Уладзімір Іванавіч Торчык

Уладзімір Іванавіч Торчык (нар. 30 верасня 1954, в. Бечы, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне інтрадукцыі і зялёнага будаўніцтва. Член-карэспандэнт (2017), доктар біялагічных навук (2012), дацэнт (2014).

Уладзімір Іванавіч Торчык
Дата нараджэння 30 верасня 1954(1954-09-30) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (2012)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава (1980).

З 1980 года ў Цэнтральным батанічным садзе АН БССР, з 2017 года загадчык лабараторыі[1].

Навуковая дзейнасць

правіць

Распрацаваў і ўкараніў новы навуковы напрамак у зялёным будаўніцтве ў Беларусі і краінах СНД — мабільнае кантэйнернае азеляненне гарадоў, якое ўключае крытэрыі падбору асартыменту, тэхналогію падрыхтоўкі пасадачнага матэрыялу і агратэхніку ўтрымання раслін з улікам іх алелапатычнага ўзаемаўплыву і тэмпаў развіцця. Прапанаваў і эксперыментальна абгрунтаваў новы метадычны падыход у інтрадукцыйным пошуку перспектыўных дэкаратыўных садовых формаў для зялёнага будаўніцтва, які забяспечвае скарачэнне тэрмінаў іх першаснай ацэнкі. Усталяваў лімітыруючыя экалагічныя фактары для кантэйнернай культуры новай дэкаратыўнай групы драўняных раслін з карлікавым ростам; выявіў адрозненні ў антагенезе культывараў і зыходных відаў. На аснове прапанаванага ім метаду селекцыі з выкарыстаннем спантанных саматычных мутацый ўпершыню атрыманы айчынныя гатункі дэкаратыўных формаў іглічных відаў з выяўленым карлікавым ростам. Арганізатар і стваральнік ў Рэспубліцы шэрагу калекцый дэкаратыўных раслін. Вывучыў уплыў абіятычных і біятычных фактараў на рызагенез стябловых чаранкоў, ўстойлівасць і прадуктыўнасць інтрадуцэнтаў і рэдкіх лясных відаў. На гэтай аснове распрацаваў і ўкараніў тэхналогіі вырошчвання пасадачнага матэрыялу больш за 100 гатункаў дэкаратыўных раслін, стварэння плантацый высокапрадукцыйных інтрадуцэнтаў і захавання рэліктавага для Беларусі віду — піхты белай.

Аўтар больш за 140 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій і калектыўных навуковых прац, 33 гатункаў дэкаратыўных іглічных раслін.

Бібліяграфія

правіць
  • Декоративные садовые формы хвойных растений. Минск, 2007 (в соавт.).
  • Контейнерное озеленение: научные основы использования древесных растений. Минск, 2009.
  • Ризогенез у декоративных садовых форм хвойных растений и способы его интенсификации. Минск, 2017 (в соавт.).

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць