Уладзімір Іосіфавіч Казлоўскі
Уладзімір Іосіфавіч Казлоўскі (нар. 1 жніўня 1953, г. Пінск, Брэсцкая вобласць) — беларускі кардыёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1992), прафесар (1996). Член Беларускага навуковага таварыства кардыёлагаў, Расійскага таварыства ўрачоў аднаўленчай медыцыны. Кіраўнік навуковай школы «Дыягностыка, тэрапія, прафілактыка захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы».
Уладзімір Іосіфавіч Казлоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 жніўня 1953 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1992) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1976), Беларускі навукова-даследчы інстытут кардыялогіі (ардынатура, 1982).
Працаваў у Арэхаўскай раённай бальніцы, Віцебская вобласць (1977—1979, урач-тэрапеўт, загадчык тэрапеўтычнага аддзялення); Беларускім НДІ кардыялогіі (1980—1982, урач-ардынатар); санаторыі «Крыніца», пас. Ждановічы, Мінская вобласць (урач-тэрапеўт аддзялення рэабілітацыі хворых інфарктам міякарда); Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1987; факультэт удасканалення ўрачоў, кафедра тэрапіі, асістэнт; з 1996 — лячэбны факультэт, кафедра факультэцкай тэрапіі, в. а. загадчыка, з 2000 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: тэрапія; кардыялогія; медыцынская рэабілітацыя.
Узнагароды правіць
Узнагароды: знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2001).
Зноскі
Літаратура правіць
- Казлоўскі Уладзімір Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 433. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Козловский Владимир Иосифович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 127.
- Козловский Владимир Иосифович // Ученые Пинщины. — Минск, 2003. — С. 57—58.