Уладзімір Ільіч Міхасёў
Уладзімір Ільіч Міхасёў (нар. 4 кастрычніка 1949, в. Сасноўка Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці) — Заслужаны работнік сферы абслугоўвання Рэспублікі Беларусь, член Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Уладзімір Ільіч Міхасёў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
14 кастрычніка 1949 (74 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (інжынер-будаўнік), Мінскую вышэйшую партыйную школу.
Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў майстрам, прарабам, старшым прарабам будаўнічага ўпраўлення № 61 будаўнічага трэста № 10 горада Гомеля. Быў старшым прарабам упраўлення вытворча-тэхналагічнай камплектацыі вытворчага будаўніча-мантажнага аб’яднання «Гомельпрамбуд», загадчыкам аддзела камунальнай гаспадаркі Гомельскага гарвыканкама. З’яўляўся галоўным інжынерам, намеснікам начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гомельскага аблвыканкама. Займаў пасады намесніка старшыні Гомельскага гарвыканкама, начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гомельскага аблвыканкама.
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Удзел у фальсіфікацыях на выбарах правіць
Падчас прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года Уладзімір Міхасёў быў старшынёй Гомельскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. 2 лютага 2011 года яму быў забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрапейскага саюза за заяўлены ўдзел у фальсіфікацыях іх вынікаў[1].
Узнагароды правіць
Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2].
Гл. таксама правіць
Зноскі
- ↑ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Праверана 14 чэрвеня 2016.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва