Уладзімір Іванавіч Хаціненка
Уладзімір Івановіч Хаціненка (руск.: Влади́мир Ива́нович Хотине́нко; нар. 20 студзеня 1952 года, Слаўгарад, Алтайскі край) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, педагог. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (2010).
Уладзімір Іванавіч Хаціненка | |
---|---|
руск.: Владимир Хотиненко | |
![]() | |
Род дзейнасці | кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст, дызайнер, тэатральны рэжысёр |
Дата нараджэння | 20 студзеня 1952 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Дыларом Файзулаеўна Камбарава і Tatyana Yakovleva[d] |
Дзеці | Ilya Khotinenko[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў школах Слаўгарада і Паўладара (Казахская ССР). Пасля заканчэння школы год працаваў мастаком-канструктарам Паўладарскага трактарнага завода. Вялікі ўплыў на жыццёвае станаўленне і загартоўку характару Уладзіміра ў школьныя гады аказаў яго ўдзел у маладзёжнай арганізацыі «Грынабель».
У 1976 годзе з адзнакай скончыў Свярдлоўскі архітэктурны інстытут, затым служыў у войску ва ўнутраных войсках МУС СССР. У 1978—1982 гадах — мастак-пастаноўшчык на Свярдлоўскай кінастудыі на фільмах «Гонка з пераследам», «Дым Айчыны», «Казацкая застава», «Вось такая музыка», «Люстэрка для героя».
У канцы 1970-ых гадоў па парадзе Мікіты Міхалкова паступаў ва УДІК, але на першым туры атрымаў адзнаку «адзінка» (1 бал). Як заяўляў сам Хаціненка, пасля гэтага яго запэўнівалі ў тым, што адзінку ніколі нікому не ставілі.
У 1982 годзе скончыў Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў (майстэрня М. Міхалкова). Працаваў асістэнтам рэжысёра ў Мікіты Міхалкова на фільмах «Некалькі дзён з жыцця І. І. Абломава», «Пяць вечароў», «Радня». Рэжысёрскім дэбютам Хаціненка стаў фільм «Адзін і без зброі», які ён зняў у пары з Паўлам Фатахутдзінавым у 1984 годзе.
З’яўляецца загадчыкам кафедры рэжысуры ва Усерасійскім дзяржаўным інстытуце кінематаграфіі (УДІК).