Уладзімір Іванавіч Слабодчыкаў

беларускі скульптар

Уладзімір Іванавіч Слабодчыкаў (нар. 21 красавіка 1952, Даўгінава, Вілейскі раён) — беларускі скульптар, аўтар твораў у манументальнай, станковай і паркавай скульптуры, медальерным мастацтве. Народны мастак Беларусі (2021)[1]. Член Брытанскага каралеўскага таварыства скульптараў (2009), ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў (2008).

Уладзімір Іванавіч Слабодчыкаў
Фатаграфія
Дата нараджэння 21 красавіка 1952(1952-04-21) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр скульптура
Вучоба
Уплыў Леанід Рыгоравіч Давідзенка, Генадзь Ільіч Мурамцаў і Анатоль Аляксандравіч Анікейчык
Уплыў на Андрэй Канстанцінавіч Хацяноўскі
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
сярэбраны медаль ВДНГ бронзавы медаль ВДНГ Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Народны мастак Беларусі
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Біяграфія і творчасцьПравіць

Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, які скончыў у 1975 годзе. Яго выкладчыкамі былі Леанід Давідзенка, Анатоль Анікейчык, Генадзь Мурамцаў.

Удзельнік выстаў з 1973 года. З 1975 па 1988 год працаваў выкладчыкам у Рэспубліканскім каледжы мастацтваў імя Ахрэмчыка. З 1989 года і па цяперашні час працуе загадчыкам кафедры скульптуры ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага беларускага мастацтва, музеі тэатральнага мастацтва, музеі Вялікай Айчыннай вайны (Мінск), Музеі выяўленчага мастацтва (Полацк), галерэі імя Вашчанкі (Гомель), галерэі імя Масленікава (Магілёў), краязнаўчым музеі (Вілейка), краязнаўчым музеі (Светлагорск), Дзяржаўнай Трэццякоўскай галерэі (Масква), у фондзе Міністэрства культуры Расіі, Ніжне-Тагільскім мастацкім музеі (Расія), галерэі «Onuxus» (Швейцарыя), галерэі «Saggitaria» (Італія), музеі «Zimmerli» (ЗША), муніцыпалітэце г. Чанжоу (Кітай).

Асноўныя манументальныя творыПравіць

БібліяграфіяПравіць

  • Слабодчыкаў У. І. Пластыка, пластыка і яшчэ раз пластыка. Мастацтва, № 12, 2005.
  • Слабодчыкаў У. І. Успамін аб Вугоршчыне. Серыя «Мастакі Беларусі. Мікола Селяшчук», Мінск: Мастацкая літаратура, 2007.
  • Слабодчыкаў У. І. Станковая кампазіцыя ў скульптуры. Метадычная распрацоўка, Мінск, 2011.

Дзяржаўныя ўзнагародыПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць