Уладзімір Ільіч Бакаеў

Уладзімір Ільіч Бакаеў (8 лютага 1949, Баку) — беларускі архітэктар.

Уладзімір Ільіч Бакаеў
Дата нараджэння 8 лютага 1949(1949-02-08) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў у 1971 годзе Азербайджанскі політэхнічны інстытут. Працаваў ва Упраўленні будаўніцтвам Сургуцкага ДРЭС, дзе распрацаваў праекты планіроўкі мікрараёна, інтэр’еры будынкаў Дзяржбанка, Будбанка, універмага. З 1975 г. — старшы архітэктар у Мінскпраекце, з 1983 года — начальнік архітэктурна-рэстаўрацыйнага аддзела ў ВА «Белрэстаўрацыя».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражывае ў г. Мінску.

Творчасць правіць

Асноўныя працы: жылыя дамы ў мікрараёнах Курасоўшчына-3 (1975), Паўднёвы Захад-1 (1976), дом для маласямейных па вул. Бельскага (1977), блок бытавога абслугоўвання ў мікрараёне Серабранка-7 (1979); у аўтарскім калектыве: праект забудовы мікрараёна Паўднёвы Захад-2 (1980), рэканструкцыя квартала Траецкага прадмесця (1981).

Зноскі

Літаратура правіць