Уладзімір Ігнатавіч Ляпёшкін
паэт, педагог
Уладзімір Ігнатавіч Ляпёшкін (8 лютага 1928, вёска Церабель Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 5 лютага 1994) — беларускі паэт, педагог.
Уладзімір Ігнатавіч Ляпёшкін | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 8 лютага 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лютага 1994 (65 гадоў) |
Грамадзянства |
БССР, |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, педагог |
Гады творчасці | з 1949 |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў рудзенскай школе. Закончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага (1951). Працаваў у школах Мінска настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, завучам, дырэктарам. У 1970—1979 гг. — дырэктар выдавецтва «Народная асвета». У 1979—1987 гг. — дырэктар СШ № 23 г. Мінска. Узнагароджаны медалямі. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1962 года.
Творчасць
правіцьДрукавацца пачаў у 1949 годзе. Аўтар зборнікаў вершаў «Ранішнія росы» (1961), «Рупнасць» (1966), «Роднае» (1970), «Вусце» (1973), «Перадлецце» (1978). Для дзяцей выдаў кніжку паэзіі «Званкі-званочкі» (1972)
Узнагароды
правіць- Заслужаны настаўнік Беларускай ССР (1976).
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 426. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
правіць- Ляпёшкін, Уладзімір Ігнацьевіч // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Знаменитые выпускники ГУО «Руденская средняя школа» Архівавана 23 красавіка 2021. rudensk.schools.by