гарадской скатабойні з усімі найноўшымі прыстасаваннямі[1]