Уладзімір Іванавіч Смірноў (матэматык)

матэматык

Уладзімір Іванавіч Смірно́ў[8] (руск.: Владимир Иванович Смирнов; 10 чэрвеня 1887 — 11 лютага 1974) — расійскі і савецкі матэматык, акадэмік Акадэміі навук СССР (1943, член-карэспандэнт з 1932 года), Герой Сацыялістычнай Працы (1967).

Уладзімір Іванавіч Смірноў
руск.: Владимир Иванович Смирнов
Дата нараджэння 29 мая (10 чэрвеня) 1887
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лютага 1974(1974-02-11)[1][2] (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта, статыстык, матэматык
Навуковая сфера камплексны аналіз, тэорыя функцый[d] і матэматыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1936) і прафесар (1915)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Уладзімір Андрэевіч Сцяклоў
Вядомыя вучні Аляксандр Данілавіч Аляксандраў[d][7], Vasiliy Babich[d][7], Mikhail Birman[d][7], Gennady Goluzin[d], Мікалай Паўлавіч Яругін, Ivan Aleksandrovich Lappo-Danilevsky[d] і Сяргей Львовіч Собалеў
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. У 1910 годзе скончыў Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт і застаўся працаваць у ім, з 1816 года — прафесар. У 1912—1930 гадах выкладаў у Пецярбургскім (Ленінградскім) інстытуце шляхоў зносін. Адначасова ў 1929—1935 гадах працаваў у Сейсмалагічным інстытуце на пасадзе загадчыка кафедры і ў Матэматычным інстытуце Акадэміі навук СССР. У 1931—1955 гадах працаваў у Інстытуце матэматыкі і механікі Ленінградскага дзяржаўнага інстытута. З 1937 года займаў пасаду дырэктара Інстытута матэматыкі і механікі.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар прац па тэорыі функцый рэчаіснага і камплекснага пераменнага, тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, матэматычнай фізіцы, тэорыі пругкасці, гісторыі матэматыкі і інш. У шэрагу даследаванняў (сумесна з С. Л. Собалевым) распрацаваў новы метад рашэння некаторых задач тэорыі распаўсюджвання хваль у пругкіх асяроддзях з плоскімі межамі. Увёў паняцці абагульненых рашэнняў ураўненняў з прыватнымі вытворнымі і даў першае строгае вызначэнне абагульненых функцый. Разам з А. М. Калмагоравым прымалі ўдзел у работах па абароннай тэматыцы і займаўся распрацоўкай тэорыі стральбы[9].

Аўтар выдання:

  • Курс высшей математики. Т. 1—5. — М.; Л., 1924—1947.

Узнагароды і званні правіць

Зноскі

  1. а б в Смирнов Владимир Иванович (математик) // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  3. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  4. https://arxiv.org/abs/1710.01535 — С. 4–7.
  5. а б https://books.google.cat/books?id=vFHVCgAAQBAJ — С. 71.
  6. а б Матэматычная генеалогія — 1997.
  7. а б в http://www.mathsoc.spb.ru/pantheon/smirnov/footprints.pdf
  8. БелЭн 2002.
  9. Математический институт им. В. А. Стеклова РАН. Об институте (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць