Уладзімір Іосіфавіч Сёмуха

беларускі арганізатар аховы здароўя

Уладзімір Іосіфавіч Сёмуха (8 лютага 1928, Баранавічы —) — беларускі арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач БССР (1980)[1].

Уладзімір Іосіфавіч Сёмуха
Дата нараджэння 8 лютага 1928(1928-02-08) (96 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці урач, медыцынскі адміністратар
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1953). Начальнік упраўлення лячэбна-прафілактычнай дапамогі Міністэрства аховы здароўя БССР (1957—1960)[1].

Старшыня Рэспубліканскага камітэта Таварыства Чырвонага Крыжа БССР (з 1960). Намеснік Генеральнага сакратара Міжнароднай Федэрацыі Таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (Швейцарыя, 1970—1975)[1].

Галоўны спецыяліст Рэспубліканскага камітэта Таварыства Чырвонага Крыжа Беларусі (1992—1994). Эпідэміёлаг Мінскага абласнога Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі з 1994 года[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Организаторы здравоохранения Республики Беларусь / Белорус. ассоц. социалгигиенистов и организаторов здравоохранения; ред. М. З. Ивашкевич, И. В. Манулик. — Минск: Тип. «Победа», 2002. — С. 27
  • Владимир Иосифович Семуха (к 75-летию со дня рождения) // Здравоохранение. — 2003. — № 2. — С. 60-61.
  • Здравоохранение Беларуси : знаменательные и юбилейные даты, 2008 год. — Минск, 2008.
  • Владимир Семуха: «Жизнь под знаком милосердия» / Зинаида Кисина // Медицинский вестник. — 2008. — 14 февраля