Уладзімір Іванавіч Батан
Уладзімір Іванавіч Батан (нар. 28 студзеня 1961, в. Мардзвін Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі інжынер і палітык.
Уладзімір Іванавіч Батан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
28 студзеня 1961 (64 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, інжынер-механік.
Служыў у радах Узброеных Сіл. Працоўную дзейнасць пачаў галоўным інжынерам калгаса «Шлях Леніна» Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. Працаваў начальнікам змены, майстрам па рамонту кранавага абсталявання і металаканструкцый, старшым майстрам, начальнікам цэха рамонту металургічнага абсталявання рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі металургічны завод» у горадзе Жлобіне.
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Республікі Беларусь[1].