Уладзімір Іванавіч Акулаў
Уладзімір Іванавіч Акулаў (нар. 23 красавіка 1954, Баранавічы, БССР, СССР) — сучасны беларускі мастак-авангардыст, прадстаўнік другой хвалі беларускага авангарду.
Уладзімір Іванавіч Акулаў | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 23 красавіка 1954 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт, пейзаж, нацюрморт, сюжэтна-тэматычная карціна |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | авангардызм |
Вядомыя працы |
цыклы: «Генералы» |
Заступнікі | Яўген Ксяневіч, Аляксандр Іваноў |
Уплыў | Уладзімір Садзін |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 23 красавіка ў горадзе Баранавічы. Займаўся ў Слуцку ў студыі выяўленчага мастацтва Гарадскога дома піянераў і школьнікаў у выкладчыка Уладзіміра Садзіна. Скончыў школу № 2 г. Слуцка.
Творчае амплуа мастака пачало фарміравацца ў час вучобы на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педагагічнага інстытута (1976—1980). Асаблівы ўплыў у віцебскі перыяд на Акулава аказаў мастак і педагог Алег Рыгоравіч Арлоў[1] (1934—1995). Пазней стажыраваўся ў майстэрнях у Ленінградзе. Уваходзіў у мінскі арт-гурток «Галіна». Працаваў выкладчыкам выяўленчага мастацтва, дырэктарам Дома культуры ў вёсцы, вулічным мастаком, мастаком-афарміцелем у розных арганізацыях Беларусі і Расіі.
З 1985 ажыццяўляе выставачную дзейнасць.
Творчасць
правіцьМайстар партрэта, пейзажа, нацюрморта, кампазіцый з сімволікай-алегарычнымі сюжэтамі, ілюстрацый да літаратурных твораў.
З'яўляецца аўтарам шэрагу маштабных тэматычных цыклаў — «Маскі і вобразы», "Партрэт і аўтапартрэт", «Цэрквы і манастыры», «Вайна», «Генералы», «Вялікія людзі», «Усход», «Эрас і Танатас», «Нацюрморты», «Кветкі», «Самавары», «Славутыя яўрэі», «100 алігархаў Forbes», «Анімалістычны цыкл», «Месцы і людзі Беларусі», «Футбалісты» і інш.
Выканаў цыклы ілюстрацый да класічных творах сусветнай літаратуры — «Дон Кіхот» Сервантэса, «Мёртвыя душы» Гогаля і інш. Аформіў альбомы песень Яўгенія Антонавіча Ксяневіча «Лёт лебединый», «Имя твоё».
Аўтар вершаў.
Творы Уладзіміра Акулава захоўваюцца ў розных арт-інстытуцыях і прыватных зборах, сярод якіх:
- Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
- Музей сучаснага рускага мастацтва, Нью-Джэрсі, ЗША
- Музей Палацава-паркавага ансамбля Румянцавых — Паскевічаў, Гомель
- Слуцкая галерэя мастацтваў
- Прыватныя калекцыі ў Беларусі, Расіі, Бельгіі, Польшчы, Германіі, Югаславіі, Італіі, Украіне.
- Калекцыі Аляксандра Іванова (Мінск), Андрэя Плясанава (Мінск), Яўгена Ксяневіча (Мінск), Алеся Эроціча (Берлін), Андрэя Козырава (Масква), Валерыя Жыльцова (Нью-Джэрсі, ЗША), Аляксандра Глезера (ЗША), Аляксандра Радаева (Мінск).
Персанальныя выстаўкі
правіць- 2019 (01 — 15 красавіка) — персанальная выстаўка да 65-годдзя мастака, мастацкая галерэя «Універсітэт культуры», Мінск[2]
- 2016 — персанальная выстава «Вітражы часу», Віцебскі абласны краязнаўчы музей, Віцебскі мастацкі музей, Віцебск, Рэспубліка Беларусь.
- 2014 — персанальная юбілейная выстаўка да 60-годдзя, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск
- 2013 — персанальная выстаўка «Мастацтва без хлусні», музей «Садовае кальцо», Масква
- 2013 — персанальная выстаўка «Месцазнаходжанне», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
- 2012 — персанальная выстаўка, Галерэя мастацтваў, Слуцк
- 2012 — персанальная выстаўка, музей Палацава-паркавага ансамбля Румянцавых — Паскевічаў, Гомель
- 2000 — персанальная выстаўка, Ватэрлоа, Бельгія
- 1995 — персанальная выстаўка мастака, Галерэя «Жыльбел», Мінск
- 1993 — персанальная выстаўка, мастацкі цэнтр «Zhilbel», Мінск
- 1988 — персанальная выстаўка, слуцкая гарадская бібліятэка, Слуцк, БССР
Адкрыццё выстаўкі «Месцазнаходжанне», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск, 30 ліпеня 2013 года[3]
-
Уступнае слова мастацтвазнаўцы Ларысы Фінкельштэйн
-
Уступнае слова мастацтвазнаўцы Вольгі Архіпавай
-
Уступнае слова калекцыянера Аляксандра Іванова
Адкрыццё персанальнай выставы Уладзіміра Акулава да 60-годдзя мастака, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск, лістапад-снежань 2014 года.
-
Мастак Уладзімір Акулаў на адкрыцці выставы.
-
Мастацтвазнаўца Л.Д.Фінкельштэйн на адкрыцці выставы.
-
Намеснік дырэктара НББ па інфармацыйных рэсурсах Т.В.Кузьмініч на адкрыцці выставы
-
Куратар выставы Яўгеній Ксяневіч з Уладзімірам Акулавым на адкрыцці выставы
Персанальная выстава «Вітражы часу» Уладзіміра Акулава, Віцебскі мастацкі музей, Віцебск, красавік 2016 года
-
На адкрыцці выставы - аднакурснік Акулава віцебскі мастак П. Кірылін і куратар Я. Ксяневіч
-
Я.Ксяневіч з выпускнікамі віцебскага худграфа ў 70-80-я гады мастаком П. Кірыліным (крайні злева), мастачкай Г.Васільевай
-
На адкрыцці выставы - кандыдат мастацтвазнаўства, віцебскі мастак М.Л.Цыбульскі і аршанскі мастак М.І.Таранда
-
Злева направа - куратар выставы Я.Ксяневіч, дырэктар Віцебскага мастацкага музея В.І.Акуневіч, студэнцкі сябра Акулава віцебскі мастак П. Кірылін
-
Куратар выставы Я.Ксяневіч (злева) і мастак Аляксандр Слепаў
-
Госці выставы. Пяты справа - дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Духоўнікаў Андрэй Эрыхавіч
Зноскі
- ↑ Алег Рыгоравіч Арлоў
- ↑ Владимир Акулов 65 лет(недаступная спасылка)
- ↑ [https://web.archive.org/web/20150704054833/http://belavangard.by/?p=4450 Архівавана 4 ліпеня 2015. Архівавана 4 ліпеня 2015. Архівавана 4 ліпеня 2015. belavangard.by 2013 — выставка Владимира Акулова «Местоположение» (руск.)] Архівавана 4 ліпеня 2015.
Літаратура
правіць- Авангард от Владимира Акулова // Статья О.Зингер в газете «Інфа-Кур’ер» об открытии выставки Владимира Акулова в Слуцкой галерее искусств, 17 октября 2012.(недаступная спасылка)
- «Акула» беларускага авангарда // Артыкул Т.Шымук ў газете «Літаратура і мастацтва» аб персанальнай выставе Ўладзіміра Акулава «Месцазнаходжанне» ў Вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў рамках праекта «Беларускі авангард 1980 — 1990-х гадоў». Жнівень 2013 Архівавана 23 верасня 2017.
- Беларускі авангард 1980-х. Выяўленчы матэрыял: альбом / укладальнік А. Клінаў; аўтар тэксту В. Архіпава; пераклад на англійскую мову: С. Соўсь. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2011. — 131 с. — (Калекцыя пАРТтызана: найноўшае мастацтва Беларусі). Архівавана 9 ліпеня 2015.
- Белорусский авангард (Изоматериал). Выпуск 1: комплект открыток. — Минск: Коммерческий центр «Вариком» при Ассоциации «КЭТА», 1990. Картина Владимира Акулова «Генерал». Архівавана 9 ліпеня 2015.
- Владимир Акулов — За минимум лжи // Статья А.Мильто в газете «Рэспубліка», 1998, 18 красавіка Архівавана 25 верасня 2017.
- Владимир Акулов: Нельзя останавливаться // Статья О.Зингер в газете «Інфа-Кур’ер» 31 октября 2012.(недаступная спасылка)
- Волкаў Зм. Змрочны пустэльнік // Газета «Культура», № 33, 1996 Архівавана 23 верасня 2017.
- Газета «Переходный возраст». 10 сентября 2013 года. «В Минск приезжает Сергей Безруков+„ТЕАРТ“ и художник Владимир Акулов». Архівавана 24 верасня 2015.
- Дилетанты. Альбом коллекции Александра Иванова (Минск). Издательство: Александр Парк. Более 40 произведений В. Акулова слуцкого и минского периода до 1993 года.
- Лариса Финкельштейн. Искусство на стыке веков и видов: опыт первой белорусской галереи ― авторской некоммерческой концептуальной галереи «Брама» Архівавана 9 ліпеня 2015.
- «Месцазнаходжанне» ўстаноўлена! // Артыкул Л.Цімошык у газете «Звязда» 19.08.2013
- Мінімум ілжы — як максімальная шчырасць? //Артыкул П.Васілеўскага ў газеце «Літаратура і мастацтва», № 18, 1 мая 1998, с.3 Архівавана 25 верасня 2017.
- Республика Беларусь: энциклопедия в 6 томах / редколлегия: Г. П. Пашков (главный редактор) и др. — Минск : Беларуская Энцыклапедыя, 2005. Том 2, А—Г, «Авангард». Архівавана 13 жніўня 2020.
- Статья о выставке Владимира Акулова в Музее современного искусства (Минск). Архівавана 9 ліпеня 2015. Журнал «Нёман» № 8, 2013.
- Счастливый демон // Статья Светланы Николаевой о персональной выставке Владимира Акулова «Местонахождение» в Музее современного искусства (Минск).(недаступная спасылка) Газета «Вечерний Минск» 07 августа 2013.
- Тарановіч А. Палёты ў сне і наяву // Газета «Культура», 1998, № 15, с.5 Архівавана 23 верасня 2017.
- Художники Парижской школы из Беларуси: из корпоративной коллекции ООО «Белгазпромбанк», музейных и частных собраний. Каталог выставки 21.09.2012―14.01.2013 / У. І. Пракапцоў і інш.; укладальнікі: С. І. Пракоп'ева, Н. М. Усава; навуковы рэдактар Н. М. Усава; пераклады: Л.Анцух і інш.; фота: Д.Казлоў. — Мінск: Чатыры чвэрці, 2012. — 221 с. Приложение «Современные белорусские художники», с. 2, 5-11.(недаступная спасылка)
- Цветы провинции // Статья В.Степана о коллекционере Евгении Ксеневиче и художнике Владимире Акулове в газете «Советская Белоруссия» № 144 (24774). Пятница, 31 июля 2015
- Ціткоўскі, І. А. Мастакі Случчыны. — Слуцк: Слуцкая ўзбуйненая друкарня, 2006. — 53 с. Архівавана 9 ліпеня 2015.
- Ціткоўскі І. Мастакі і ўмельцы. — Мн., 1995. — С. 31-32, 39, 57.
- Шамрук, А. Толькі ў адзіноце можна быць свабодным // Часопіс «Мастацтва», 2003, № 7, с.48-49. Архівавана 26 верасня 2017.
Спасылкі
правіцьУладзімір Іванавіч Акулаў на Вікісховішчы |
- Уладзімір Акулаў: Крытыка заўсёды ідзе ад сэрца // ЛіМ, 2 мая 2019
- Авангардная живопись Владимира Акулова. Выставка к 60-летию художника.
- Более 100 работ Владимира Акулова в Музее современного русского искусства в Нью-Джерси. Архівавана 18 сакавіка 2016.
- Белгазета № 3 (828) 23 января 2012 г. Татьяна Замировская «Радости жизни. Сила вина и винила»
- Белорусский авангард. Авторы. Акулов Владимир. Архівавана 2 красавіка 2015.
- Выставка живописи Владимира Акулова(недаступная спасылка)
- Выставка живописи художника-авангардиста Владимира Акулова «EXPRESSIO» во Дворце Румянцевых и Паскевичей в Гомеле 20 января 2012 года.
- Выставка живописи «Expressio Владимира Акулова» открывается сегодня во дворце Румянцевых-Паскевичей. Архівавана 4 ліпеня 2015.
- Выставка живописи «Белорусский авангард 1980-1990-х гг.», Музей современного изобразительного искусства
- Выставка «Сто лет белорусского авангарда» Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Гомельчанам покажут «EXPRESSIO Владимира Акулова». Архівавана 4 ліпеня 2015. * Akulov Vladimir. BIOGRAPHY. Архівавана 23 верасня 2015.
- Наследие слуцкого края. Акулаў Уладзімір Іванавіч
- Па законах нонканфармісцкіх сусветаў…З калекцыі беларускага авангарда / В.Архіпава, В.Рыбчынская. // Мастацтва Архівавана 9 сакавіка 2016.
- Персональная выставка «Местонахождение» белорусского художника-авангардиста Владимира Акулова в столичном Музее современного изобразительного искусства в рамках проекта «Белорусский авангард 1980—1990-х годов». Архівавана 4 ліпеня 2015.
- О персональной выставке «Местоположение», в Музее современного изобразительного искусства, 2013 год, Минск, Республика Беларусь.
- О персональной выставке «Нельзя останавливаться»(недаступная спасылка), в Галерее искусств, Слуцк, Республика Беларусь.
- Сучаснае беларускае мастацтва ЁСЦЬ. Уладзімір Акулаў (3 работы)
- Сучаснае беларускае мастацтва ЁСЦЬ. Уладзімір Акулаў (7 работ)
- Художник Владимир Акулов. Видео с открытия выставки «Местонахождение», 30 июля 2013 года. Архівавана 5 сакавіка 2016. БелаПАН.
- Т.Шымук."Акула" беларускага авангарда // Літаратура і мастацтва Архівавана 4 сакавіка 2016.