Уладзімір Іванавіч Дзюба
Уладзімір Іванавіч Дзюба (нар. 24 лютага 1946, Палтава, УССР) — беларускі паэт, драматург.
Уладзімір Іванавіч Дзюба | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 24 лютага 1946 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, драматург |
Мова твораў | беларуская |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 24 лютага 1946 года ў Палтаве ў сям’і служачых. Дзяцінства прайшло ў вёсцы Патапаўка Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вабласці. Пасля заканчэння аддзялення беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1968) працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Мікалаеўскай сярэдняй школе Буда-Кашалёўскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1968—1969), працаваў рэдактарам на Гомельскай студыі тэлебачання (1970—1972), літсупрацоўнікам газеты «Гомельская праўда» (1972—1977). З 1978 г. — карэспандэнт газеты «На страже Октября» (Мінск), з 1980 г. — старшы рэдактар літаратурна-драматычнага вяшчання на Беларускім радыё. Сябра СП СССР з 1986 г.
Творчасць
правіцьПершы верш апублікаваў у буда-кашалёўскай раённай газеце «Ленінскі шлях» у школьныя гады. З вершамі ў рэспубліканскім друку выступіў упершыню ў 1963 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Вуліцы без назваў» (1972), «Кругазварот» (1976), «Карані бліскавіцы» (1986). Напісаў радыёп’есы ў вершах «Жыццё рэвалюцыянера» (з А. Пётухам, пастаўлена ў 1987 г.), «Я. Арлоўскі» (пастаўлена ў 1989 г.), «Нарачным. Рукевічу. Рылееў» (пастаўлена ў 1990 г.).
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).