Уладзімір Ільіч Дадзіёмаў
Уладзімір Ільіч Дадзіёмаў (8 студзеня 1924, мяст. Навабеліца, цяпер у межах Гомеля — 25 лістапада 1983, Мінск) — беларускі пісьменнік.
Уладзімір Ільіч Дадзіёмаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 8 студзеня 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 лістапада 1983 (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Вольга Уладзіміраўна Дадзіёмава і Уладзімір Уладзіміравіч Станкевіч |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфічныя звесткі
правіцьНарадзіўся ў сям’і рабочага. Бацька — Іцка Лейба Вульфавіч — працаваў гарбаром, сартавальнікам, тэхнічным кіраўніком, дырэктарам гарбарных прадпрыемстваў; пасля 2-й сусветнай вайны ўзначальваў Дзяржаўную інспекцыю БССР па якасці сыравіны[1]. Да вайны Уладзімір скончыў першы курс Камуністычнага інстытута журналістыкі ў Мінску. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны — радавы пяхоты, карэкціроўшчык батарэі, з 1943 года супрацоўнік вайсковай газеты «Гвардейский натиск». Прымаў удзел у баях на Доне, Курскай дузе, у фарсіраванні Дняпра, у вызваленні Польшчы, Румыніі, Венгрыі, Балгарыі, Аўстрыі, Югаславіі. Пад Балатонам у Венгрыі быў паранены.
Пасля вайны завочна скончыў чатыры курсы Гродзенскага педагагічнага інстытута, а ў 1958 годзе — Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве.
Быў карэспандэнтам газеты «Чырвоная змена», Беларускага радыё, літсупрацоўнікам часопіса «Калгаснік Беларусі». У 1959—1964 гадах — уласны карэспандэнт «Литературной газеты».[2]
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1955 года[3].
Пахаваны на Паўночных могілках Мінска (П-1, 62/0/0)[3].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.
Творчасць
правіцьДрукавацца пачаў у 1940 года, з апавяданнямі выступіў у франтавым друку ў 1943. Аўтар дакументальнай кнігі «Жлобінскія маладагвардзейцы» (1950). Стварыў раман пра жыццё рабочых-тэкстыльшчыкаў «Над Нёманам» (1955, новая рэд. 1957), дакументальную аповесць пра будаўнікоў Бярозаўскай ДРЭС «Белазерскі дзённік» (1963). Аўтар нарысаў «Людзі вялікай будоўлі» (1960), «Даярка Лідзія Асіюк» (1961).
Сям’я
правіцьДачка, Вольга Уладзіміраўна Дадзіёмава (нар. 1955) — гісторык музыкі.
Сын, Ігар Уладзіміравіч Дадзіёмаў (нар. 1949) — джазавы музыкант-мультыінструменталіст, кампазітар.[4]
Сын, Уладзімір Уладзіміравіч Станкевіч (нар. 1965) — артыст кіно, паэт, музычны прадзюсар.
Зноскі
- ↑ БП у 6 т. — Т. 2 1993, с. 308-310.
- ↑ Асабісты лісток па ўліку кадраў
- ↑ а б Гаўрук — Жалязняк – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 22 жніўня 2024.
- ↑ Igor Dadyomov
Літаратура
правіць- Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — Т. 2. Верабей — Іваноў. — С. 308-310. — 541 с.; іл.. — ISBN 5-85700-075-0.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Беларускія пісьменнікі: 1917—1990. / Укладальнік: А. Гардзіцкі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X